it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 13

Кароткія роздумы да перапісу-2009

Сёння ў нашай краіне пачынаецца перапіс насельніцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасці. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца – нашых з вамі грошай. Перапісчыкі ўжо пачалі сваю працу колькі дзён таму: хадзілі па хатах і пазначалі, калі хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзіроўку, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – і распавесці Міністэрству статыстыкі, ці ёсць у мяне дома кампутар.

У перапісы мяне напружыла пытанне пра родную мову. Дакладней, яго фармулёўка, якая ўжо пэўны час горача абмяркоўваецца ў грамадстве, на сайтах і форумах.
“Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)” – так спытаецца ў вас перапісчык. Гэтую фармулёўку (удакладненне ў дужках) я лічу глупай і абсалютна непадыходзячай для Беларусі. Ужо тыдзень тлумачу сябрам і знаёмым, што гэтай фармулёўкай іх адно блытаюць.
Як можна ставіць нароўных родную мову і мову, першай засвоенай у дзяцінстве? У Беларусі, якая найбольш за іншыя рэспублікі была зрусіфікаваная за савецкім часам, такая фармулёўка ўвядзе ў зман. Бо многія людзі, якія нарадзіліся ў часы камуністаў, засвоілі найперш рускую мову. І толькі калі Беларусь стала незалежнай на пачатку 90-х, усвядомілі, што без сваёй мовы не можа быць сваёй краіны. Прыйшлі да беларушчыны ў сталым узросце. Гэта першае.
Мадэлюем іншую сітуацыю. У раннім дзяцінстве бацькі, як сапраўдныя савецкія людзі, размаўлялі з вамі па-руску. Але вы выраслі добрым беларусам – вывучылі і асэнсавалі гісторыю, культуру, мову нашай зямлі. Лічыце яе роднай. Дык што – хлусіць перакладчыкам і згадваць “мову, засвоеную ў раннім дзяцінстве”? Вядома не! Найлепей — не зважаць на недарэчную фармулёўку. Падумайце хвілінку, што асабіста вы разумееце пад паняткам “родная мова” – і адказвайце менавіта так.
Родная мова – у маім разуменні – гэта, найперш, мова, якую я сам, без падказак і фармулёвак, лічу роднай. Мова, на якой размаўлялі мой прадзед і мая прабабуля. Гэта мова, на якой я пішу вершы. Мова, на якой я найлепш разумею песні. Мова, на якой прызнаюся ў каханні. Мова, якую лічу самай прыгожай на зямлі.
У розныя часы на нашай зямлі гучала руская, польская, французская, шведская, нямецкая мова… Так сталася гістарычна, што беларусы ўмела прыстасоўваюцца да часовых умоваў, каб выжываць і заставацца. І калі цяпер наўкол вы чуеце нейкую іншую мову, апроч беларускай, не засмучайцеся – гэта часова. Не верыце? Усе таксама не верылі, што Саюз ляснецца. Калі смажаны певень дзеўбане, калі мы зразумеем, што без нацыянальных адметнасцяў Беларусь проста знікне з палітычнай мапы свету – тады будзе трэба і мова, і ўсе астатняе.
Трэці момант. Вы гаворыце і думаеце па-руску. Што пазначаць у гэтым выпадку? Спачатку давайце паставім усё на свае месцы. Вы цвёрда перакананыя, што гаворыце так, бо руская мова вам родная, бо вы ісцінна рускі чалавек, бо ад беларускай мовы вы адракаецеся свядома? Тады, безумоўна, пішыце рускую. Аднак, затрымайцеся на хвіліначку. Калі вы шчыра перакананыя, што гаворыце чыста па-руску, утварыце родны склон ад слова “кочерга” альбо множны лік ад слова “дно”.
Дарэчы, у часе мінулага перапісу 85, 6% беларусаў назвалі беларускую мову роднай, з іх 41,3% пазначылі, што размаўляюць на ёй у хаце.
Вось тут і робіцца зразумелым, чаму фармулёўка “мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве” – памылковая, падманлівая. Хаця б таму, што колькасць людзей, якія лічаць беларускую мову роднай, відавочна будзе большая, чым тых, хто засвоіў яе першай у раннім дзяцінстве. Я асабіста ведаю шмат людзей, якія пачалі размаўляць па-беларуску, лічыць мову роднай ужо ў сталым веку. І з лічбаў мінулага перапісу вынікае: не засвоілі, але роднай лічым.
Таму – не забівайце галаву фармулёўкамі і ўдакладненнямі. Слухайце сваё сэрца і голас сваіх продкаў.

Надрукавана ў “Звяздзе” за 14 кастрычніка

Тэгі: ,


11 Responses to “Каб назваць беларускую мову роднай, трэба схлусіць?”

  1. 1. Іда Грэзь Says:

    кочерга – кочерги (или ты имел ввиду “кочерёг”?)
    дно – донья.

