it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 15

пакуль грэецца кавамашына, у мяне заўжды ёсьць хвілінка-другая чаканьня-думаньня.

сёньня мне чамусьці падумалася пра трасянку. падумалася ў сувязі з …Эльжбетай Радзівіл. цікавы факт, што яе бацька, князь Альбрэх Радзівіл і ягоная жонка-амэрыканка Дарота Дыкен гадавалі дзіця па-французску. а па-польску пані Эльжбета пачала размаўляць толькі зь першым мужам, князем Вітольдам Чартарыйскім. і нават зараз ёй прасьцей і ўтульнай размаўляць па-французску, фотаздымкі ў ейных альбомах падпісаныя збольшага на гэтай мове.

калі пані Эльжбета гаворыць, яна часта ўжывае словы, і нават фразы зь іншых моваў — французскай, ангельскай, часам нейкіх іншых. але ці ж можна назваць гэта трасянкай? у звыклым нам сэньсе — не. гэта — такая сабе інтэлігенцкая  трасянка. калі чалавек, валодаючы некалькімі мовамі, выбірае да сваіх думак найбольш дакладны адпаведнік сярод усіх словаў, якія ведае.

некалі адзін ліцэйскі выкладчык сказаў цікавую для мяне фразу: размаўляць сьвядома на трасянцы можа толькі той, хто дасканала ведае беларускую мову. і прывёў у прыклад Лявона Вольскага, які лобіць “пакрыўляцца”.

інтэлігенцкая трасянка можа мець дзьве мэты. першая, як было сказана вышэй, — ужываньне найбольш пасуючых словаў. другая мэта — крыўляцца, імітаваць нейкага канкрэтныга ці зборны вобраз “беларускага калхозьніка” (альбо чыноўніка).

я не магу не любіць трасянку. так — гэта зьдзек з дзьвюх моваў. але мая бабуля, якая зь пялюшак дала мне беларускае слова, беларускую мову, гаворыць на-трасянцы, на жывой беларускай мове.

можа, таму мяне заўжды бянтэжыць, калі я чую правільную, стэрэлізаваную, літаратурную беларускую мову.

я ўдзячны бабулі за тое, што ведаю сапраўдную беларускую мову, а выкладчыкам — за тое, што магу пісаць на правільнай, літаратурнай.

пра мяне, і пра кожнага з нас, хто валодае мовай, вялікі Купала напісаў: “Я слова беларускага ўладар!”

Тэгі:


17 Responses to “інтэлігенцкая трасянка”

  1. 1. Оля Says:

    Трасянка сапраўды мова жывая. Я зь вёскі і зь дзядулем размаўляю на трасянцы. А на літаратурнай мове неяк няёмка, губляецца тэма. Мая яшчэ школьная настаўніца, якая нядаўна скончыла філфак, з намі ў школе размаўляла на акадэмічнай мове, а са сталымі вяскоўцамі на трасянцы.

    Дарэчы, яна расказала пра жанчыну, якая не размаўляла на беларускай мове зусім, а на пахаваньні блізкага чалавека загаласіла па-беларуску. Можа, мова прадзедаў жыве ня толькі ў сьвядомасьці, але і па-за ёй? Калі так, то “інтэрферэнцыя” (дзіўна, але здолела запомніць гэтае слова ва ўніверсітэце) не страшная для роднай мовы: яна ўсё роўна будзе прабівацца на паверхню. І Вы ж некалі пісалі пра надпіс “прастітутка” на прыпынку паміж Мінскам і Маладзечнам…

    Люблю кнігу Антаніны Хатэнкі “Зьніч крыжовых дарог”: мова, як мне здаецца, глыбінная, сакавітая і, галоўнае, ня штучная – а сапраўдная. “Жвір пад нагамі – як горкая праўда сталення”, – нешта гэты сказ з кнігі запомніўся, нават нейкі рытм ёсьць.

    P.S. Выкладчык даў заданьне перакласьці тэкст на беларускую мову. Прызнацца, гэта ня лёгка. Дзіўна, але ў слоўніку иллюзия перакладаецца толькі як ілюзія, але ж ёсьць і здань, і зданкі. Гэта да таго, што запазычаныя словы па-беларуску гучаць неяк непрыемна – для мяне.

