it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 29

IMG_3639

на здымку — магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.

прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.

калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу — прымацуем да рэштаў намагільля.

а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая — давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць…

ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч — апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі — сорам для кожнага беларуса.

Тэгі: ,


13 Responses to “давайце адновім помнік на магіле бабулі Ўладзімера Караткевіча”

  1. 1. Julia Says:

    я магу падтрымаць нейкай сумай грошай. у прынцыпу, калі пацікавіцца, можа быць нехта з знаёмых можа дапамагчы вырабіць бляшаную таблічку. але ж помнік, канешне, лепей захоўваецца. толькі, здаецца, і каштуе ён ня мала. то бок калі знойдзецца вялікая колькасьць людзей згодных дапамагчы, можна і помнік.

  2. 2. Алесь Says:

    на жаль, фінансавымі сродкамі дапамагчы не магу, але калі патрэбна дапамога ва ўсталёўваньні помніка, буду рады ўдзелу.

  3. 3. vedmo4ka Says:

    надо узнать конкретные цифры: сколько стоит доска, сколько новый памятник. Возможно, лучше его заказывать в бюро ритуальных услуг Рогачева, чтобы не тратиться на перевозки. если памятник, то какой? с какой надписью.”Тут пахавана бабуля У. Караткевича”?
    Надо, чтобы местное население тоже обязательно приняло в этом участие. Есть прописная истина: если сами вкладывают, подумают, прежде, чем разрушат.
    У меня есть знакомый, который, возможно согласился бы сделать надгробие подешевле, но тащить его, простите, через всю Беларусь выйдет затратно. Жаль, что я живу не в Рогачеве)))))))))

  4. 4. Сяргей Says:

    Гатовы падтрымаць грашыма, а з 11 па 16 лістапада буду свабодны і на легкавым аўтамабіле. Кантакты тэлефон скіну на мыла.

  5. 5. Іда Грэзь Says:

    а есть у Короткевича стихотворения с посвящением своей бабушке? если есть – то это было бы, имхо, неплохой эпитафией

  6. 6. Nika Says:

    Лічу, што трэба ставіць помнік, бо дошкі/табліцы гэта толькі часовая мера, праз 10-15 гадоў трэба будзе зноў мяняць. Магу дапамагчы нейкай грашовай сумай.

  7. 7. labadzenka Says:

    усе, хто гатовы дапамагчы грашыма, пішыце на мыла labadzenka@gmail.com

    таксама ёсьць ICQ: 431-580-025 і skype: labadzenka

    пажадана пазначыць памер ахвяраваньня — для арыентацыі.
    вырабім недарагі помнік (каб не вылучаўся на тле астатніх, бо паб’юць) і якую-небудзь агароджу. людзі ўжо адгукаюцца

  8. 8. vedmo4ka Says:

    глеб, составь сначала смету)))))))))))) прикинь, во сколько все это обойдется. блин, из тебя никакой бухгалтер))))))))))))))))))))))))

  9. 9. labadzenka Says:

    Ізя, яна будзе вучыць нас камерцыі?! 😉

  10. 10. vedmo4ka Says:

    ))))))))

  11. 11. sai Says:

    Куды пералічыць грошы? Ёсць WebMoney, PayPal.

  12. 12. labadzenka Says:

    Кашалькі вэбмані:
    Z334124769040
    B180183302048

Leave a Reply