it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07


вы ніколі не пісалі на карэнчыках тоўстых кніг? напрыклад, на карэнчыку слоўніка — каб нехта ў школе выпадкова ці наўмысна не пакінуў яго сабе.
днямі ў Навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) напаткаў грэцка-французскі слоўнік 1858 года з бібліятэкі Нясьвіскага замку. на карэнчыку — “J.R.”. як гэта міла і нечакана — прывет, якому 150 гадоў!
Ежы Радзівіл — дзядуля пані Эльжбеты, бацька Альбрэхта Радзівіла. нарадзіўся ў 1860 годзе, памёр у 1914.
то бок, калі ён нарадзіўся, гэты слоўнік ужо выйшаў — і патрапіў у замкавую бібліятэку. потым Ежы вырас — і стаў вывучаць грэцкую. Ежы, відавочна, вучылі запрошаныя на дом настаўнікі — таму небясьпекі, што аднакласьнікі сьцягнуць слоўнік, не было. аднак Ежы ўсё адно праставіў на карэнчыку свае ініцыялы — можа, у задуменьні пра будучыню ці прамінулае?..

Тэгі:


Leave a Reply