it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 31

Кіраўніцтву “Белпошты”
220050 Мінск
Незалежнасці, 10
Глеба Лабадзенкі
АДРАС

Дарагое кіраўніцтва “Белпошты”!

Я азнаёміўся з падпісным каталогам на 1 паўгоддзе 2013 года. І абураны тым, што вы не ўключылі туды мае любімыя выданні – баранавіцкую газету “Intex-press” і агульнабеларускую газету “Новы Час”.
Абедзьве гэтыя газеты зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі і выходзяць цалкам легальна.
Мяркую, што паколькі гэтыя выданні – незалежныя, вы не ўключылі іх у каталог па палітычных матывах.
Гэты ўчынак з вашага боку я лічу хамскім і зневажальным да мяне, як вашага кліента і як грамадзяніна. Вы парушаеце маё канстытуцыйнае права на свабоднае атрыманне інфармацыі!
Патрабую тлумачэнняў у тэрміны, адведзеныя Законам.

31.10.2012

Тэгі:


3 Responses to “Дарагое кіраўніцтва “Белпошты”!”

  1. 1. игорь Says:

    Подписываюсь

  2. 2. labadzenka Says:

    тут падпісвацца бяз сэнсу. раздрукуйце і адпраўце поштаю

  3. 3. Soneika Neviadomaya Says:

    Глеб, загляні як-небудзь у моўныя прапановы банкаматаў трастбанку. Там ёсьць што палепшыць

Leave a Reply