it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 08

наша завочная перапіска з супрацоўнікам Лідскага краязнаўчага музэю Валерыем Сьліўкіным перайшла на новы ўзровень — Сьліўкін перайшоў на абразы. Выкладаю для азнаямленьня. Пачатак гісторыі ТУТ, ТУТ і ТУТ
Прашу заўважыць, я таварыша Сьліўкіна ні разу не абражаў. Хаця калі ён дазваляе сабе кпіць з шаноўнага прафесара Грыцкевіча — можа, варта? Як сказаў сам спадар Грыцкевіч: “Ведаю я такога СЬліўкіна. Ён жа цэлы кандыдат геаграфічных навук. Куды ж мне, доктару гістарычных, да яго…”

UPD Яўген Валошын параіў мне пасьля гэтага называць пані Эльжбету Радзівіл Эльжбета Альбрэхтаўна і спасылацца на Сьліўкіна ))



PS дадам, што падчас нашай адзінай размовы В.Сьліўкін гутарыў па-расейску і абодва лісты ў рэдакцыю напісаў па-расейску

Тэгі:


11 Responses to “Г. Лабадзенка — вазмуціцельны праціўны недавучка і нашкодзіўшы пацан”

  1. 1. maystra Says:

    От як яго разабрала!!! Тут не проста спрэчка ці контраргументацыя – тут ўся ненавісць да ўсякага, каго ўлада казала лічыць “ворагам народа”. Божухны! Як жа яны любяць браць прыклад са свайго прэзідэнта!

    А ўсё ж, што наконт прыкладаў з Хронікі і Метрыкі? Ці пераканаў ён вас?

  2. 2. Апалонік Says:

    Хроника жмотская! ай-ай. Можа продкі беларусаў усё ж жмоты а не ліцьвіны 🙂

  3. 3. Мiкалай С Says:

    Глеб, калi ня цяжка, дабаў вышыйназваныя “Приложения №1 и 2”

  4. 4. Кірыла Says:

    “хамовитый” – ну й мова ж у яго.)

  5. 5. Stanislaw Says:

    Ну мо і пісалі продкі летапісы сухавата па зьместу, але нашто жмотамі абражаць, а, сьліўкін?! :
    Сутнасьць гэтага “пацана” зразумела, мо і злы такі, што поц.:)

    Глеб, а лісты сапраўды былі ад супрацоўнікаў музею? Ці абгрунтаванымі былі іх доказы?

  6. 6. labadzenka Says:

    Станіслаў, ліст з музею вось тут: http://labadzenka.by/?p=11706

  7. 7. labadzenka Says:

    Мікалай, Пріложеніе 1 дадаў, Пріложеніе 2 не знайшоў — магчыма, гэта часопіс, які СЬліўкін уклаў у канверт

  8. 8. p Says:

    1. сліўкін не напісаў па беларуску ні адноаго радка у жыцці!
    Усе яготэктсы – пераклады Судніка.

    2. Лідскі летапісец – праца Судніка. Усе гэтыя гады ён – трудяга і рэдактар, перакладчык і фінансіст.

    3. сліўкін – 30 гадоў не займаецца геаграфіей і ён ужо 25 гадоў – былы кандыдат г. наук. думаю ужо і Мадагаскар не знойдзе на мапе.

    4. ён проста хворы на галаву чалавек. і все хто працуе з ім, ведае гэта. Ігнаруйце яго.

  9. 9. Мiкалай С. Says:

    I яшчэ подпiс “С уважением”. А змест абразлiвы.
    А па прадмету спрэчкi што скажаш Глеб? Тут сапраўды iмя па бацьку.
    Прасвятлi, калi ласка

  10. 10. Kolt Says:

    Ругань, бррррр…
    Некрасиво очень пишет кандидат географических наук. Сразу видно, что гуманитарий – только бумагу марать кляузами.
    Нормальный мужик, раз его уже так задело, пришёл бы лично в гости с бутылочкой пятизвёздного и выяснил бы все вопросы с глазу на глаз. Глядишь, ещё и подружились бы.

  11. 11. Gorliwy Litwin Says:

    а што ж па прадмеце спрэчкі нічога не адказваеце, спадар Глеб? чаму хацелі “отчество” адняць у Радзівіла?

Leave a Reply