it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 22

чытач Зміцер Курза пераслаў адказ ГУМа наконт беларускай мовы

 


Ад каго: Гум <info@gum.by>
Каму: zmitrachok@
Тэма: ОАО ГУМ

Паважаны Дзмітрый Ігаравіч !

Ваш электронны зварот разгледжаны адміністрацыяй ААТ «ГУМ».
Перш за ўсё , дзякуем Вам за станоўчы водгук і высокую ацэнку якасці
гандлёвага абслугоўвання ў нашых крамах.
Вы правільна заўважылі, што беларуская мова вельмі рэдка
выкарыстоўваецца арганізацыямі, прадпрыемствамі ў сваёй дзейнасці,
і ААТ «ГУМ» , у дадзеным выпадку , не выключэнне. Але гэта не таму , што мы
не шануем і не паважаем нашу родную мову.   На жаль , у штаце вельмі
мала работнікаў , якія ведаюць беларускую мову ў той ступені , якая
неабходна для належнай арганізацыі працы , і пры гэтым у супрацоўнікаў
няма жадання і магчымасцяў яе вывучаць .
Выкарыстанне ў сваёй дзейнасці беларускай мовы - няпросты крок
для гандлёвай арганізацыі. Гэта вялікі маркетынгавы праект, які патрабуе
комплекснага падыходу, змяненняў па розных напрамках, а не толькі
ў рэкламе, і пры гэтым значных выдаткаў. У цяперашні час рэалізацыя
падобнага праекта не ўяўляецца магчымым.
Разам з тым, мы з вялікай цікавасцю паставіліся да Вашага
паведамлення і ўдзячны  за прапанаваныя ідэі.
Спадзяемся на разуменне гэтай сітуацыі. Будзем рады бачыць Вас
нашым пастаянным пакупніком. Калі Вы не згодныя з вынікамі разгляду
дадзенай заявы Вы маеце права абскардзіць іх у вышэйстаячую
арганізацыю , альбо суд.

Намеснік дырэктара  ААТ «ГУМ»      С.М.Приступа

--
С уважением,
ОАО ГУМ