it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11

Не чакаючы нейкіх дзеяняў, я сам зазваніў у Генпракуратуру. У канцылярыі адказалі, што ніякай заявы ад Жыха ці “Мінскай спадчыны” не паступала. Паўгадзіны мы размаўлялі з пракурорам, які менавіта займаецца пытаннямі помнікаў архітэктуры. Мне паведамілі, што чыталі мой артыкул — і самі накіравалі запыт у Міністэрства культуры з просьбай даць адпаведныя матэрыялы. Таксама мяне папрасілі даць усе матэрыялы, што ёсьць у мяне на руках — уключна зь відэа і фотафіксацыяй моманту руйнаваньня будынка, усімі дакумэнтамі, якія пацьвяржаюць незаконнасьць дзеяньняў “Мінскай спадчыны”. Што і будзе зроблена.

Таксама ў Генпракуратуры мне паведамілі, што 17 лютага па пытаньню Рэвалюцыйнай 24а зьбярэцца Рэспубліканская навукова-мэтадычная Рада. Ад зьвестак, якія па выніках Рады паступяць у пракуратуру, будзе залежаць далейшае разьвіцьцё падзеяў. Зрэшты, тут мы і пабачым, ці будзе Міністэрства выгароджваць “Мінскую спадчыну” — і адразу стане зразумела, хто ў чым зацікаўлены.

У сваім матэрыяле, які выклікаў такую ярасьць спадара Жыха, я кожнае слова магу пацьвердзіць дакумэнтальна. Так што мы яшчэ паваюем.


2 Responses to “Генпракуратура: ніякай заявы няма”

  1. 1. Апалонік Says:

    Яшчэ раз віншую! 🙂

Leave a Reply