it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 01

001

Томас Ман — нямецкі пісьменьнік, аўтар сусьветнавядомых “Ёсіфа і ягоных братоў”, “Доктара Фаустуса”, “Сьмерці ў Вэнэцыі”, “Лоты ў Ваймары”. У 1929 годзе яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія за раман “Будэнброкі”. У 1930 ён будуе вось гэты дамок у Нідзе (Куршская каса, Літва), дзе праводзіць некалькі плённых сэзонаў. У 1933 годзе, калі да ўлады прыйшоў Гітлер, Ман эмігруе, баючыся перасьледу, і болей у Ніду не вяртаецца.

002

Цяпер у дамочку музэй. Вось выразка са старой газэты з фоткай, як будаваўся гэты дамок.

003

Ман разам з жонкай выглядае з вакна свайго кабінэта.

004

Экспазыцыя

005

Від з вакна працоўнага кабінэта Мана

006

Вокны кабінэта

007

Ман каля каміну ў доміку

008

Ну і я прымасьціўся каля гэтага ж каміну 😉

Тэгі:


3 Responses to “дамок Томаса Мана. Ніда”

  1. 1. tuta Says:

    і я тут буду праз тыдзень 🙂

  2. 2. Kub Says:

    Томас вышэй за цябе… 😉
    тэпці – зачОт! Па дрэс-коды ты яго знішчыў! )))

  3. 3. labadzenka Says:

    ну дык!.. у Мана не было пад бокам “Ракаўскага кірмашу”, каб прыдбаць сабе такія тэпці!..

Leave a Reply