it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 06


Воранаўскі раён, 4 км ад мяжы зь Літвой.
Пётр Нонхарт быў галоўным архітэктарам Вільні, а гэты дамочак збудаваў “як лецішча”. так Гайцюнішкі і засталіся адзіным у Беларусі домам-крэпасьцю. Таўшчыня сьценаў каля 1,5 мэтра. Цяпер тут, як водзіцца, месьціцца вар’ятня. Што, у прынцыпе, вельмі добра, бо калі б тут ня месьцілася нічога, дому даўно настаў бы канец.
Што цікава, на КПП ахоўніца вельмі прыязна ставіцца да турыстаў, як і персанал вар’ятні. Вас запішуць у спецыяльны сшытачак, а потым нават паводзяць крыху па самім доме. Праўда, у палаты экскурсіі ня водзяць.
На дзьвярах мяне сустрэла шыльда пра выбары-дурыбары. І тут галасуюць. Напэўна, тут самыя шчырыя ягоныя выбаршчыкі.

Тэгі: ,


2 Responses to “Гайцюнішкі. унікальны дом-крэпасьць 1613 году”

  1. 1. Lighti Says:

    Прыгожы домік, ладны. Але галоўнае адрамантаваны на сумленне.

  2. 2. Раман Says:

    На КПП сапраўды прыязныя цётачкі. А вось, напрыклад, з памежнікамі, што стаяць на той вузенькай дарожцы праз пару кіламетраў ад паварота, ў мяне былі праблемы. Прапусьцілі пасьля дыскусіі на 10-15 хвілін.

Leave a Reply