it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

[poll id=”66″]
116543

Дырэктару
Хлебазавода №2
Святаславу Захаравічу Адзіняеву
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Шаноўны Святаслаў Захаравіч!

З’яўляюся сталым кліентам вашага хлебазаводу. Таму найперш дзякую за высокую якасць прадукцыі і за выкарыстанне беларускай мовы ў назовах хлябоў! Прашу і далей не перарываць гэтую слаўную традыцыю!
Аднак маю пытанне. Хлеб “Радзівілаўскі” быў нейкі час таму пераназваны ў “РадзівіЛЛ”. І чамусьці гэта было зроблена з арфаграфічнай памылкай — з дзвюма літарамі “Л” на канцы. Тым часам, як паводле нормаў сучаснай беларускай мовы, трэба пісаць гэтае славутае прозвішча як “Радзівіл”.
Прашу патлумачыць прычыну такой памылкі і выправіць яе.
Таксама прашу адказаць, чаму няма беларускай версіі сайта. Мне, як сталаму кліенту, гэта прычыняе вялікія нязручнасці.
Дзякую!

З павагай, Глеб Лабадзенка

Тэгі:


3 Responses to ““…І чамусьці гэта было зроблена з арфаграфічнай памылкай — з дзвюма літарамі “Л” на канцы…””

  1. 1. Siarhiej Rakaviec Says:

    Раней Вайнілловічы пісаліся праз
    адно “л”, а пасля праз два “лл” у прозвішчы, як гэта ў многіх родах
    практыкавалася. Не шукаючы далёка, у князей Радзівіллаў. Бачым ў Фары
    нясвіжскай надгробак юнака, з Вішнявецкай народжанага, і шмат іншых з
    адным “л” у прозвішчы, у той час, калі наступныя Радзівіллы заўжды
    пісаліся праз два “лл”. “Wspomnienia” E.Woyniłłowicza

  2. 2. labadzenka Says:

    усё слушна, але тут — прыклады з польскай. а вядзецца пра беларускую.

  3. 3. Siarhiej Rakaviec Says:

    а Радзівіллы і Вайнілловічы дзесьці пазначалі, што па-беларускі іх прозвішчы пішуцца з адной “л”, ці ёсць нейкая норма ў мовазнаўстве? ніколі пра гэта не чуў.

Leave a Reply