it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 15

2dni

Следам за выхадам непадцэнзурнай аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” (600 старонак, цвёрдая вокладка), убачыў свет іншы славуты твор пісьменніка — “Сотнікаў”. У выданні, дзе даследчык Сяргей Шапран адмыў больш за 100 цэнзарскіх правак, аповесці вернутая аўтарская назва — “Ліквідацыя” (370 старонак, цвёрдая вокладка).

Старонкі з кнігі “Ліквідацыя”:

Старонкі з кнігі “Мёртвым не баліць”:

Выхад гэтых дзвюх кніг можна лічыць сенсацыяй, бо гэта — першыя непадцэнзурныя кнігі Васіля Быкава.

Набыць абедзьве кнігі можна будзе 16 і 18 чэрвеня ў кнігарні “Кніжны салон” (Калініна, 5) ад 15.00 да 19.00.

У азначаны час кошт кожнай кнігі паасобку складзе 100 тысяч рублёў, а за 2 кнігі разам — усяго 180 тысяч рублёў.

Пасля яны паступяць у вольны продаж, але ўжо з нацэнкай кнігарняў — то бок, кожная будзе каштаваць недзе па 150 тысяч рублёў.

Апроч гэтага, у азначаны час можна будзе набыць і кнігу апошніх вершаў Генадзя Бураўкіна “Нагаварыцца з зоркамі” за 50 тысяч рублёў.

Складальнік усіх трох кніг — літаратуразнаўца Сяргей Шапран. Вокладкі ўсіх кніг — Зміцер Гупянец.

bur-vokl

Адрас “Кніжнага салону” — Калініна, 5.

Схема праходу ад метро “Парк Чалюскінцаў”:

+kn-salon

 Інфармацыя для тых, хто замаўляў:

Вы замаўлялі кнігу Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” без цэнзуры (600 старонак, цвёрдая вокладка) – http://labadzenka.by/?p=26374

Рады паведаміць, што роўна да 90 –годдзя пісьменніка кніга выйшла і вы можаце яе атрымаць!

Больш за тое, адначасова выйшла яшчэ адна кніга – “Сотнікаў” без цэнзуры (з аўтарскай назвай – “Ліквідацыя” (370 старонак, цвёрдая вокладка) – http://labadzenka.by/?p=27191

Кошт кожнай кнігі паасобку складзе 100 тысяч рублёў, а калі браць 2 разам – то выйдзе ўсяго 180 тысяч.

Апроч гэтага, выйшла з друку і кніга апошніх вершаў Генадзя Бураўкіна “Нагаварыцца з зоркамі”, яе кошт – 50 тысяч рублёў – http://labadzenka.by/?p=27140

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЖЫХАРОЎ МІНСКА

  1. Атрымаць кнігі можна будзе 16 і 18 чэрвеня (панядзелак і серада) ад 15.00 да 19.00 у кнігарні “Кніжны салон” (Калініна, 5). Схема праходу ад метро “Парк Чалюскінцаў” – у дадатку.
  2. Калі вы хочаце ўзяць больш кніг, чым замаўлялі – паведамляць пра гэта не трэба, можна будзе ўзяць патрэбную колькасць на месцы.
  3. Калі апроч “Мёртвым не баліць” вы хочаце набыць яшчэ і “Ліквідацыю” ці “Нагаварыцца з зоркамі” — паведамляць пра гэта не трэба, можна будзе ўзяць патрэбную колькасць на месцы.
  4. Калі вы з нейкіх прычын перадумалі браць кнігі – нічога страшнага. Але паведамце пра гэта, калі ласка.
  5. Калі ў вас не атрымліваецца забраць кнігі ў азначаны час – калі ласка, папрасіце каго са знаёмых. Бо замоўлена 1200 кніг – цяжка будзе потым сустракацыа і перадаваць паасобку.
  6. Калі вы жывеце ў Мінску, але хочаце атрымаць кнігу поштаю – такая магчымасць ёсць. У гэтым разе кошт складзе 100 тысяч+дастаўка.

 

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ТЫХ, ХТО ПРАСІЎ ДАСЛАЦЬ КНІГУ ПОШТАЮ

  1. Калі вы хочаце атрымаць толькі кнігу “Мёртвым не баліць” – то нічога не адказвайце на гэты ліст. Кніга будзе адпраўленая вам накладзеным плацяжом у бліжэйшы час.
  2. Калі вы хочаце атрымаць у дадатак і “Ліквідацыю” – то тэрмінова паведамце, яна будзе дададзеная ў замову. Кошт за 2 кнігі складзе 180 тысяч + дастаўка.
  3. Калі вы хочаце атрымаць таксама кнігу Генадзя Бураўкіна “Нагаварыцца з зоркамі” — то тэрмінова паведамце, яна будзе дададзеная ў замову. Кошт кнігі – 50 тысяч+дастаўка.
  4. Калі вы з нейкіх прычын перадумалі браць кнігі – нічога страшнага. Але паведамце пра гэта.

Дзякуй за ўдзел у падпісцы і цярпенне!

Дзякуючы вам, маем да 90-годдзя Васіля Быкава шыкоўныя выданні!

 

Тэгі:


2 Responses to “Прэзентацыя “Сотнікава” і “Мёртвым не баліць” без цэнзуры — 16 і 18 чэрвеня!”

  1. 1. Александр Says:

    Сегодня (18.06.) после 18.00 приехал в книжный на ул. Калинина, 5. В магазине была в продаже только одна книга. По обычной цене. Около 120 тыс. Продавцы сказали: “нужно было делать заказ в Интернете, чтобы получить их по акционной цене”. Хотя на сайте такой функции нет! Например, для книги стихов Г.Буравкина это есть. Зачем тогда вводить в заблуждение покупателей, что можно приехать и купить (((.

  2. 2. Gleb Labadzenka Says:

    дзень добры.
    гэты пост — ГАДАВОЙ даўніны.
    то бок, тут пішацца пра 16 і 18 чэрвеня 2014 года

Leave a Reply