it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 09

перадрук з cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” — дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. У пошуках шляхетнага Цмока мы спусціліся на мінус другі палац старадаўняга замка. Наступны маршрут ляжаў на поўдзень краіны…

 

Ленін: “Ён сабе псеўданім узяў ад нашай вёскі!..”

Ленін не такі ўжо і далёкі некаторым беларусам, як нам таго хочацца. Калі выехаць з Менска, прамінуць паварот на Узду, Слуцк і Салігорск…

Зрэшты, не будзем прамінаць так хутка. Як вядома, Цмок любіць салодкае. А што можа быць саладзейшае за цукровы завод?

Вось і стаяць бясконцаю кавалькадаю ахвярныя грузавічкі МАЗ – якія няспынна падвозяць Цмоку цукровыя бурачкі. Якія ягонай магічнай сілаю пераўтвараюцца ў слуцкі цукар.

Дарэчы, на слуцкім цукры пішуць па-беларуску – думаем, не без павагі да нашага героя. А потым усе мы энергічна размешваем той цмачыны цукар у сваіх філіжанках кавы – і з кожным каўточкам робімся ўсё большымі цмокамі…

— Што вы тут нас фатаграфуеце!.. – крычыць на Таранціну кіроўца аднаго грузавічка. – Журналісты? Напішыце, лепей, што мы тут як дурні гадзінамі і гадзінамі стаім у чарзе!.. Во як работа арганізавана!..

Таранціна абяцае перадаць гэтую інфармацыю на разбор Цмоку.

У полі насупраць мераем наш цмокавоз адносна мілага паравозіка з цюкоў сена.

Кіруем далей. На развязцы пад Cалігорскам фоткаем помнік шахцёру. Мясцовыя падказваюць, што фоткаць трэба з тылу, тады шахцёр робіцца не простым, а сікаючым – як хлопчык у Бруселі.

Ну і вядома, хоць бы здалёк, аглядаем салігорскія горы.

Што да Леніна, то вось ён. Дакладней, яно – мястэчка ў Жыткавіцкім раёне. Якое з 1940 па 1960 год само было райцэнтрам. Гэты шаноўны факт жыхары памятаюць дагэтуль – і адразу распавядаюць пра яго экспедыцыі “У пошуках Цмока”.

Нашая цікавасць тут прыкутая да двух аб’ектаў – хрысціянскіх і габрэйскіх могілак.

Перад могілкамі сустракаем дзеда на возе. Вырашаем пацікавіцца, адкуль такая дзівосная назва мястэчка.

— Калі чэсна, я не ў курсе, — прызнаецца дзед. – Але нешта такое чуў, што Ленін тут праязджаў…

На заўвагу, што назва існуе ад 1568 года, дзед адмахваецца:

— Ну тады я точна не ў курсе!.. Спытайце ў музеі!

Габрэйскія могілкі Леніна вядуць сваю гісторыю з XVI стагоддзя.

У 1942 годзе гісторыя ленінскіх габрэяў абарвалася, калі нацысты расстралялі тут 1850 чалавек…

Сёння могілкі цікавыя шараговаму турысту сваімі ўнікальнымі драўлянымі мацэйвамі – намагільнымі помнікамі з процьмаю інфармацыі і вытанчанаю разьбой.

Дзякуючы Алегу-Давіду Лісоўскаму, мы ведаем, што напісана на некаторых з іх.

тут напісана:

муж (у сэнсе “чалавек”) суцэльны і прамы,
б-габаязьнены,
які насычваў душу сваю
працай сваіх рук,
пан. Мошэ сын
Аляксандра аЛеві
Храпун
памёр 26-га
дня месяца тішрэй
5699 года
(21.10.1938)

суцэльны – беззаганны, чысты
прамы – праведны, чэсны

 

пахаваны муж прамы,
малады ў сваіх гадах, Дов
сын пана Ашэра, яго душа
узьнялася да Нябёс у дзень
сьвятой Суботы 2-га /дня месяца/ Менахэм Ав
5680 года
(17.07.1920)

Мацэйвы, састаўленыя пад драўляны брыль – вынік талакі Таварыства аховы помнікаў.

Некаторыя мацэйвы яшчэ трымаюцца ў зямлі самі.

Насупраць могілак ляжаць нейкія кучы ці то пяску, ці то гліны. За адсутнасцю ў Беларусі гор, і гэта можа сайсці за горы!

