it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 08

ДЗЯКУЙ УСІМ! АКЦЫЯ СКОНЧАНАЯ!

сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца — зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.

як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну “няма чаго есьці” (як гэта спрабавала выставіць адная вар’ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах — чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта — не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.

такім чынам, умовы акцыі.

– у дзядзькі Рыгора назьбіралася каля 200 розных кніг зь ліку тых, што выходзілі апошнім часам.

– акцыя будзе праводзіцца пакуль ня скончацца гэтыя кнігі

– схема ўдзелу такая:

вы дасылаеце мэйл на адрас labadzenka@gmail.com са сваім намерам (тэма ліста “Барадулін-акцыя”), дзе пазначаеце:

ДЗЯКУЙ УСІМ! АКЦЫЯ СКОНЧАНАЯ!

*сваё імя і прозьвішча (каму падпісваць)

*свой мэйл

*свой мабільны тэлефон

* памер свайго ахвяраваньня.

ДАДЗЕНЫЯ НІДЗЕ НЕ ПУБЛІКУЮЦЦА І НЕ ВЫСТАЎЛЯЮЦЦА

– атрымаўшы ваш мэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы — як можна зьдзейсьніць ахвяраваньне.

– па меры правядзеньня акцыі Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. як толькі кнігі скончацца — кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. як і мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана — у пэўны час у пэўным месцы.

– памер ахвяраваньня — асабістая справа кожнага. улічваючы цяперашнія курсы даляра і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер — ад 50 тысяч. пры такім разьліку ўдасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час. аднак гэта ня значыцца, што калі ў вас ёсьць магчымасьць скласьці толькі 20 тысяч, то вам будзе адмоўлена.

памятайце, што акцыя мае 2 мэты:

– выказаць салідарнасьць любімаму паэту

– сабраць яму найбольшую дапамогу

 

любыя пытаньні мне можна задаць праз мэйл labadzenka@gmail.com ці скайп labadzenka

КНІГІ, ВЫСТАЎЛЕНЫЯ НА АКЦЫЮ:

УВАГА! КНІГІ, ЯКІЯ БЫЛІ ПРАПАНАВАНЫЯ НА АКЦЫЮ, УЖО СКОНЧЫЛІСЯ.

АЛЕ Ў ДЗЯДЗЬКІ РЫГОРА ЁСЬЦЬ БОЛЬШ ЗА 300 КНІГ, ЯКІЯ ВЫХОДЗІЛІ Ў 1970-Я — 1990-Я ГАДЫ.

ТАМУ Ў ЗАЯЎЦЫ НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ НАЗВУ КНІГІ — РЫГОР БАРАДУЛІН ПАДПІША ВАМ ЛЮБУЮ З ТЫХ НА СВОЙ ПОГЛЯД.

ТАМ — САПРАЎДНЫЯ РАРЫТЭТЫ!

  як прайшоў першы дзень акцыі, чытайце ТУТ

пра акцыю 2008 году можна пачытаць тут:

http://labadzenka.by/?p=1067

http://labadzenka.by/?p=1077

http://labadzenka.by/?p=1074

http://labadzenka.by/?p=1078

http://labadzenka.by/?p=1089

http://labadzenka.by/?p=1092

http://labadzenka.by/?p=1100

http://labadzenka.by/?p=1102

http://labadzenka.by/?p=1116

Тэгі:


29 Responses to ““Салідарныя з Барадуліным!””

  1. 1. Николай Климович Says:

    Позор той нации, которая не может беречь своё достояние, чем она обязана гордится! 

  2. 2. Apetukhou Says:

    Дабрадзень!
    Калi магчыма, падкажыце, як я магу пералiчыць грошы з-за мяжы, з Вялiкай Брытанii.
    Найлепш, перавяду наяуную суму атрымальнiку праз ” Opal Transfer”.
    Дзякуй.

  3. 3. Labadzenka Says:

    вітаю!
    есьць магчымасьць пералічыць вэбмані

  4. 4. Weronika Says:

    a praz paypal?

  5. 5. Ананім Says:

    у мяне ёсць сябар ў Лондане, можна асабіста праз яго перадаць

  6. 6. Zigomatikus Says:

    поражаюсь таким отношением к народному поэту! бл.. я в школе изучал его творчество…а тут такое…просто ужас! нет слов…..реально стыдно за нацию…

  7. 7. Roma Ermakov Says:

    Очень жалко такого писателя. Я бы послал и 100 и 200 тыс., но мне всего лишь 15 лет и у меня нету заработка, а родители денег не дают.

  8. 8. Labadzenka Says:

    Рамане! З Вас атрымаецца сапраўдны беларус! Дзякуй за Вашыя добрыя думкі! напішыце мне мэйл на labadzenka@gmail.com — я папрашу Рыгора Барадуліна падпісаць вам кнігу проста так

  9. 9. мяу Says:

    есть “Ксты”? давно ищу эту книгу.

  10. 10. CoB Says:

    В центральной книгарне брал пару месяцев назад, с переводом на английский.

  11. 11. VKL Says:

    У Чырвоным касцёле не так даўно бачыў у продажы.

  12. 12. Kamisika Says:

    а подскажите пожалуйста, каким образом можно убедиться, что деньги пойдут именно поэту?

  13. 13. Labadzenka Says:

    хочаце — разам панясем яму

  14. 14. Лешик ツ Says:

    Можно дублировать на русский пост?

    даплату 105 тысяч рублёў – это как??? Пенсии в кризис больше

  15. 15. Donna Julietta Says:

    Здравствуйте, я бы хотела деньги перечислить по вебмани….либо немного позже но наличкой….присылайте адрес вебмани на почтовый адрес.

  16. 16. Егор Says:

    Есть вопрос-возможна ли доставка книги по почте?(живу в уголке Беларуси-Брестской обл., возможности приехать нету)

  17. 17. Labadzenka Says:

    так, поштай высылаем

  18. 18. Aleksei Garnosko Says:

    Дзякуй Рыгору Барадуліну за ягоныя творы! Я ў свае 14 гадоў бачу, як мы губляем нацыю, але пакуль ёсьць мы – сапраўдныя беларусы наша нацыя ды наша слова будзе жыць! Нажаль грошаў я не зарабляю, маці ледзь зводзіць канцы з канцамі… Так бы адаслаў яму ўсе свае грошы! Передайце яму падзякі ад Алеся Гарноські з Магілёву за тое, што мой любімы пісьменьнік ёсьць на гэтым сьвеце! Шкада, што ў нашай краіне сапраўды годнаму чалавеку не даюць нават годнае бязкаштоўнае медычнае абслугоўваньне… Але мы пераможам, і краіна пазнае сваіх герояў! Шчыра дзякую, і выбачайце што не змагу адаслаць грошы 🙁

  19. 19. Jaŭhien Sasnoŭ Says:

    напішыце на jsasnou на gmail.com як па вэбмані перавесьці. Дзякуй.

  20. 20. Антось Says:

    мая матуля – настаўніца роднай мовы. З малых лет яна выхоўвала ў мяне павагу да людзей, да Беларусі праз творы Дзядзькі Рыгора. Сорамна і жахліва бачыць гэта…Канешне дапаможам, інакш мы  не людзі,не беларусы

  21. 21. Карэнь Says:

    Отличная идея. Но имеет место стыда за ситуацию. С одной стороны “все вместе, интересная акция”, а с другой стороны….. Легче от того, что у дядьки Рыгора имеется свой замечательный мир, где он себе и царь и “бог”. 

  22. 22. Виктор Катиков Says:

    Дзякуй вялiki!

Leave a Reply