it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11

у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва” працуюць храновыя маркетолагі. гэтую макулатуру варта было назваць не “Вот она, наша жізнь”, а “Туалецішча”. гэта — не абраза тонкага лірыка і пранізьлівага паэта, а — самы запамінальны, я б сказаў, сакральны вобраз з гэтае кнігі.

зразумела, што ні да літаратуры, ні мастацтва яе аднесьці нельга. выдавецтва “Літаратура і Мастацтва” дыскрэдытавала сябе гэтай кнігай па поўнай праграме.

на кніжнай выставе набыць яе без прыгодаў не ўдалося. спачатку мне сказалі, што кніга каштуе 15500. калі я пачаў цытаваць уголас “Туалецішча”, падбегла цётушка, якая сказала, што я проста не чытаў Маякоўскага, таму не разумею паэта Рубінава. я ёй шчыра адказаў, што Рубінаву да Маякоўскага, пэўна, далёка. калі я спытаўся, ці ня сорамна ім друкаваць такое во за дзяржаўныя грошы, яна сказала: “а гэта — не за дзяржаўныя, гэта за кошт выдавецтва”. дурка, карацей.

цётушка, зразумеўшы, што я ня здольны ацаніць паэта Рубінава, заявіла, што кніга прадаецца толькі разам два тамы (да-да, выйшла цэлыя 2 кнігі!..) за 30 тышч. я сказаў, што буду жалавацца начальству і трэбую накладную і адстоя піва прадаць мне толькі во гэтую, зь вершам пра туалецішча. цётушка сказала: “вы как-та на этай цеме азабочэны”, але, каб я хутчэй зваліў задаволіць мой пакупніцкі інтарэс, адпусьціла тавар

а самае прыкольнае — я пасьпеў у апошні вагон, набыў апошнюю кнігу.
будзеце на выставе — трэбуйце дабаўкі!

PS хто ня ведае — тонкі лірык Анатолій Рубінов в міру — начальнік Савета Рэспублікі. нарадзіўся ў 1939 годзе ў Магілёве.



1994

1994

2009

2009

Тэгі:


14 Responses to “цяпер я — шчасьлівы ўладальнік “Туалецішча”!..”

  1. 1. Soul Says:

    Ахаха! Гэта і ёсць “галоўная кніга выставы”. Галоўная для ідыёлагаў.

  2. 2. Кірыла Says:

    Вершык пра Сталіна моцна папахвае “распальваньнем”, дарэчы…

  3. 3. Алена Says:

    Глядзіш, у школьную праграму ўключаць такі “шэдэўр”.

  4. 4. Ванюша Says:

    І чо? Вельмі рэалістычна васпел начальн1к сваё Туалецішча — Савет Рэспублікі, дзе ён самы галоўны начальнік!!! Я проста васх1шчон!

  5. 5. Елена Says:

    Ааааа!! Это что-то))) Он случайно на удав.коме не публикуется?))))) Я тоже хочу “Туалетище”, срочно!
    А какой тираж?

  6. 6. labadzenka Says:

    от ёпт, я стаў піяршчыкам рубінава! ))))))

    наклад, вы будзеце сьмяяцаа 1000 — значыцца, дзвюх кніжак — 2000 асобнікаў.

    за нашыя грошы. крута?

  7. 7. Мiкалай С. Says:

    Глеб i не шкада табе 15 тыщ? Атрымалася, што прафiнансаваў прыдворнага пiiта. Я не прыхiльнiк пiва, але лепей яго было набыць.
    А месца “Туалецiшчу” на цвiку на лецiшчы.:) Папера спадзяюся мяккая

  8. 8. Andrei Says:

    папера вiдаць вашчоная)))

  9. 9. Елена Says:

    Глеб, а можно я вашими фотографиями воспользуюсь, Рубинова у себя в ЖЖ попиарю? ))

  10. 10. labadzenka Says:

    Алена, вы канешне рабіце што хочаце, але мне ўжо страшна, што я раблю чорную справу — дапамагаю распрадаць гэтае лайно 😉

  11. 11. Елена Says:

    Ничего, ничего – народ должен знать своих героев 😉

  12. 12. Olga Says:

    Сии шедевры уже видела на сайте Нашей нивы, чуть не вырвало.Предлагаю купить всем по экземпляру, а потом устроить массовое сожжение.

  13. 13. Мiкалай С Says:

    Olga, грошы не пахнуць, ix не хвалюе, што вы пасля з яго рытмаплётсвам зробiце

  14. 14. Мiкалай С Says:

    Сустрэў вогдук у сецiве:

    Эх народ ты наш народ.
    Эх народище…
    Ты Рубинов не поэт, а
    У@бище…

Leave a Reply