Крыху ўбаку ад могілак ляжыць паваленая ваданапорная вежа. Невядома, ці паваліў яе Цмок, ці грымнулася сама – але ляжыць досыць маляўніча.

За вежаю на полі – невядомыя кругі на полі, якія заслугоўваюць увагі ўфолагаў. Пакуль уфолагі едуць, іх даследвалі цмоказнаўцы.

Поруч – закінутая хата.

Перад хрысціянскімі могілкамі сустракаем дзвюх кабет, якія парадкавалі магілы сваякоў. Таксама дапытваем пра назву.

— Скажу вам, як усё было, — кажа адна кабета. – Быў тут памешчык, і ў яго была дачка Лена. І дачка тая ўзяла і ўтапілася ў Случы. Таму і назвалі ад яе імені – Ленін.

— А калі вы думаеце, што ад імя таго Леніна, што камуніст – то не! – заўпэўнівае нас другая кабета. – Скажу вам больш, у нас у вёсцы кажць, што чаму ён такі псеўданім сабе ўзяў? Праязджаў цераз нашу вёску – і так яму гэтае слова панаравілася, што вырашыў і сам назвацца Леніным.

Нечаканы паварот у біяграфіі муміі з Краснай плошчы ў Маскве! Дарэчы, Вікіпедыя дае падобную версію краязнаўцы Уладзіміра Баярына. Маўляў, Ульянаў сустрэўся ў Вільні з ленінскімі габрэямі, яны аказалі яму падтрымку на звяржэнне буржуазіі – і на знак удзячнасці ён узяў сабе такі псеўданім. Але Цмок яму ў бок! Прэзентуем нашым шаноўным экспертам фірмовыя торбачкі.

І кіруем разам з імі на могілкі глядзець капліцу.

Драўляная, вытанчаная, шляхетная – яна паўстала тут у 1861 годзе як сімвал скасавання прыгоннага права. Цяпер капліца занядбаная, нахіленая, разварочаная – адлічвае свае апошнія дні…

— Яе закінулі ўжо ў 1990-я гады, — кажа адна кабета. – Бацюшка пастроіў вунь тую красату (спадарыня скептычна паказвае на непрывабную сілікатную капліцу на ўскраіне могілак)— а гэтая яму стала нянада…

— А шкада-та як!.. – усплесквае іншая кабета. – Такая красівая капліца! Як прыду на могілкі, гляну на яе – і аж балюча робіцца!..

Усярэдзіне капліцы людзі  падтрымліваюць які-ніякі алтар.

Столь капліцы – унікальныя драўляныя скляпенні, якім таксама азасталося няшмат…

Балюча і нам. Бо Жыткавіцкі раён, ды і ўся Гомельшчына – мякка кажучы, небагатая на помнікі архітэктуры. З усіх абласцей Беларусі – самая бедная. Таму кожны помнік архітэктуры, асабліва такі прыкметны, мусіць быць на вагу золата і песціцца як дзіця. Але на справе ўсё іначай… Асабліва прыкра, што бяздзейнічае не толькі мясцовая ўлада, але і царква.

Аднак, сябры, будзеце ехаць па трасе Менск-Мікашэвічы – не палянуйцеся збочыць усяго пару кіламетраў убок і пабываць у гэтым незвычайным месцы!

 

Мікашэвічы: марсіянскія пейзажы ў логаве Цмока!

— Здаецца, спраўдзілася мара амерыканскіх навукоўцаў – і чалавек патрапіў на Марс, — кажа агаломшаны Таранціна, калі мы стаім на ўскрайку кар’ера ў Мікашэвічах. – Прычым не адзін чалавек, а адразу двое – мы з табой.

Відовішча тут і праўда, як на Марсе. Калі беларускаму Цмоку і мець дзе каменную рэзідэнцыю, то адназначна тут!

…А мы ж маглі сюды і не патрапіць. Бо на кар’еры – прапускная сістэма. Уезд на прыватных аўто – забаронены. Можна нейк там афіцыйна дамовіцца на экскурсію, каб цябе павезлі на аўтобусе – але нам на такі спосаб відавочна бракуе часу.

