it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 28


Ня так даўно інтэрнэт ды іншыя СМІ абляцела навіна: у менскім антыкварным доме прадаюцца 2 карціны з Нясьвіскага замка. Сэнсацыя.
Я не паленаваўся — пайшоў адфоткаў гэтыя карціны. З адной мэтай — паказаць іх пані Эльжбеце Радзівіл, якая пакідала замак, калі ёй было 18 гадоў — і таму ўсё запомніла вельмі добра і дасканала.
Вось, што яна адказала.

Пра першую карціну (на фота ўверсе) — адназначна “так”. Пані Эльжбета згадала месца ў замку, дзе вісела карціна, пацьвердзіла, што і колераў, і памеру яна была менавіта такога. Карацей, калі падробка — то вельмі падобная ))))))))

Цікавая дэталь — у антыквары карцене памянялі раму — палічылі старую “просьценькай” (гл. здымак уверсе).

А паступіла яна да іх во ў такой раме:

А цяпер — увага. Адкрываем кнігу Баляслава таўрагіньскага 1937 года і знаходзім там гэтую карціну:

Нічога не нагадвае? Падказваю.

Гэта — рама карціны, у якой яна паступіла ў антыквар:

А гэта — рама са здымка 1937 года:

Карацей, тут разабраліся. Дарэчы, кошт карціны — 500 тысяч эўра. Хто хоча набыць — падкажу адрас антыквара )))

Што датычна другой карціны, “Фаўн”, то вердыкт пані Эльжбеты быў адназначны: “Такой карціны ў замку на сьценах не было” Пані Эльжбета падкрэсьліла “на сьценах”, бо яна памятае абсалютна ўсе пакоі замка. І дадала яшчэ: “Такую карціну, на якой немаведама што, Радзівілы і не павесілі б”. То бок, застаецца верагоднасьць, што карціна ляжала дзе ў каморцы.

Вырсыя антыквара наконт паходжаньня карцін выклікае ўсьмешку: іх здалі нашчадкі сялян, якім карціны раздалі замкавыя адміністратары, баючыся, што замак разрабуюць.

17 верасьня 1939 году бандыты-камуністы ўвайшлі ў замак нечакана — ніхто з Радзівілаў не пасьпеў уцячы. Князі не былі падрыхтаваныя — інакш выехалі б загадзя. І, як вы мяркуеце, магло быць такое — што самі ногі не ўнесьлі, а пра карціны думалі?..

Вось тая другая карціна. Можаце набыць. Усяго 50 тысяч даляраў.

Тэгі:


5 Responses to “Эльжбета Радзівіл: Карціны з менскага антыквара не было на сьценах Нясьвіжскага замка”

  1. 1. Кірыла Says:

    Больш цікава, як іх сьцягнулі, бо ў вопісе, зробленым бальшавікамі ў кастрычніку 1939 г. яны значацца (прынамсі першая карціна дык дакладна) і ўзяты “пад ахову”…

    Дарэчы, калі ад коштаў адняць адзін “0”, то ён будзе больш-менш рэальным.

  2. 2. labadzenka Says:

    я таксама заўважыў гэта. прычым — зьвярніце ўвагу — партрэт ідзе пад нумарам 2 (!!!!) з 264 (!!!). найперш таму, што вісеў адразу ў холе, адкуль пачалі апісваць.

  3. 3. labadzenka Says:

    а пад нумарам 258 ведаеце які партрэт вісіць? )))))) адказ тут: http://labadzenka.by/?p=10127#more-10127

  4. 4. Кірыла Says:

    ага, я таксама адразу прыгадаў гэты ваш артыкул)

  5. 5. Кірыла Says:

    Дарэчы, ці не ведаеце, як Дом Радзівілаў ставіцца да рэстытуцыі сваёй калекцыі, якая зараз знаходзіцца ў Польшчы (незаконна перададзеная бальшавікамі ПНР)? Зь Беларусьсю усё зразумела – кн. Эльжбета добра выказала сваю пазыцыю ў адным інтэрвію. Але ж значная частка каштоўнасьцей зараз у польскіх музэях.

Leave a Reply