it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 02


Сябры, дзялюся прыемнай весткаю: усе 551 населеныя пункты разабраныя для перакладу! Апошнія 9 толькі што ўзялася пераклаць карыстальніца Fiesta :).

Зьвяртаюся да ўсіх, хто ўзяўся дапамагаць: не адкладайце, калі ласка надоўга — каб гэтая справа не расьцягнулася на год!
На сёньняшні момант мне даслана 210 перакладзеных населеных пунктаў — гэта 38% ад агульнае колькасьці.

Нагадваю перакладчыкам, што азнаёміцца з дакладнымі правіламі перакладу можнаТУТ

Чым можна яшчэ дапамагчы? Зайсьці на старонку са сьпісам усіх населеных пунктаў — і калі вам вядома пра нейкі аб’ект болей, чым там напісана — дадаць гэта і даслаць мне на мэйл labadzenka@gmail.com

Калегі, дасылайце пераклады (я свае, што ўзяўся, ужо таксама сканчаю) — і атрымаем нарэшце “Глобус Беларусі” па-беларуску! Адчуўшы сябе пры гэтым удзельнікамі першай такой маштабнай інтэрнэт-перакладніцкай акцыі.

Чым можна дапамагчы яшчэ?

Вандруйце па Беларусі, любіце Беларусь, шануйце нашую спадчыну!

Тэгі:


One Response to ““Глобус Беларусі”: усе пункты разабраныя для перакладу!”

  1. 1. Сяргей Says:

    Глеб > Чым можна дапамагчы яшчэ?
    Глеб > Вандруйце па Беларусі, любіце Беларусь, шануйце нашую спадчыну!

    Запамятаваў дадаць: “купляйце беларускае”? 🙂

Leave a Reply