    но за нормальное такое объяснение, почему стоит назвать белорусский язык родным – спасибо.

  2. 2. vedmo4ka Says:

    Ко мне приходила уже сегодня переписчица. Сказала комплимент: “все у вас, не как у людей – место рождения – республика Коми, национальность – русская, а родной язык – белорусский”))))))))))))

  3. 3. Nika Says:

    to vedmo4ka: натое вы і vedmo4ka, каб быць адметнай))))) а пра перапіс – стараюцца “разумнікі”… хочацца верыць, што нічога ў іх не атрымаецца!

  4. 4. Lighti Says:

    Ты гэта адправіў у “Звязду”? Вельмі-вельмі Супер, што далі дабро!

  5. 5. labadzenka Says:

    не адправіў, а гэта надрукавана ў сёньняшнім нумары

  6. 6. oly6a Says:

    кочерёг доньев, правильно?(: хотя получается, что все-таки моя родная мова украинская.
    я провела мини-опрос на работе среди коллег (средний возраст 30 лет). все убеждены, что мы должны говорить на белорусском, но почему-то говорим по-русски. видимо “прыцярпелася”.

  7. 7. Serganatabr Says:

    Калісьці, годзе ў 1999-м, у мяне спыталіся, чаму я размаўляю на беларускай мове, чаму я такі патрыёт і г. д. Я тады наплёў нешта хрэстаматыйна-банальнае, што трэба адраджаць культуру і г. д. А пасля падумаў: сапраўды, як стала, што я ў нашым грамадстве стаў беларускамоўным. І прыйшоў да высновы: зрабіўся я такім у стане пераходнага ўзросту на злосць дарослым, у знак пратэсту. Калі разваліўся СССР, я быў падлеткам, школьнікам. З’явіўся БНФ, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг і ўсё такое. І ў нашай глыбінцы, у вясковай школе настаўнікі лаялі ўсё гэта, называлі фашызмам і г. д. Вось у мяне, падлетка, і адбыліся ў падсвядомасці такія працэсы, такі лагічны ланцужок: калі настаўнікі, мае ворагі (двойкі ставяць, заўвагі ў дзённік пішуць і г. д.), калі яны, мае мучыцелі, ненавідзяць беларускую мову, а хваляць Леніна, Сталіна і старыя добрыя савецкія часы, то значыць, што Ленін, Сталін і старыя добрыя часы – гэта дрэнна, а вось БНФ – гэта добра, буду бэнээфаўцам. Так усё і пачалося. Ужо на выпускным вечары я размаўляў на мове (папрасілі напісаць верш – атрымалася жартоўная паэма аб школьным жыцці, якую я з паўгадзіны чытаў і ўсе апладзіравалі), паступіў ва ўніверсітэт, прыйшоў у раённы ваенкамат, каб зняцца з уліку, спытаўся ў дзяжурнага, у які кабінет звярнуцца, а ён глядзіць на мяне, як баран на новыя вароты, нічога не разумее. І пазней было шмат непаразуменняў з-за майго ўпартага “размаўляння” на гэтай мове, пакуль я не зразумеў, што яна проста адагроджвае мяне ад людзей, што я змагаюся за мову і гэтае змаганне ні да чаго не вядзе, што гэта абстракцыя. Карацей, пачалося захапленне мовай з супрацьстаяння, і так і было да канца – супрацьстаянне, супярэчнасці, спрэчкі, барацьба. Кажу, што “да канца”, таму што цяпер – сапраўды канец, на беларускай мове размаўляю толькі з беларускамоўнымі людзьмі, з такімі, якім сам быў калісьці, – адчуваю салідарнасць рамантыка (былога) з рамантыкамі.

  8. 8. (c) Alex Zenkov Says:

    Вытрымка з інтэрв’ю прэза: Я дома Гавару на рускай, беларускай і трасянке. Ну што тут скажаш?

  9. 9. Мiкалай Says:

    Сёння i мяне перапiсалi. Перапiсчыца прыходзiла калi мяне не было дома. Хатнiя былi папярэджаны, каб без мяне, мяне не перапicвалi. Схадзiў на пункт. Ветлiва далi беларускамоўны бланк. Але, сказалi, паколькi агульны бланк на кватэру быў ужо запоўнены без мяне на рускай мове, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку запiсалi па расейску. Гэта называецца доўга рыхтаваўся 🙁

  10. 10. vedmo4ka Says:

    что-то мне эта перепись напоминает мультик про теленка, который хотел всех посчитать: бык- раз, корова- два, гусь – три)))))))))))))))))))))))

  11. 11. vedmo4ka Says:

    ” И вас перепишут, и вас перепишут!”

Leave a Reply