Аднак ці магло гэта спыніць спрытных цмоказнаўцаў? Ні разу! На нашае шчасце, мы патрапілі сюды роўненька ў абедзены перапынак. І пакуль ахоўнікі сёрбалі ролтан у сваёй будцы, мы, бы Цмок на крылах, праляцелі міма ў кірунку самога кар’ера. Калі насустрач адзін за другім сталі патрапляцца агромністыя БелАЗы, мы зразумелі, што мэта зусім побач…

Кар’ер “Мікашэвічы” вядзе сваю гісторыю з 1973 года. Сёння яго маштабы цяжка ўявіць сходу: даўжыня па версе тры кіламетры, шырыня амаль два, глыбіня 150 метраў.

Прыкладна кожныя тры дні тут адбываюцца магутныя выбухі. Перад тым бурыцца свідравіна, закладаецца выбухоўка. Ба-бах!.. – і ўгару ляцяць цыклапічныя глыбіны граніту. Які, уласна кажучы, і цягаюць на паверхню гэтыя “крошкі” БелАЗы. Адсюль, зверху кар’ера, яны напраўду здаюцца крошкамі.

Паколькі, як ні круці, мы тут як парушальнікі, вырашаем паціху рухацца далей. Ад’язджаем ад кар’ера ў бок КПП, ажно насустрач нам нясецца бусік з аховаю. Нібыта ў амерыканскім фільме, з заносам разварочваецца на 90 градусаў, пераразаючы нам шлях. У паветра ўздымаецца воблака пылу. Амаль на хаду ў бусіку ссоўваюцца набок дзверы…

— Прыгніся, зараз страляць будуць!.. – выгукае Таранціна. – Кранты нашаму Ford Kuga, будзем да канца жыцця расплочвацца!..

Прыгнуўшыся, Таранціна хавае фотаапарат, каб уратаваць для нашчадкаў хаця б здымкі.

Да нашай машыны падыходзіць ахова.

— Чаму парушаеце? Вы што, знак STOP не бачылі!?

— Згодна з правіламі дарожнага руху, мы спыніліся, а потым, не пабачыўшы перашкод, працягнулі рух… — прыкідваюся шлангам я.

— У нас усё на камерах ёсць – праляцелі як на ракеце!.. – не паддаецца сэк’юрыці мікашэвіцкага кар’еру. – Следуйце за намі, будзеце пісаць тлумачэнні!..

Дзяля справядлівасці, варта адзначыць, што затрымалі нас усяго хвілін на 15. Мы напісалі тлумачэнне, выбачыліся за хуліганства – і на знак замірэння прэзэнтавалі кожнаму ахоўніку па нашай фірмовай торбе “Краіна цмокаў”.

 

Жыткавічы: помнік Цмоку знойдзены!

Першае, што мы бачым у Жыткавічах, гэта… клон капіліцы ў Леніне! Прычым стаіць ён не абы-дзе, а ў скверыку пры самай дарозе.

— Так, гэта копія ленінскай капліцы, — пацьвярджае нам дзядулечка, які грэецца непадалёк на лавачцы пад парадзелым восеньскім сонейкам. – Дакладна не ведаю, але здаецца спачатку збіралі грошы, каб тую аднавіць. А потым вырашылі, што тая вёска неперспектыўная – і лепей яны тут такую самую паставяць.

Так яно ці не так – неістотна. У кожным разе, гэта вяршыня цынізму – ставіць тут “такую самую”, тым часам як 150-гадовы арыгінал яшчэ “жывы” і падлягае ўратаванню… Вырашаем не марнаваць час на “такую самую” – і кіруем далей.

— Тармазі! Цмок!.. – раптам крычыць Таранціна.

Мы выскокваем з цмокавоза – і вось ён, перад намі. Здаравенны прыгажун з прамяністымі крыламі і залатою грываю. Паглядае на нас з вышыні і смяецца.

Адкуль ён тут? Хто вырабіў яго гэткім прыгожым?

— Гэтага прыгажуна гаспадар кавярні паставіў, — паказвае ў бок рэстарана-карабля “Каўчэг” мясцовы жыхар. – Напэўна, каб гэты дракон яму кліентаў зазываў!..

Немаведама, як кліентаў, а нас зазваў. Шкада толькі, што мы патрапілі сюды ў ранішні час – а кавярня, як следуе з шыльды, адчыняецца толькі а 17-й гадзіне.

Што ж, фатаграфуем Цмока і едзем далей. Вось дык сустрэча ў Жыткавічах!..

Па дарозе ў Тураў, пераязджаем чароўную і магутную Прыпяць.

