Dec
29
|
умовы: дасылайце здымкі ад сёньня і да 15 студзеня ўлучна. на здымку мусяць быць выяўлены аб'екты архітэктуры, якія знаходзяцца ў сёньняшніх беларускіх межах.
здымкі будуць выстаўляцца на блог па меры паступленьня.
усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя паштоўкі з выявамі нашых цудоўных помнікаў архітэктуры.
пераможца атрымае каштоўны прыз -- кнігу.
наступныя тры месцы -- набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"
пераможцы вызначацца на адкрытым галасаванні на блогу, якое пачнецца а 00:01 16 студзеня і працягнецца да 23.59 19 студзеня. галасаваньне будзе не за асобныя здымкі, а за аўтараў.
дасылайце свае фота памерам ня больш за 1000 піксэляў па большым баку на адрас labadzenka@gmail.com
максымальная колькасьць здымкаў ад аднаго ўдзельніка -- 10. дасылаць можна толькі адным заходам.
трэба пазначыць: сваё імя, горад + адрас З ІНДЭКСАМ, куды можна будзе выслаць прыз. таксама падпішыце, што за аб'ект на здымку, дадайце пра яго сьціслыя гістарычныя зьвесткі і, калі жадаеце, свой камэнтар.
апрацоўка здымкаў -- мінімальная. будынкі, адфоташопленыя да непазнавальнасьці, на конкурс не прымаюцца.
посьпехаў!
Тэгі: конкурс