it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт “Троіца”), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах “Троіцы”, і будзе наступны — пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго — мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі — і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі “Троіцы”, выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца — ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт “Троіцы” — 15 лістапада, КЗ “Мінск”!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) — некалькі фотачак.

к1

к2

к3

к4

к5

Тэгі: , , ,


One Response to “Іван Кірчук. Рэпетыцыя (эксклюзыўнае відэа)”

  1. 1. Мiкалай Says:

    Актуальна!
    Гуляў у мiнулую нядзелю на вяселлi. Там тамада тамадзеў толькi расейскiм рэпертуарам. На маю просьбу выканаць што-небудзь беларускае, з Песняроў ён паставiў “Волагду” 😛 Толькi напрыканцы знайшоў “Вы шумiце бярозы..”. “Ручнiкоў” ужо няма. Добра было б, каб ў масавiкоў была такая музыка для культурных трэбаў беларусаў. На вяселлях цэнзуры няма 🙂

Leave a Reply