 

Тураў: Цмок жыве на станцыі кальцавання птушак!

— Вітаю вас у адзінай у Беларусі Станцыі кальцавання птушак!.. – сустракае нас у Тураве арнітолаг Павел Пінчук.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7629

Спадар Павел —  дырэктар Цэнтра кальцавання птушак, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Інстытута заалогіі Акадэміі навук. Кожны год, ад вясны да позняй восені, спадар Павел з  калегамі жыве і працуе тут, назіраючы за птушкамі і кальцуючы іх.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7062

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7052

— За сезон мы кальцуем каля 4000 птушак, — кажа спадар Пінчук. – Гэтая хата – унікальнае месца! Бо літаральна за 15 метраў ад яе, на лузе, можна назіраць каля 40 відаў птушак! А ў ваколіцах Турава – і ўвогуле больш за 100! Менавіта таму да нас едуць і едуць калегі з Расіі, Польшчы, Галандыі, Украіны…

Мы тут жа вырашаем, што такая колькасць навукоўцаў проста абавязаная мець магчымасць сфатаграфавацца пад нашай фірмовай шыльдаю “Тут жыве беларускі Цмок!” – і ўрачыста прыкручваем шыльду на хату. Занатуйце адрас: Тураў, вуліца Новая, 48.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7068

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7077

На шум прыходзіць сусед Васіль – праверыць, ці не абкрадаюць тут арнітолагаў. Дзякуем яму за пільнасць і ўручаем сувенір – нашую торбу “Краіна цмокаў”.

Хата арнітолагаў знаходзіцца ва ўнікальным месцы не толькі праз мноства відаў птушак. Тут проста прыгожа!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7113

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7124

Літаральна на суседняй вуліцы – яшчэ адно “гняздо” арнітолагаў: сядзіба грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Пазнаць яе можна па альтанцы на беразе для назірання за птушкамі.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7181

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7248

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7192

А таксама па вялікім зуйку, намаляваным на хлявочку ў двары.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7187

Літаральна ў цэнтры Турава, на тым беразе ад цэнтральнай плошчы, знаходзіцца знакаміты Тураўскі луг. Афіцыйна ён завецца дужа важна: “Ключавая арніталагічная тэрыторыя міжнароднага значэння “Тураўскі луг”. Пра што паведамляе адпаведны стэнд, адкуль вынікае, што на гэтым лузе можна пабачыць 23 віды птушак. Мы бачым толькі адзін – перапалоханых гусей.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7274

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7287

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7294

Тут жа, перад гатэлем стаіць помнік куліку-марадунцы, які ў Еўропе сустракаецца толькі ў нас (і зрэдзьчас у Фінляндыі).

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7879

 

Тураў: царква, знішчаная землятрусам у 1230-м годзе

Кіруем аглядаць унікальны археалагічны помнік – падмуркі царквы 1170-х гадоў. Іх выявілі яшчэ ў далёкім 1961 годзе. Але цалкам раскапалі і зрабілі музеям пад дахам усяго гадоў 7 таму.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7324

Неверагодна, але факт: 3 траўня 1230 года гэтую царкву бязлітасна разбурыў землятрус. Але нават падмуркі гэтага 840-гадовага храма – найунікальнейшы помнік беларускай архітэктуры! На поўдні нашай краіны – гэта адзіная мураваная пабудова ХІІ стагоддзя.

Разам з намі паглядзець на падмуркі царквы прыязджае аўтобус турыстаў.

— …і вот аднажды ва ўрэмя службы случылась страшнае: з-пад купала сарвалісь і ўпалі два званы… — баіць ачмурэлым наведнікам гісторыі экскурсаводка. — …таму, калі пад полам цэркві нашлі пахароненых людзей, археолагі сразу ўспомнілі ту історыю… А відзіце эці астаткі слалбоў? Ані былі пастроены для ўкрэпленія крышы, патамушто ў це ўрэмена зімітрасенія былі ні рэдкасьцю!..

Вымушана пакідаем гэтую найцікавейшую экскурсію і аглядаем падмуркі з розных бакоў.

Неверагодна, але нават пры падмурках царквы ХІІ стагоддзя Цмок перадае нам прывітанне. Хоць бы ў і выглядзе гуллівага магніціка “Гоша – дракоша”.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7306

Апроч уласна падмуркаў, у памяшканні можна агледзець цікавую выставу археалагічных знаходак. Канешне, гэта не зуб маманта, але ўсё ж!..

