it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 24

u

Кожную нядзелю ў Галерэі  сучаснага мастацтва “Ў” празходзіць  праект   “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” .

Мэта Майстэрняў –  раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення малога чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтва, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі ды музыкамі.

Пераймаючы досвед сучасных метадаў навучання і развіцця дзяцей, мы жадаем дапамагчы вашым дзецям атрымаць базісныя веды пра сучаснае мастацтва, арыентавацца ў стылях, даведацца больш пра  гісторыю сучаснага мастацтва, яго метады ды стварыць сваё ўласнае меркаванне, выбудаваць сваю пазіцыю. Без навязвання распаўсюджаных стэрэатыпаў і фіксацыі канкрэтных ведаў – развіцце аналізу і асабістых высноў. Цікавасць да самой праявы мастацтва як з’явы і ўпэўненнасць ў неабходнасці творчасці як сродку самарэалізацыі – гэта тое, да чаго мы імкнемся ў нашым праекце.

Узрост удзельнікаў  ад 5 да 11 год.

27 красавіка – новы занятак у Дзіцячых Творчых Майстэрнях!

У гэтую нядзелю да нас у госці завітае малады мастак Яўген Cowek, з якім мы ўжо не раз сустракаліся на Калядных Фэстах. Разам з Яўгенам дзеткі паразважаюць пра гісторыю Мінска, яго адметныя рысы, цікавыя і незвычайныя будынкі а таксама сімвалы нашай сталіцы. На міні-макетах, што створыць кожны з удзельнікаў майстэрняў, дзеткі змогуць адлюстраваць сваё каляровае бачанне Мінска і надаць свой настрой улюблёным месцам. Напрыканцы занятка мы аб’яднаем усе створаныя працы ў адзіны горад.
Спраектуем Мінск сваёй мары разам!

Занятак адбудзецца 27 красавіка ў 14.00
Галерэя “Ў” пр-т Незалежнасцi, 37А

Узрост дзетак неабмежаваны

Запіс на занякткі па тэлефоне : +375 (29 ) 615 25 14
+375 (17) 286 31 68

Тэгі:


Leave a Reply