it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.

Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце “Звязда”.

Але “Мінская спадчына” ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з “Мінскай спадчыны” гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое — і эта вазмуціцельна! — Лабадзёнак піша, што “Мінская спадчына” павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, “Мінская спадчына” ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб “прыдаць” навабуду “аўтэнтычнасьці”.

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на “прыданьне аўтэнтычнасці”, а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на “шчабёначны матэрыял”…

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.

А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка — перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну — Міхаілы Жыха і кумпанію.

PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю…

Тэгі: ,


4 Responses to ““Глеб Лабадзёнак прыносіць прабачэнні “Мінскай спадчыне”…””

  1. 1. КазалупЪ Says:

    “заскладирован и укрыт полиэтиленовой плёнкой…” о как!
    А Лабадзёнок этот даже і не паінтіресавался как ідут “научно-исследовательские и археологические изыскания”.
    Помніцца і я калісьці, быў грэх, працаваў са “Спадчынай і “Эльвірай”… у Траецкім, паміж музеем Багдановіча, рэстарацыяй “Карчма” і салонам “У Лісіцы” узводзіў на месцы зруйнаванага будынка падмуркі і маналітны каркас для навадзелу. Нас запрасілі замест хвірмы “Ард-парк”, бо тая працавала ў адкапаным на месцы будынка катлаване, так марудна і кепска, што Музей Багдановіча, што называецца мог “пайсці ў катлаван”. Тады я зразумеў, што прылепка “Научно-проізводственное предпріятіе” да назвы “Эльвіра”, гэта ні што іншае як права Поткіну бурыць гісторыю гораду безпакарана

  2. 2. Вольга Нячаева Says:

    А я думала, што газета абавязана падтрымаць свайго журналіста, асабліва калі ўсё так відавочна.
    Як казаў адзін наш выкладчык, быць справядлівым — працаваць на перспектыву.

  3. 3. Яна' Says:

    Дык рэдакцыя па ходу й падтрымоўвывае. На фотцы – ліст ад “Менскай спадчыны”, іх варыянт абвярженьня. Але само абвяржэньне, ясная справа, у газэце ніхто не друкаваў.

    P.S Сярод жыхаўскіх шматлікіх памылак асабліва прываблівае: “выступае за захаваньне заканадаўства” (а не выкананьне) – прам па Фрэйду)

  4. 4. Лех Качинский Says:

    Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна.
    Не солидно(

Leave a Reply