it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 11

адна з работ — дамініканскі касьцёл, узарваны камуністамі ўжо пасьля вайны. сёньня роўна на гэтым месцы палац рэспублікі. такіх работ у Анатоля Наліваева — 80

ня так даўно я пісаў пра кантара і мастака Анатоля Наліваева (Абрама Налівая). прачытаць артыкулы можна ТУТ і ТУТ.

апісваю праблему коратка. у 1945-46 годзе спадар Анатоль 14-гадовым хлапчуком хадзіў па руінах Менску і маляваў ацалелыя старыя будынкі. такіх работ усяго каля 80. зь іх прыкладна палову ён ужо аднавіў — узяў у рамы, адрэстаўраваў, падправіў. яшчэ палова чакае свайго часу па адной простай прычыне — мастак робіць гэта на сваю сьціплую пэнсыю…

гэтыя малюнкі — унікальныя. нават не сваёй мастастацкай якасьцю, а хутчэй сваёй дакумэнтальнасьцю. бо паваенны Менск забаранялася здымаць і маляваць, каб схаваць, што далёка ня ўсё фашысты грохнулі.

многія будынкі, захаваныя на малюнках Анатоля Наліваева захаваліся толькі тут, прычым з фатаграфічнай дакладнасьцю.

каб скончыць працу, мастаку трэба каля 600 тысяч.

калі ўсё будзе апрацавана, я ўсё адфоткаю і падрабязна запішу ягоныя аповеды, што за будынак, што там было і г.д. гэта важна, бо Анатолю Наліваеву 79 гадоў.

калі ўсё будзе зроблена, абяцаю выставіць у інтэрнэт.

хто гатовы памагчы — лістуйце labadzenka@gmail.com

памагчы можна ці празь мяне ці непасрэдна зьвязаўшыся са спадаром Анатолем

Тэгі: ,


2 Responses to “дапаможам мастаку Анатолю Наліваеву аднавіць малюнкі Менску 1945 году!”

  1. 1. kabierac Says:

    Раю закінуць сюды http://community.livejournal.com/minsk1067/profile
    Там знойдуцца зацікаўленыя.

  2. 2. labadzenka Says:

    я не карыстаюся жж (туды толькі аўтаматычна ідуць анонсы) — таму калі зробіце, буду ўдзячны.

Leave a Reply