it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 31

нагадаю, зварот гучаў ТАК

адказ — ні пра што. у звароце я асабліва адзначаў:

На пакунках цукру ягоная назва напісаная звычайна 2 ці 3 разы. Вось я трымаю ў руках пачак 500 грамаў з карыцай у форме кубікаў. Напісана 2 разы па-руску, адзін раз па-англійску. Паколькі ў нас 2 дзяржаўныя мовы – беларуская і руская – прашу вас улічваць інтарэсы вялікай часткі насельніцтва і змясціць на пакунак таксама надпіс на беларускай мове.

то бок, не прасіў адмовіцца ад рускай мовы, а прасіў замест 2 рускіх версій зрабіць рускую і беларускую. а яны — пра нейкія там склады і імпарцёраў.
ну і трушчыце самі свой цукар, а я буду купляць слуцкі — там па-беларуску напісана.

Тэгі:


3 Responses to “Гарадзейскі цукровы камбінат — супраць беларускай мовы (фота)”

  1. 1. Chill Says:

    глеб, адскануйце скрыню з іх пэрдукцыяй, дашліце – паправім ім, каб зразумелі.
    магчыма, трэба так і надалей паступаць – адразу з “варыянтам” ліст дасылаць, каб не адмазваліся. а адразу пісалі – ня хочам

  2. 2. Labadzenka Says:

    ня маю цяпер таго пачака, бо адвёз на лецішча. а болей іх цукар, напэўна, купляць ня буду. але надалей — добры варыянт дзеяньня!

  3. 3. Мiкалай С Says:

    адказы як пад капiрку

Leave a Reply