it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

сябры, спецвыпуск серыяла пра родную мову на ўсялякіх таварах.
сёньняшняя наша серыя — пазітыўная. цукеркі “Беларусачка”, якія патрапілі да мяне, выкананыя ТОЛЬКІ па-беларуску і па-ангельску (вось ужо зараз манкурты сьмярдзець пачнуць пра 2 дзяржаўныя мовы )))
з усяе ўпакоўкі на рюссскам языке — толькі лягатып. аднак заклікаю не прыдзірацца!

заклікаю абсалютна шчыра напісаць падзяку на фабрыку “Чырвоны харчавік”.
такія рэчы трэба заўважаць і ўхваляць — такі цяпер час.
вось мой варыянт, які можна выкарыстоўваць у якасьці шаблона:

Кіраўніцтву ААТ “Чырвоны харчавік”

ад  Глеба Лабадзенкі

адрас

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва ААТ “Чырвоны харчавік”!

Ад усяго сэрца хачу падзякаваць вам за выкарыстанне беларускай мовы на сваёй прадукцыі! У прыватнасці, днямі набыў цукеркі “Беларусачка” – і быў прыемна здзіўлены, убачыўшы там усё па-беларуску.

Лічу, што гэта вельмі мудры ход з вашага боку. Бо беларуская мова цяпер выкарыстоўваецца вельмі мала, таму любая прадукцыя, аздобленая па-беларуску, адразу прыцягвае ўвагу. Па-другое, выкарыстанне беларускай мовы адразу адрознівае вашую прадукцыю ад расійскай, мова кідаецца ў вочы. А паколькі для многіх, у тым ліку ў Расіі, “беларускае” значыцца “якаснае”, — гэта толькі дадае вам бонусаў!

Перакананы, што ваш прыклад – прыклад павагі і ўвагі да роднай мовы – мусяць пераймаць і іншыя прадпрыемствы.

Яшчэ раз шчыра дзякую! Зычу поспехаў у вашай “салодкай” справе!

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі:


2 Responses to “давайце падзякуем за мову на цукерках”

  1. 1. czalex Says:

    Малойцы! Хаця дасканаласці няма мяжы: па-ангельску чамусь перакладаецца як “Belorusochka” з дзвюма “о”, а назва вытворцы “Чырвоны харчавік” ператвараецца ў “Krasny Pischevik”

  2. 2. Stazhar Says:

    Вялікі дзякуй кіраўніцтву прадпрыемства, малайцы, так трымаць!

Leave a Reply