it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 27


сябры, дазвольце порцыю бясплатнай рэклямы.
набыў у краме канцэнтраванае малако глыбоцкай вытворчасьці, а на ім напісана па-беларуску і толькі па-беларуску!
дасьціпныя філёлягі, вядома, знойдуць чай, крышку ды іншую трасцу. але заклікаю не накідвацца на вытворцу за гэта, бо — ці шмат вы бачылі тавараў, на якіх напісана толькі па-беларуску? калі і паправіць іх — то мякка і акуратна.
а ўвогуле — заклікаю не паленавацца і напісаць падзяку (адрас прыводжу ніжэй). бо як прыемна — не сварыцца (чаму ня пішаце па-беларуску?!), а дзякаваць.

Тэгі:


5 Responses to “глыбоцкае малако: па-беларуску і толькі па-беларуску!”

  1. 1. Марыя Says:

    да таго ж і смачнае, учора затачыла баначку 🙂

  2. 2. Paval Says:

    цыгарэты зробленыя у Расіі, Давідофф напрыклад, – таксама поўнасцю па-беларуску. А усе беларускія – толькі па-руску і на Інгліш (

  3. 3. Віталь Says:

    Глыбоцкае малако – найлепшае.
    Але нешта пачынаючы з восені знікла іх “Лакамка” – гэта сумна. найшоў на паліцах лакамку з какао, але гэта не зусім тое, чаго хацелася б 🙂

  4. 4. Анатоль П. Says:

    А якая вага? 320 грам ці вярнулі паўнавартасныя 400?

  5. 5. zmicier Says:

    Без стабілізатара не абышліся 😉
    Можна падзякаваць им: http://www.glmkk.by/contacts/

Leave a Reply