it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 04

Я думаў, што перагаўняўшы ўшчэнт асфальт на праспэктах у мінулым годзе, ваякі супакояцца. А не, вырашылі зноў кансервавыя бляшанкі па вуліцах пацягаць. Нагадайце мне, колькі каштуе кілямэтр дарогі заасфальтаваць?.. І падыміце рукі, каму цікава глядзець на гэтыя танкі, якія выпушчаныя, здаецца, раней за мяне?

Тэгі:


10 Responses to “каб вам пуста было з вашымі танкамі”

  1. 1. Яна' Says:

    ” Гаворыць прадстаўнік дэпартамэнту “Белаўтадар” Аляксандар Крыхта:
    Кожны кілямэтар каштуе па-рознаму, можна казаць пра разьбежку ў некалькі мільёнаў даляраў. Усё залежыць ад абсталяванасьці ўчастка, колькі на гэтым кілямэтры будзе трубаў, мастоў, пуцеправодаў, дарожных знакаў і ўсяго астатняга. То бок усё залежыць ад неабходнага ўпарадкаваньня канкрэтнага ўчастку. Але ў горадзе кошты нашмат большыя, бо там яшчэ трэба ўлічваць і камунікацыі, і правады, і ўсё астатняе. Бывае і 6 мільёнаў даляраў за кілямэтар, але бывае, што і 1,5 мільёна.”

    Спэцыяліст у галіне будаўніцтва дарог Аляксандар Галаўнёў ілюструе “павагу” да працы дарожнікаў і іншымі прыкладамі:
    “Мне дагэтуль вельмі падабаецца адзін здымак, на які я прафэсійна зьвярнуў увагу некалькі гадоў таму. Гэта калі амэрыканскія танкі ўвайшлі ў акупіраваны Багдад. Я ня мог паверыць: яны ішлі на гумовых падушках. І гэта акупанты па чужой краіне! Я гэта да размовы пра тое, шкада нашай працы ці не. Ну нельга па асфальце езьдзіць на гусеніцах! І тое, што робяць і дазваляюць гарадзкія ўлады — проста з шэрагу таго, што не камэнтуецца. Парад парадам, але ж нельга дзеля гэтага гробіць працу і падаткі людзей. Яны ж ня ўласныя сродкі марнуюць, а гробяць нашы грошы!”

    Цытаты адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2032192.html

  2. 2. Яна' Says:

    Год у 6 мяне пару разоў выводзілі ў горад на 9 траўня – мне падабалася, што ўсе вакол вясёлыя й частавалі мяне цукеркамі;) аднойчы я нават гвазьдзічку падарыла ветэрану! Год у 10 я глядзела парад адным вокам па ТВ, а другім – у вакно, дзе праляталі вайсковыя самалёты й верталёты. У 13 год я плюнула на гэтыя парады й не глядзела іх болей. І ў 18 год 9 траўня я зноўку прымкнула да ТВ, каб паглядзець, ці будуць Коленьку аддаваць гонар пузатыя генералы:)

  3. 3. Кастусь Says:

    Летась на рамонт гэтага асфальта пайшло 94 мільярда дзяржаўных грошай.
    (Агучана ў Аб’ектыве на Белсаце)

  4. 4. tamaszevicz Says:

    Яна’, невялічкая заўвага: гонар аддаюць ня ў войску, а ў іншых месцах (ці месцы) :)) А ў войску аддаюць “вайсковае вітаньне”…

  5. 5. Andrei Says:

    Заметте, разворот стволов – в сторону трибуны))

  6. 6. dyk Says:

    Ааааагонь, плі!

  7. 7. Apalonik Says:

    А каб маскалям іхнюю маць паказаць, ніякіх грошай не шкада! 🙂

  8. 8. Марта Says:

    Я, напрыклад, на дух не пераношу ваенная тэхнікі (але гэта справа густу).
    Ну а грошы будуць браць з нашых жа карманаў – вось гэта непрыемна.

  9. 9. nich Says:

    это специальные гусеницы,они не портят асфальт

  10. 10. Kolt Says:

    Лично я пойду на парад 9 мая чтобы подарить цветы ветеранам. Всем, кого встречу по дороге. Я так делаю уже девять лет подряд. И мне пофиг на танки – это праздник ветеранов и поздравлять надо их, а не пялиться на технику.

Leave a Reply