  2. 2. kazalup Says:

    Тэма! Вельмі актуальная, бо пэўныя сілы жадаюць каб Мова нашая развівалася ў напрамку “хай як заўгодна кеб толькі на рускае не падобна”!
    Самы горшы гэта ўкраінскі варыянт. Напрыклад, у жывой мове гавораць “гарна жінка”, а ў дэмакратычна-эўрапейскай “файна кобета”… адчуйце розніцу! На Украіне жывая мова ўжо называецца прыніжальна: “суржык”.
    Мяне гэта сільна засмучае калі нашыя “нацыяналісты” выкарыстоўваюць запазычаныя словы тыпа “Файна, ды інш.”
    Помню ў Кіеве ў 2003 годзе на Майдане падыйшоў да гандляра нацыяналістычнай літаратурай. Разгаварыліся. Я выбраў і адклаў шэраг кніжак. Пад час размовы атрымаў заўвагу тыпа “Ты кажаш “на Украіне”, а трэба “в Украіне”. У адказ я прыводзіў прыклады з французкай мовы en France, en Russie, en Allemagne, но ў тэйжа час aux Etats-Unis l’Amérique, au Brésil, што адпавядае “НА”. Яго гэта не пераканала!
    Тады я прывёў убойны прыклад з Т. Шевченка “Як помру так схоронытэ на Украйне мылой”… у адказ на апошняе атрымаў “двай грошы за кніжкі і уябывай”.
    Мае высновы такія:
    -мова павінна развівацца і атрымліваць новыя словы на аснове беларускіх каранёў, потым усходне славянскіх, далей, калі нечага ўзяць з усходнеславянскіх, то заходне- ці паўднёва- славянскіх і толькі у апошнюю чаргу з іншых моваў..
    Напрыклад “Верталёт” гэта больш беларускае слова, чым “Гелікоптэр”.
    Але прадажныя оППы будуць казаць: “гелікоптар- гэта так файна, так па эўрапэйску!
    Ня трэ слухаць гэных Жыдоў і Палужыдкаў 😉

  3. 3. labadzenka Says:

    вы такі прыгожы й слушны камэнтар напісалі, а канцы такі не стрымаліся 😉

  4. 4. kazalup Says:

    Прабачце сп. Лабадзенка, я “дзікаваты правіцыял”, але пажыў 2 гады ў Менску і патроху абцесваюсь 🙂

  5. 5. labadzenka Says:

    так-так! у нас тут, меджду протчым, гавораць “афрабеларусы” і ўголас выключна любяць жыдоў 😉

  6. 6. PAN Says:

    Чаго й казаць, калдыр’ё яно калдыр’ём і застанецца!
    Думайце сабе аб нашае мовы, што заўгодна, але хаця б навучыцеся пісаць правільна, а ня так: У адным выпадку “гелікоптэр”, пазьней “гелікоптар”, “эўрапэйску” ды “эўрапейску”.
    А верталёт – увогуле нічога да Беларусі ня мае – досыць расейшчынай смуродзіць: калі менавіта беларускае, то бліжэй “Круціляц” – круціць + ляцець…

    А вашыя камэнтары так і крычаць сваёй “паўночна-заходняй” рабыніччу…

  7. 7. kazalup Says:

    to PAN: а ішчо я пью дікалон 🙁

  8. 8. kazalup Says:

    to PAN: А вот Вы такой умный… скажыце мне пажалста на Круціляцы без гравіцапы можна уліцець дальша Івропы, напрімер на Папілац?!
    КУ! тры раза

  9. 9. PAN Says:

    Я Вас не разумею! – напішыце нармалёва, каб я мог адказаць…
    Я, проста, гэтым круціляцам паказаў наколькі абсурдны і гэты верталёт, і іншае – калі ня маем ўласных словаў, то трэба браць іх з мовы зь якой слова паходзіць, а не з расейскай, як Вы прапануеце.

