it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

жонка падаравала на ДН гадзіньнік. цяпер буду ведаць, на колькі спазьняюся.

спазьненьні — мая вялікая бяда. за ўсю школу, ліцэй і ўнівэрсытэт я практычна ні разу не прыйшоў на першы занятак своечасова. я не адчуваю час, кажу “буду праз 20 хвілін” — а прыязджаю праз гадзіну. спазьняўся на спатканьні ды іспыты. аднойчы ў швэдзкім аэрапорце спазьніўся на самалёт — засядзеўся ў інтэрнэт-кавярні. потым аэрапортныя цёцечкі бягом вялі мяне да судна, дзе трыста абураных пасажыраў чакалі аднаго мудака (гэта быў вялікі самалёт ))), вылет затрымаўся на некалькі хвілін, мэталяшукальнікамі мяне даглядалі ўжо на ўваходзе ў самалёт.
аднойчы я спазьніўся на інтэрвію з Вайцюшкевічам на гадзіну — позна з хаты выехаў, а па горадзе суцэльныя коркі былі. сорамна дагэтуль.

спазьненьні — бяда, зь якой я змагаюся цераз задніцу: найчасьцей проста загадзя папярэджваю людзей, што верагодней за ўсё прыпазьнюся. змагацца з ранішнімі прыпазьненьнямі ня маю сілы — прачнуцца на паўгадзіны раней не магу фізычна, хоць забі. змагацца з дзённымі прыпазьненьнямі таксама цяжка — наплянуеш столькі, што ў кожнае месца прыязжаеш з накладкай. плянаваць менш — значыцца, рабіць і пасьпяваць менш. на пасьляабедзеныя сустрэчы пасьпяваю лепш, бо ўжо большасьць справаў паробленая.

абяцаць сабе выправіцца і быць паінькам — гэта як жанчына будзе казаць сабе, што гэта “апошняе пірозіва, а потым сядаю на дыету”.

а вас моцна раздражняюць мудакі, якія вечна спазьняюцца?


7 Responses to “гадзіньнік”

  1. 1. Алесь Мазанік Says:

    “а вас моцна раздражняюць мудакі, якія вечна спазьняюцца?”

    мяркую, калі зладзіць адпаведную галасаванку, то самым папулярным варыянтам будзе:

    “а вас моцна раздражняе Глеб Лабадзенка?”

    🙂

  2. 2. ptitsina Says:

    Мне таксама шанцуе на м-коў, якія спазняюцца. Закатваць гістэрыкі ня мае сэнсу. Калі кахаеш – пачакаеш і даруеш. Асабіста я спазнялася на працу, калі мне трэба быць а 9-й у офісе. Але на інтэрв’ю – ніколі. Аднойчы гадзіну чакала вядомага палітыка, які спазняўся на інтэрв’ю. Чакала на вуліцы. Мінус дваццаць. Што адчувала – можна здагадацца. Але не выказала.

  3. 3. ptitsina Says:

    А цябе з Днём нараджэння. Кахання, натхнення і свабоды

  4. 4. 7vedma7 Says:

    Меня раздражают, я не жду больше 20 минут) Не люблю тех, кто крадет мое время.
    Хороший подарок, будем надеятся, что часы тебя организуют.
    И тоже с днюшкой.

  5. 5. Непамяркоўны Says:

    Добра,што ты, Глеб , разумееш, што спазняешся і адчуваеш сваю віну, ці хоць неяк тлумачыш гэтўю асаблівасць свайго характара. А вось у мяне сяброўка дажыла да 50-ці гадоў і не разумее, чаму мы кажам ей прыходзіць а 12 гадзіне, напрыклад, калі самі збіраемся а 13. І калі ей, а не нам даводзіцца чакаць больш, чым 15 хвілін – яна вельмі крыўдзіцца і не даруе нам . Мы ей неяк растлумачылі, шо ўся справа ў тым, што немагчыма яе чкаць больш 15 хвілін, што трэба неяк улічваць і нашыя пажаданні і не спазняцца больш, чым на гадзіну, дык яна вельмі пакрыўдзілася, раззлавалася і сказала. што яна ніколі не спазняецца. Так у нас нічога і не атрымалась. Чакаем сваю сяброўку і па-добраму злуемся. Прызвычаіліся!
    Шчасця табе, Глеб разам з Таццянай . Усе ў вас будзе добра, бо вы два сапага -пара, вельмі падобныя адзін да аднаго і адначасова вельмі розныя.

  6. 6. dyk Says:

    З Днём Нараджэньня, Глеб 🙂
    Разуменьне праблемы – гэта шлях да пазбаўленьня ад яе. Так што – хай гадзіньнік Табе дапаможа 🙂

  7. 7. turist Says:

    Я спазняцца не люблю. У мяне нервоз нейкі калі я спазняюся. Хоць часам усёж спазняюся. Але вельмі моцна выбіваюць людзі, якія спазняюцца. Адзін мой сябра наогул калі спазняецца тэлефануе і на сустрэчу не прыходзіць.

Leave a Reply