it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 09

Напярэдадні “Славянскага базару” ўпраўленьне культуры Віцебскага аблвыканкаму вынайшла геніяльную ідэю, якую да іх ніхто яшчэ не рабіў — закласьці сваю Алею зорак.
У прынцыпе, цудоўна. Як гэта — у Галівудзе і Маскве ёсьць, а ў нас няма?!
Ганебна, аднак, тое, што першыя пяць зорак, закладзеныя там, будуць у гонар “Александры Пахмутовой, Андрея Петрова, Аллы Пугачевой, Софии Ротару и Валерия Леонтьева, лауреатов специальной премии Александра Лукашенко «Через искусство — к миру и взаимопониманию»”. То бок — выключна расейскія, ніводнага беларускага музыкі”!..

А самае ганебнае, што кандыдатура Уладзімера Мулявіна яшчэ “толькі разглядаецца”.

Шаноўныя шаўкі і ашавуркі з Віцебскага аблвыканкама! Падыміце свае дурныя галовы ад маскальскай дупы, якую вы так аддана і старанна ліжаце, і навучыцеся шанаваць сваё!
Тады вы не будзеце абмяркоўваць кандыдатуру Мулявіна, а паставіце яму зорку першаму, а кандыдатуру лявоньцевых-пятровых (дарэчы, хто гэта такі?) не будзеце абмяркоўваць зусім, бо ў параўнаньні з Мулявіным усе яны — пшык і пустое месца.
Цьху!..


2 Responses to “ганьба віцебскім чыноўнікам!”

  1. 1. kva Says:

    Мулявін таксама расеец, але ж яго ўнёсак ў станаўленне Беларусі нашмат большы процьмы вядомых беларусаў 🙂
    І калі размова ідзе пра Алею, першы нумар за Мулявіным – гэта бясспрэчна. Але ж хто наступны? Я такіх ня ведаю, нажаль.
    Вось чаму ідэя закладкі Алеі сэнсу ня мае.

  2. 2. labadzenka Says:

    Наступны — Ігар Лучанок 🙂

Leave a Reply