    А ўвогуле, без гравітацыі можна “даплыць”, куды пажадае душа, і нават без усялякіх прыбамбасаў, кшталту, круціляцы.

  10. 10. kazalup Says:

    1)O
    2)Θ
    3)Ө
    4)☼
    5)Ө
    6)Θ
    7)O

  11. 11. kazalup Says:

    to PAN: калі ня маем ўласных словаў, то трэба браць іх з мовы зь якой слова паходзіць, а не з расейскай, як Вы прапануеце.
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Я лічу, што усётакі трэ браць са сваёй Мовы і з блізкіх Млавянскіх моваў карані ствараць словы і не пазычаць іншамоўны славесны бруд.
    Бо нашая Мова – гэта крыніца сакральных ведаў якая сваімі словамі уплывае на самыя глыбокія таямніцы нашае падсьвмасьці.
    Напрыклад, Буддыйская 8-мі прыступкавая мудрасць выкладзенная у Палійскам кодексе “Трыпітака” пачынаецца з “правільнае веданьне”, “правільнае дзеяньне” і г.д.
    Возьмем нашае слова ПРАВЕДНАСЦЬ.
    ПРА- — правільнае;
    ВЕД- — Веданьне;
    АСЦЬ (ОСТЬ, корань такіх словау як Косць, Остау)– аснова.
    Правільнае веданьне аснова = праведнасць.
    У нашай мове схаваны (ляжаць на паверні) сакральныя Веды аб навакольным Сьвеце і Сусьвеце.
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    А Вы са сваім “трэба браць іх з мовы зь якой слова паходзіць” вораг шмат страшнейшы за маскалёў.
    Вы душу народа нашага знішчыць хочаце, а не цела!
    Вы не PAN!
    Вы Жыд! Жыды- няпраўдай жывы!

  12. 12. kazalup Says:

    Сімвалы прыведзеные мной у 10м каментары, гэта не што іншае як графічныя выявы з ведыйскай (арыйскай) мудрасьці аб нараджэньні і смерці Сусьвету ( не буду разважаць што кожны зь іх значыць, скажу што сэнс іх у тым, што “з нуля (нічога) усё пачынаеца і нулем сканчаецца”).
    Інтарэсна другое што назвы гэных сакральных сімвалаў захаваліся ў нашай мове.
    1)O- круг, гэта гук “О”;
    2)Θ- круг з кропкай па сярэдзіне ОСЯРОДЗЕ (“Асяроддзе”- О перайшло у А);
    3)Ө – круг з двух паловау, АПАЛЧЭНЬНЕ (О так сама перайшло ў А);
    4)☼ – круг з крыжам унутры ОКРЕСТНОСТЬ (рус) (ОКРЫЖНАСЦЬ).

  13. 13. kazalup Says:

    P.S.Прашу прабачэньне за “АБЕЧАТКІ” ў коментах…
    Ўчора вупілі з сябрамі крэпка. Рукі з ранку трэсліся няслаба 🙂

  14. 14. kazalup Says:

    Яшчэ вось успомніў, мяркую будзе цікава!
    Слова Крэсьбіны (Хрэсьбіны) паходзіць ад старажытна Славянскага КРЭС- агонь (адсюль і словы падкрэсліць, крэсала, уваскрэшаньне).
    Усё гэта сведчыць пра тое, што раней слова Крышчэньне атаясамлялась выключна з агнём, бо няздарма папы пачалы выкарыстоўваць абарот “вадзяное к(х)рышчэньне” каб у людзей адбіць “памяць Продкаў”, сталі цягнуць коўдру ў бок “Хрыста”, “Крыжа” ды іншай хрысціянскай атрыбутыкі.
    Лічу, што нада каб у нас правапісам словаў займалісь сурьёзныя даследчыкі, калі можна так сказаць Язычнікі (ад “язык”, “мова”) з вялікай літары, бо памяняй ў слове Крэсьбіны першую букву на Х і палучаецца замест Агню -Хрыстос 🙁

  15. 15. PAN Says:

    ВЫ ХВОРЫ НА МОЗГ!!!