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7337

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7321

Побач з падмуркамі стаіць ладны помнік Кірылу Тураўскаму.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7349

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7166.jpg (800×533)

 

Тураў: “А ў нас тут яшчэ адзін крыж з зямлі расце!”

Вы, вядома, усе ведаеце пра тураўскі крыж, які расце з зямлі? Быў час, калі знайсці яго з першага разу было нялёгка: даводзілася добра паблукаць па могілках. Таму, каму так і не шчасціла, казалі, што крыж ад яго хаваецца.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7363

Цяпер крыжу не схаваешся, каб і хацеў: ад брамкі да яго паміж магіламі пракладзеная ладная заасфальтаваная сцежка. Над самім крыжом змайстраваны дыхтоўны жалезны навес. А проста каля самога крыжа стаіць скрыня для збору ахвяраванняў.

Крыж і праўда цёплы. Гэта чую не толькі я, але і Таранціна, і шаноўны Павел Пінчук, і наш маленькі Цмок. Прычым, як кажуць мясцовыя, ён цёплы нават узімку.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7374

Дарэчы, заўважаем на могілках новую моду: з адваротнага боку намагілля змяшчаць здымак нябожчыка ў поўны рост. Часам нават з аўтамабілем.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7458

На выхадзе з могілак сустракаем кабету.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7391

— Крыж наш глядзелі? – адразу здагадваецца яна. – А другі бачылі? У нас жа яшчэ адзін крыж з зямлі расце! Праўда, ён яшчэ зусім маленькі.

Спадарыня вядзе нас між магіл. На адной агароджы – сотні павязаных каляровых стужачак.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7414

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7409

Пад агароджаю – і праўда, крыж з зямлі расце!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7390

Адтуль мы едзем глядзець іншыя славутыя каменныя крыжы – у царкву Усіх Святых 1810 года.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7448

Але яна аказваецца замкнутай, а міначка кажа, што крыжы перавезлі ў новазбудаваную царкву на плошчы.

Аглядаем тут памятны знак славутаму беларускаму ваяводу Канстанціну Астрожскаму, які нарадзіўся ў Тураве ў 1527 годзе.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7451

Каля новай царквы адзін крыж заўважаем адразу – для яго каля царквы збудавалі ладную альтанку. Крыж ушанаваны як трэба!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7466

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7476

Другога мы не знаходзім – верагодна, ён усярэдзіне царквы. Гэтыя крыжы, паводле легенды, прыплылі супраць цячэння ў Тураў з Кіева даўно-даўно. Ведаючы слаўную гісторыю гэтага тысячагадовага горада (першая згадка – 988 год) – ахвотна верыцца!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7484

За царквою – што б вы думалі? – кавярня “Будзьма”! На жаль, не мелі чусу высветліць, ці ў гонар нашай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7908

— А ў гонар чаго ж яшчэ? – справадліва заўважыў Таранціна.

І мы паехалі ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7751

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7871

 

Нацыянальны парк “Прыпяцкі”: таямніча загінулы мядзьведзь і вялізная страшная істота

Нацыянальны парк “Прыпяцкі” сустракае нас прымружаным падвячоркам.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7744

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7705

 

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7845

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7554

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7775

Здаецца, сонца стараецца кампенсаваць чырвонаю цеплынёй свой да крыўднага ранні закат. Трохсотгадовая дубрава выглядае настолькі нагрэтаю ад пранізлівых промняў, што тут, здаецца, можна будзе спаць пад дубам і не змерзнуць.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7735

 

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7793

— Не ведаю, ці ўдасца нам пабачыць тут Цмока, — кажа Павел Пінчук. – Але адну праўдзівую гісторыю пра гэтае месца я ведаю: як загінуў апошні тутэйшы мядзьведзь. Мішка пабачыў на дрэве борць (калоду з пчоламі) – і палез у жаданні паласавацца мёдам. Не ўтрымаўся, ды ляснуўся на зямлю проста ўабдымку з той борцю, якой яго і прыціснула. Так гэты касалапы і патрапіў разам з борцю ў музей нацпарка.

