it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 03

ЖЖ-юзэры maryjka і khadanovich склалі растрэльны сьпіс: хто зойме якую пасаду пры прэзідэнце Мікалаі Лукашэнку. Дасталося там цёпленькае мейсца й мне 🙂

БЕЛАРУСКІ ЎРАД ПРЫ ПРЭЗЫДЭНЦЕ МІКАЛАІ ЛУКАШЭНКА

Падчас адной з нашых нядаўніх сустрэч adam_hlobus, па сваёй завядзёнцы, вучыў мяне жыцьцю (як мы ні сустрэнемся, Глобус выдае мне новы адказ на даўняе маё да яго пытаньне: “Як жыць?”). Тым разам ён крытыкаваў мяне за маю любімую прыказку “калі мы прыйдзем да ўлады”. “Раней ці пазьней ваша пакаленьне прыйдзе да ўлады, – навучаў Глобус, – але вы вельмі і вельмі зьдзівіцеся, ХТО менавіта гэта будзе. З майго пакаленьня да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка”. А сёньня, слова за слова, пачалі мы з khadanovichам крэатыў: як будзе выглядаць кабінэт міністраў і хто з нашых франдоў і знаёмых зойме важныя дзяржаўныя пасады пры прэзыдэнце Мікалаі Лукашэнка? Атрымалася, што прыдумлялі менавіта па глобусаўскім прынцыпе – на каго б ну ніколі не падумалі:))). Некаторыя істотныя пасады пакуль вакантныя, некаторым асабліва актыўным франдам і знаёмым даверана па дзьве важныя ролі… Лёгіка некаторых прызначэньняў тусовачная і сытуацыйная, тым ня менш, вось што ў нас на дадзены момант атрымалася:

Кабінэт міністраў

Прэм’ер-міністар – ?

Міністар адукацыі – Сяргей balachonаў
Міністар культуры – Сяргей pukst
Міністар інфармацыі – vika_trenas
Міністар гандлю – ales_mazanik
Міністар фінансаў – Дзяніс Дзянісаў
Міністар спорту і турызму – Зьміцер Панкавец andorac
Міністар здароўя (нацыі) – Павал Севярынец
Міністар абароны – franak Вячорка
Міністар транспарту – Раман Мянцюк
Міністар лёгкай прамысловасьці – brazgotka
Міністар цяжкой прамысловасьці – Севярын Квяткоўскі abrykos
Міністар харчовай прамысловасьці – lipkovich
Міністар унутраных справаў – Тацяна Елавая zmagarka
Міністар замежных справаў – Віктар Ганчарэнка
Міністар сацыяльнай апекі – Ніка Сандрас muha_elka
Міністар эканомікі – ?
Міністар статыстыкі – ?
Міністар юстыцыі – asya17 Паплаўская
Міністар сельскай гаспадаркі – ??? (вельмі адказная пасада!)

(якія ў нас яшчэ ёсьць міністры???)

Старшыня КДБ – Улад Міхайлаў deroper
Старшыня Камісіі па Маралі і Этыцы – Ася Паплаўская

– – – –

Высокія дзяржаўныя пасады

Галава Адміністрацыі Прэзыдэнта – Ксенія Сітнік
Дырэктар Белдзяржтэлерадыё – Лёлік Ушкін
Галоўны рэдактар газэты “Беларусь Сегодня” – Глеб Лабадзенка
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі імя Аляксандра Фядуты – Алесь Мазанік
Дырэкцыя Белджяржцырка – Віктар Жыбуль і Вера Бурлак zhadanka
Генпракурор – Ася Паплаўская

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – Сяргей Патаранскі
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі – Цім Скарэнка nostardamvs
Старшыня Таварыства беларускай мовы – Стэфан Эрыксан

Мэр г. Менска – Артур Клінаў

Начальнік пагранвойскаў – Анджэй poczobut

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі – Павал Севярынец
Шэры кардынал пры Мітрапаліце Менскім і Слуцкім – Пётра Рудкоўскі john_cupala

Мастацкі кіраўнік Халезінскага (былога Купалаўскага) тэатру – ???
Дырэкцыя тэатру Опэры і балету – ???
Старшыня ЦВК – ???

– – – – –

Дыпкорпус

Амбасадар РБ ў Ізраілі – Павал Касюцюкевіч
Амбасадар РБ ва Ўкраіне – Сяргей Прылуцкі pistonczyk
Амбасадар РБ ў Нямеччыне – Альгерд bacharevic
Амбасадар РБ ў Расійскай Фэдэрацыі – Алесь Мікус
Амбасадар РБ ў Швэцыі – l_u_f_t
Амбасадар РБ ў Нарвэгіі – Славамір Адамовіч berserk5
Амбасадар РБ ў Індыі atmoravi
Амбасадар РБ ў Кітаі – Аксана Бязьлепкіна euga
Амбасадар РБ ў Японіі – Зьміцер Вайцюшкевіч todar_vojt
Амбасадар РБ ў Чэхіі – у мяне шмат варыянтаў, не магу выбраць
Амбасадар РБ ў ЗША – ???
Амбасатар РБ ў Польшчы – ?
Амбасадар РБ ў Летуве – ?

Дапаўненьні і новыя пасады вітаюцца. ВЕДАЙ СВАЮ ЎЛАДУ! :)))

Тэгі:


Leave a Reply