it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 26

Фішка гэтага Дня Волі — вогнішча з партрэтаў усенародна абранага. Яшчэ большая фішка — ВІнцук Вячорка, які агалцела гэтае вогнішча тушыць. Матывацыя вельмі дзіўная — мы, маўляў, такіх вогнішчаў не плянавалі.

Скажу так: асабіста я ня стаў бы спальваць партрэты прэзідэнта, гэтак сама, як ня стаў бы спальваць, скажам, чырвона-зялёны сьцяг. Зьдзівіла мяне іншае. Атрымліваецца, некаторыя людзі лічаць сябе манапалістамі на Дзень Волі? І калі мне захочацца прасьпяваць “Пагоню”, а у іх пляны гэта ня будзе ўваходзіць, мне заткнуць рот? Якога ражна ты лезеш тушыць тое, што запалілі іншыя? Ці гэта — дэмакратыя? Хочуць — хай паляць, ім за гэта адказваць. Я не прыхільнік і не праціўнік спальваньня партрэтаў Лукашэнкі. Я прыхільнік свабоды выбару і свабоды самавыяўленьня. І калі нехта захоча наступны раз спаліць партрэт В.Вячоркі ці Г.Лабадзенкі — на здароўе!. Хаця ў мае пляны гэта таксама ня будзе ўваходзіць 🙂

ps я, дарэчы, прапаноўваў лепш затушыць па-піянерску, але разьюшаная апазіцыя мяне не падтрымала 🙂

сьцягі на суседнім дзевяціпавярховіку пратрывалі хвілін 25

Тэгі:


8 Responses to “Дзень Волі – 2009: народ паліць партрэты лукашэнкі, вячорка тушыць”

  1. 1. tuta Says:

    у цябе фоткі атрымаліся лепшыя, чым зьмясьцілі некаторыя смі

  2. 2. labadzenka Says:

    не падлізвайся 🙂

  3. 3. kazalup Says:

    Дык о тож! Хто заяву на дазвол мітынга у Мінгарвыканкам накіроўваў той і вырашае каму што паліць 😉
    А навогул, гісторыя з выключэньнем з партыі Міхалевіча, калі памятаеце, нагадвае метады Рыгоравіча! Так што рука руку мые 🙂

  4. 4. milka-kotka Says:

    Чаму няма мянтоўскіх каментаў? Ці не выдаляеце Вы іх там часм, распавядаючы тут пра дэмакратыю? :))
    Здымкі насамрэч зачотныя.

  5. 5. kazalup Says:

    УВАГА!!! Ментоўскі комент!
    ++++++++++++++++++++++++++++++++
    А ваапшчэ 😉 гэта было Святкаваньне дню народзінаў Франака В. (па рэлігійным календары БНФ 26 сакавіка пачыннаецца у вечары 25-га)
    Вось бацька Франака і тышыў патрэты Бацькі Колі каб не псаваць сьвята!
    А я думаў “Дзень Волі… Дзень Волі 🙁

  6. 6. nebeda Says:

    Однажды лебедь, рак да щука…Вось так часцей за ўсё і бывае. Жадаем воз ссунуць з месца, памагатых шмат знаходзіцца, а як да справы даходзіць – у розныя бакі цягнем. Правілы ўсталёўваюць не заўсёды для таго, каб прыціснуць каго-небудзь, але і для таго, каб, кіруючыся імі, дасягнуць лепшага выніку. Пацягні мышка ў іншы бок, так і рэпка ў зямлі бы згніла.
    Дзейнічаць трэба ўзгоднена; даспявалі песні, час і ў вогнішча пагрэцца. У краме чаргу часам выстойваем, і тут усё добра, а часам чарга вялікая- тады мы ідзем у іншую краму або адкладваем куплю на іншы дзень. Але лезці наперад 🙂 бацькі ў пекла – нядобра.

  7. 7. bacjka Says:

    Тепер в партрэте дырки будут. Эта не харошо.

    “ім за гэта адказваць”
    Отвечать придется организаторам.
    Ведь нормальные люди именно поэтому побоятся прийти.. из-за таких действий они могут станут его соучастниками. Хотели выразить свой протест, а получат дубинкой по почкам. Вывод? Нормальные борцы уже давно перестали бороться (поняли, что бесполезно) и уехали подальше. Правильно мудрые люди говорят: там остались одни идиоты (без обид).

    Лично меня бы мучала совесть, если бы за мои действия организаторам потом пришлось оплачивать нанесенный ущерб, платить штрафы..

    ИМХО: Скоро людям в Беларуси станет до того плохо, что не надо будет ничего организовывать, открывать глаза и объяснять как все плохо… То что у нас преступность вырастет – это полюбому. А вы что думаете про социалистическое будущее Беларуси?

  8. 8. kazalup Says:

    to bacjka:
    ИМХО: Скоро людям в Беларуси станет до того плохо, что не надо будет ничего организовывать, открывать глаза и объяснять как все плохо… То что у нас преступность вырастет – это полюбому. А вы что думаете про социалистическое будущее Беларуси?
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Не раскрыта тема Леніна і Сталіна.
    А вообще, за Социализмом будщее!!! или Вы считаете нормальным существующий миропорядок когда 5% населения земли потребляет 60% ресусов и на столько же загрязняет среду. А в это миллионы людей голодают.

    Король Луи любил гулять в старинном парке Фонтен-Бло,
    А что крестьянин голодал Монарха это не е… (интересовало)

Leave a Reply