Мы вырашаем павучыцца на чужых памылках – і на дрэвы не лазіць.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7771

Ходзім па чароўным магутным лесе, а спадар Павел распавядае нам усякія дзівосы пра беларускіх птішак.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7807

— Напрыклад, дубальт здольны праляцець не сядаючы каля 6000 кіламетраў – гэта тое, што зафіксавалі айчынныя арнітолагі. Прычым, калі наша птушачка вылятала, яна важыла 240 грам, а калі даляцела – 150. Птушка перад такім доўгім пералётам адмыслова ад’ядаецца, назапашчвае тлушч. Прыродай зроблена так, што ейныя вантробы нават змяншаюцца ў аб’ёме, каб цела назбірала больш тлушчу, неабходнага як сілкавання ў часе даўжэзнага палёту.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7815

Пытаемся ў спадара Паўла, як птушка знаходзіць маршрут – ныпрыклад, як беспамылкова далятае з Беларусі ў Конга?

— Стоадсоткава навука не можа адказаць на гэтае пытанне, — суцяшае нас Павел Пінчук. – Але, пагадзіцеся, гэта сведчыць, што птушка не такая глупая істота, як многія думаюць!..

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7648

Распытваем іншыя цікавосткі пра беларускіх птушак.

— Самыя масавыя беларускія птушкі – гэта прадстаўнікі атраду вераб’іных (зяблікі, вераб’і), — кажа спадар Павел. – А самая вялікая гэта арлан-белахвост. Ягоны размах крылаў дасягае 2,5 метраў!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7611

Наіўна пытаемся ў арнітолага, колькі ўсяго ў Беларусі асобінаў птушак.

— Дакладна больш, чым людзей!.. – смяецца ён. – Лік ідзе на дзясяткі мільёнаў.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7680

Крыху далей ад дубравы – рамантычная алея, якая вядзе аж за далягляд.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7523

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7514

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7666

— Раней тут была чыгунка-вузкакалейка, але яе разабралі за непатрэбнасцю, — кажа наш гід. – Цяпер тут часта бываюць арнітолагі, бо ў гэтым месцы можна паглядзець шмат на якіх птушак. Канешне, у нас гэта адбываецца даволі “натуральна”: затаіўся сабе і назірай. А за мяжой ужо прыдуманыя розныя навароты. Напрыклад, нашыя калегі з Вугоршчыны карыстаюцца спецыяльнымі шклянымі пакоямі, якія ўсталёўваюць пасярод балота. Шкло там празрыстае толькі з аднаго боку. То бок, фатографы і арнітолагі бачаць птушак, а птушкі іх – не!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7576

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7569

Даходзім да масточка, каб трошку пафоткаць тут нашых цмокаў.

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7543

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7838

Насустрач ідуць спадар са спадарыняй. Ён усхвалявана апавядае.

— Учора я ішоў сабе туды, хацеў скараціць дарогу і пайшоў цераз канаву. Як раптам з’явіўся ён, здаровы такі, — і на мяне папёр! Я стаў – а ён не спыняецца, ідзе на мяне, пазірае ды шыпіць нешта!.. Я думаю: ну цябе к чорту – і ўцёк, другой дарогаю пайшоў. Хутка ўжо ў вёску да нас прыдзе і будзе як гаспадар хадзіць!..

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7565

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7532

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7530

Калі парачка параўналася з намі, мы спыталі, пра каго ідзе гаворка.

— Ды гэты, бабёр – здаровы такі!.. – адказаў дзядзька.

Але хто яго ведае, ці не ўвёў ён у зман залётных шукальнікаў Цмока? І ці напраўду гэта быў усяго толькі бабёр?..

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7638

Дзякуем кампаніі “Атлант-М Баравая”, якая выступіла партнёрам вандровак “У пошуках Цмока”. Дзякуючы цудоўнаму джыпу Ford Kuga нам будзе лягчэй знайсці беларускага Цмока!

Асабіста дзякуем кіраўніку аддзела маркетынгу Сяргею Скляраву.
ford
Атлант-М Баравая
Афіцыйны дылер у Беларусі
Мінскі раён, в. Баравая, 2
(каля гіпермаркета Bigzz).
Тэл.:  +375 (17) 266-44-44
МТС: +375  (29) 766-44-44
Velcom:  +375 (44) 766-44-44
Факс: +375 (17) 266-40-33
Інфармацыйны партнёр акцыі — “Комсомольcкая правда” в Белоруссии”

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-7137

Тэгі: ,


Leave a Reply