it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

Даслана арганізацыяй “Талака”.

 

Паважаныя сябры!

ГМКГА “Талака” і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку.

Вас чакаюць кінастужкі “Крывавы след” і “Тры кіламетры да неба”.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

 

Калі: 15 студзеня (серада) а 15.00

Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).

Яўген Меркіс, старшыня ГМКГА “Талака”:

На вялікі жаль у нашым горадзе ня так часта здараюцца паказы і прагляды неардынарнага кіно, асабліва дакументальнага. Часцей за ўсё гэта або класіка кіно, або арт-хаўс. Таму нам хацелася б даць гамельчукам магчымасць азнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай і паразважаць над тымі тэмамі, якія яна ўздымае”.

Даведка:

Крывавы след” – дакументальная стужка пра працу і прыгоды ваеннага фота- і відэажурналіста Роберта Кінга ў Югаславіі, Чачні і Іраку. Погляд на вайну праз прызму фотаздымача які не пакіне нікога абыякавым. Па прызнанні шматлікіх экспертаў “Крывавы след” – самае шчырае кіно пра ваенную журналістыку. Рэжысёр – Рычард Янг.

Тры кіламетры да неба” – беларуская стужка якая апавядае пра штодзённую мужнасць, сапраўднае каханне і веру ў лепшае маладой беларускай сям’і. Сацыяльнае кіно пра мары. Рэжысёр – Вольга Дашук.

Асацыяцыя “BelFilm” ставіць перад сабой мэту папулярызацыі якаснага дакумэнтальнага кіно. Слоган ініцыятывы – “Кіно для тых, хто здольны разважаць”.

 

Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны WWW.NASHKRAJ.INFO

Тэгі:


One Response to “Гомель: анонс цікавага кіно”

  1. 1. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    Фильм «Три километра до неба» Ольги Дашук появился в интернете
    http://culture.tonkoblako-9.net/news/2012/2012_01.tan

Leave a Reply