    Па-першае, расейская як і іншыя славянскія мовы ёсьць іншамоўнымі! А таму, калі няма аналягу (дарэчы, як замяніць гэтая слова, або слова энцыкляпэдыя – гэта ж усё “іншамоўны бруд”, з вашых словаў.

    Па-другое, будысцкая і арыйская “мудрасьць” мяне, як і кожнага іншага не цікавіць, бо не мае да нашай размовы ніякага дачыненьня.

    Па-трэцяе, абражаць людзей жыдамі – самае апошняе, калі чалавек ня мае ніякіх іншых довадаў. Да інфармацыі (а чым як гэтае слова замяніць?): у маім радаводзе дзьве беларускія галіны, адна польская і адна украінская, а жыдамі нават ня пахне 🙂

    Па-чацьвёртае, урэшце вызначыцеся, якім правапісам будзеце пісаць (а за памылкі няма чаго прабачацца).

    Усё ж такі, часам, здзіўляюся, наколькі далёка могуць зайсьці псіхічныя захворваньні… Менавіта адсюль пайшлі фанатыкі-веруючыя (каталікі, праваслаўныя і г.д.), нейкія вар’яты літвіны і палешукі (на чале з під..ам Белым), а цяпер яшчэ гэтыя “паганцы”. Каб вас ўсіх чэрці бралі! Не даецё Беларусі нармалёва разьвівацца ды замест кансалідацыі грамадзтва раскольваеце яго.

  16. 16. kazalup Says:

    Па-першае, расейская як і іншыя славянскія мовы ёсьць іншамоўнымі! А таму, калі няма аналягу (дарэчы, як замяніць гэтая слова, або слова энцыкляпэдыя – гэта ж усё “іншамоўны бруд”, з вашых словаў
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Іменна “іншамоўны бруд”!!!!! Гэныя словы трэ паступова замяняць на нашыя.

    Па-другое, будысцкая і арыйская “мудрасьць” мяне, як і кожнага іншага не цікавіць, бо не мае да нашай размовы ніякага дачыненьня.
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Чаму Вы думаеце “як і кожнага іншага не цікавіць”?! Ня трэба за іншых адказваць як гэта робяць”фанатыкі-веруючыя (каталікі, праваслаўныя і г.д.)” мяркуючы, што іх думка самая правільная. Пра будысцкую і арыйскую “мудрасьць” мной было згадана толькі ў сувязі з тым, каб падкрэсліць, што Мова ёсць носьбіт сакральных ведаў і па гэтаму рэч больш тонкая чым можа падацца на першы погляд, што за будзенымі словамі можа хавацца нешта большае.

    Па-трэцяе, абражаць людзей жыдамі ..у маім радаводзе дзьве беларускія галіны, адна польская і адна украінская
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Калі у Вашым радаводзе польская галіна, то Вы павінны ведаць у слове “жыд” німа ніякай абразы. Гэта назва народа.
    А калі у Вас у дадатак яшчэ і украінская галіна, то я разумею чаму для Вас гэта гучыць як абраза 🙂
    А дарэчы, гэта тыпова так казаць для прадстаўнікоў гэтай нацыянальнаці. НА пытаньне “А Вы я кой нацыянальнасці будзеце?” пачынаецца песьня “Ой а Ви знаете таки столько намешано, что даже не знаю кто я.”

    Па-чацьвёртае, урэшце вызначыцеся, якім правапісам будзеце пісаць (а за памылкі няма чаго прабачацца).
    +++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Адзін з маіх Куміраў спазаў па гэтаму пытаньню:
    “Каждый гаварыт как хаціт!”
    Я гэтага і прытрымліваюся 😉

  17. 17. PAN Says:

    На пытаньне нацыянальнасьці я, здаецца, адказаў: я ня жыд, а беларус. (Я сам не люблю гэтых Цукерманаў, а таму гэтае слова гучыць як абраза!)

    І яшчэ раз кажу: паспрабуйце знайсьці слова па сэнсу замяняючае аналяг ды энцыкляпэдыя! А пакуль не – вашая балбатня гэтакой і застанецца!!!

Leave a Reply