it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 12

вільня1

знайшоў такую фотку зь вільні — і захацелася паказаць яе ўсім нашым чыноўнікам і “рэстаўратарам”, якія ўздыхаюць, паціскаюць плячыма і кажуць: “нічаво зьдзелаць нільзя, аварыйнае састаянія…”

у літве ўжо прыйшлі да разуменьня, што кожная старая цаглінка — гэта цаглінка іх гісторыі. і бяз кожнай гэтай цаглінкі яны будуць бяднейшыя, ім будзе складана даказаць сваю існасьць у дні ўчорашнім і права быць у дні заўтрашнім.
але што ты дакажаш шклоўска-магілёўскай шляхце, якая пускае сьлюні пры выглядзе стобаксавай купюры…
крыўдна адное: пасьля можна будзе зьмяніць усё — сістэму ўлады, эканомікі, адносіны з эўропай, шыльды на дамах. але разбуранага дома ўжо ня вернеш.
у будзе наш горад-герой славіцца пісюном на плошчы перамогі, маўзалеем у цэнтры і небаскробамі мінск-сіці.
бібліятэка да таго часу рухне. і я ня буду плакаць — бо рухне напамін пра нашае не зусім такое сёньня. хачу толькі, каб у той момант там не апынулася добрых людзей.

вільня2

Тэгі:


3 Responses to “да пытаньня захаваньня спадчыны”

  1. 1. Ольга Says:

    Грустно еще и то, что когда рухнет библиотека, там будут ценные книги,,,

  2. 2. 34 Says:

    дакладна такія ж рэшткі але малага гасціннага двара на пачатку 90 у нас стаялі каля сабора, а потым і іх прыбралі…
    у Вільні аўтэнтычнасць і старажытнасць уплывае на кошт і прэстыж, а ў нас пакуль уплывае толькі на нерацыянальную і часам завышаную па кошце рэстаўрацыю (маўляў будзе танней калі не карыстацца мозгам увогуле). а аб прыстыжы жыць у аўтэнтычным старым доме тут можна маўчаць…
    што да Магілёва, то быў праездам я там на днях і мне зрабіў экскурсію адзін з чыноўнікаў адзела архітэктуры каб паказаць добрыя і дрэнныя прыклады рэстаўрацыі- дык нават самыя дрэнныя лепшыя за мінскія, а некалькі прыкладаў зусім паказваюць еўрапейкую якасць. таму шчыра скажу што- МОЖАМ рабіць, але не робім з-за шматлікіх прычын…

  3. 3. Serg Says:

    Я таксама бачыў гэтае месца і дзівіўся.

    Надта добры прыклад.

Leave a Reply