it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 11

абсурдная, як на мяне, сытуацыя. гурт NRM у асобе Піта Паўлава заявіў, што яны будуць выступаць на Рок-каранацыі безь Лявона Вольскага, утрох. для мяне гэта раўнацэнна калі б мой “сітраенчык” заявіў, што ён будзе безь мяне таксаваць па начах.

і самае неверагоднае — што пра ўсё гэта сам Лявон Вольскі даведаўся з інтэрнэту. Вось ягоны зварот да прыхільнікаў:

Шаноўныя сябры!

Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.

А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.

Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы.

І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.

Лявон Вольскі

Далей — болей! У інтэрвію Еўрарадыё Піт Паўлаў падзяліўся шчырасьцю, распавёўшы, што цяпер NRM запісвае новы альбом… бяз Вольскага.

Аргумэнты, калі коратка такія — Вольскі заняўся іншымі праэктамі, быкуе, энэрэму ўвагі не надзяляе.

Ня ведаю, як для вас, але для мяне NRM — гэта выключна Лявон Вольскі (як і Песьняры — Уладзімер Мулявін). І калі ён, заснавальнік гурта, вырашыў, што варта ўзяць паўзу ці ўвогуле пахаваць гурт (толькі ня гэта, я вырас на гэтых песьнях!..) — ён мае на гэта поўнае права.

Іншыя ўдзельнікі гурта — добрыя людзі, добрыя музыкі, але безь Лявона гэта ніякі не NRM. І калі яны будуць сьпяваць далей — гэта будзе выкарыстаньне брэнду NRM. Не? Хай засьпяваюць пад іншым назовам — пабачым, што з гэтага будзе.

Як вам заява Піта Паўлава: “Яўнага франтмэна ў N.R.M. ніколі не было, і зараз не будзе, — распавёў Піт Паўлаў пра тое, як гурт мяркуе выступаць на “Рок-каранацыі”. — Мы будзем спяваць усе ўтрох”.

Так і хочацца спытаць: Пеця, ці ты сьляпы ці прыкідваешся? Без цябе NRM можа быць, без Вольскага — НЕ! Ёсьць добрыя музыкі, сьпевакі, а ёсьць — прарокі свае справы. Вольскі — эпоха, пакаленьне, уладар пярсьцёнкаў думак тысяч юнакоў і дзяўчат !

Мая пазыцыя такая: я не пайду слухаць NRM без Вольскага (гучыць як “селядзец пад футрай без селядца”). Бо гэта не NRM.

Ці ўсе Пеці лічаць, што яны “паюць ах..цельна”?..

Тэгі:


11 Responses to “Ці можа быць NRM безь Лявона Вольскага?”

  1. 1. Непамяркоўны Says:

    Трымайцеся, спадар Лявон! Час усе пакажа!

  2. 2. Мікалай Says:

    Глеб, у вашым допісу перамагаюць эмоцыі, а па сутнасці, калі Лявон пагарджае калегамі па калектыву, то я дапускаю што вынік можа быць такі, які зараз ёсць. У дадзеным выпадку я на нічыім баку – як і Еўрарадыё. Я разумею, што вас з Лявонам звязваюць супольныя бізнэс праекты (біяграфіі пісьменнікам для Белая яблыня грому, праўда Броўка ад такой біяграфіі ў труне перавернецца, да і пра Барадуліна, на мой погляд, напісана крыўдна), альбо проста праекты (ахвяраванне на Ладдзю роспачы), але пастарайцеся глянуць на сітуацыю больш аб’ектыўна, і не пісаць абразы Піту кшталту “Пеця”, “ах№іцельна”.

  3. 3. ВасилийТваражокСвабода(Маэстро) Says:

    Ничего, Басков с шарманкой спасет мир 🙂

  4. 4. amb Says:

    гурт-гэта не адзін чалавек,і ніякага поўнага права распусціць яго ён не мае. у сусвеце тысячы гісторый,калі першы вакаліст сыходзіў, а гурты працягвалі існаваць.

  5. 5. Мiкалай Says:

    Шаноўныя чытачы блогу. Каментар № 2 пiсаў Мiкалай №2, якi з шкоднасцi не хоча адрознiвацца нiкам ад мяне, хоць i пачаў пiсаць у блогу пазней за мяне. Паколькi я не згодны з iм, прашу нас адрознiваць.

  6. 6. labadzenka Says:

    шаноўны Мікалай №2, я ня ведаў, што калі людзі дапамагаюць адно аднаму, гэта называецца бізнэс-праект ))))

    у Броўкі не пытаўся, Барадуліну біяграфію чытаў. ён чамусьці лічыць адрозна ад вас.

  7. 7. labadzenka Says:

    Мікалай №1, выглядае, што правільнай будзе падкарэктаваць нік вам, бо вас адрозьніваю толькі я. я ў зьмест камэнтароў і нікі не мяшаюся, за тры гады мо толькі пару камэнтаў з абразамі людзей (не мяне) не пусіць. раз чалавек ня хоча ўтрымліваць правілы этыкі камэнтароў, нічога зь ім не паробіш, будзьце вы разумнейшы.

  8. 8. Антон Says:

    Эмоцый сапраўды ў посце зашмат. А калі па справе, то я канешне не бяруся ацэньваць творчасць Піта Паўлава, але  без Вольскага NRM не будзе NRM, гэта будзе ўжо іншы гурт. Мабыць добры, мабыць нават выдатны, але гэта будзе ўжо не NRM.

  9. 9. Коля Says:

    Глеб, пачытай яшчэ адзін артыкул: http://kp.by/daily/25618/786489/ і паглядзі, нарэшце, на рэчы цвяроза.
    Хіба ёсць штосьці дзіўнае ў тым, што гурт запісвае новы матырыял і вырашае выступаць без Вольскага, калі ён ігнараваў усе рэпетыцыі і тэму лёсу гурта?
    Размова ж не ў тым, што НРМ без Вольскага – гэта не НРМ. А ў тым, што Вольскі сам прывёў сітуацыю да гэтага, і калі ён кажа, што гэта менавіта яго адправілі ў адпачынак, што сітуацыя для яго нечаканая – вешае лапшу на вушы.

  10. 10. Ярослав Качинский Says:

    labadzenka любит сначала покричать,а потом разобраться.

  11. 11. annabrabus Says:

    Глеба з згодная з Никалаем. Тут видавочна два баки и кожная пазицыя зразумелая. Ня гледзячы на усе гэта люблю и Вольскага и Паулава:))) На каранацыю не пайду па другой прычыне.. арганизауваць дзесяцигоддзе каранацыи у КЗ Минск гэта здзек у першую чаргу над слухачами. Зразумела, што вяликая пляцоука накладна, дык здымице Рэактар яки. Сядзець и слухаць лепшыя песни за гэты час пад наглядам амона, и ня мець магчымасць паспяваць, патанчыць, выпиць пива наканец – поуны идыятызм.

Leave a Reply