it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 18


каго ці што вы хацелі б бачыць выяўленымі на нашых банкнотах? ці трэба іх будзе замяняць пасьля ШОСу?

Тэгі:


12 Responses to “ці падабаюцца вам сёньняшнія беларускія грошы?”

  1. 1. Давід Says:

    у цэлым спадабаюцца (ну акрамя гэтых новых дзЯсяць : ) ну і па пагоні крыху сумую…

    а першыя нашыя грошы (з жывёламі) дагэтуль лічацца аднымі з прыгажэйшых банкнот Эўропы (у Нямеччыне яны менавіта так у каталагах азначаны), увесь набор (вавёрка-зубр) у некранутым стане каштуе каля 15 эўра. а нашы старыя 5 міліёнаў (2000 год) я тут за 30ку набыў

  2. 2. дрэнь Says:

    – хацеласяб нешта з гісторыі, напрыклад замалеўкі “перад грунвальдам”, альбо “бітва пад оршай” і таму падобныя
    – малюнкі напалеона орды таксама выглядалі б нядрэнна
    – гербы гарадоў
    часу няма – трэ працаваць. а так бы я навыдумляў бы:)

  3. 3. dyk Says:

    Даеш талер 😉

  4. 4. Апалонік Says:

    Замена грошай эканамічна і палітычна непазьбежная.

  5. 5. chill Says:

    удакладняючы каментар ад дрэнь:
    – можна вайсковыя строі (у сэнсе “мундзіры”) розных эпох (а на адвароце – можна і батальныя сцэны);

    – н. орда – класны варыянт (а на адвароце – можна, ізноў жа, гістарычныя строі, каб адпавядалі перыяду ўзвядзення)
    я гэта ўсё з вопраткай на той конт, што дасталі ўжо гэтыя ўсярэдненыя “касьцюмчыкі”, у якіх “калектывы мастацкай самадзейнасці” на дажынках скокаюць. апроч таго, што розных сялянскіх строяў па рэгіёнах было процьма, дык пра шляхецкія ды гарадзкія строі ўвогуле пазабыліся.

    – гербы гарадоў – таксама разам з помнікамі архітэктуры

    – жывёлкі пры нармальным дызайне таксама былі б нармальна. а тыя што былі – надта ўжо прымітыўна намаляваныя былі

  6. 6. chill Says:

    а, дык пісьменнікі, канешне. але пісьменнікаў шмат – а купюр мала. можа быць ўсё гэта тэма для марак паштовых увогуле.
    а грошы – галоўнае, каб на іх купіць што можна было

  7. 7. chill Says:

    на каментар ад Давід:
    па Пагоні і я сумую. у якасці дзяржаўнага герба абавязкова павінна зноў з’явіцца на новых беларускіх грошах

  8. 8. Давід Says:

    то Чіл:
    дык гэта й вожыку зразумела : )
    я проста гаварыў аб тым, што сучасныя грошы па малюнку цалкам ня дрэнныя: гістарычныя будынкі гэта так жа добра як і вялікія дзеічы (чаму напрыклад толькі пісьменьнікі, можна проста было б зрабіць партрэты тых людзей, якія рабілі гісторыю Беларусі).

    наконт гербаў гарадоў… канешне добра, але як вызначыць іх па парадку ад меньшага да большага каб нікога не абразіць? хіба што па году заснаваньня толькі : )

    наконт Орды. таксама добра, бо гравюры добра падыходзяць для гэтай мэты : )

    карацей кажучы, прыдумаць можна шмат чаго, галоўнае спачатку зьмяніць нешта іншае ; )

    а то яно ўсё гэта нагадвае выбар магнітолы ў машыну, калі самой машыны і не купіў, і грошай на яе няма, ды й у аўташколу толькі яшчэ пачаў хадзіць ; )

  9. 9. Андрей П. Says:

    Ефросинья, Миндовг, Скорина, Кирила Туровский, Костюшко, Калиновский – желательно, конечно, чтоб мнение о лицах на купюрах в обществе не было сильно поляризовано. Из руководителей разве что Машеров (хотя и здесь Глеб может возразить). А нужны люди, именно люди на купюрах. Люди – главный ресурс любого государства во все времена. И гордиться нужно в первую очередь людьми. А изображение на купюрах должно иметь посыл к гордости.

  10. 10. 7vedma7 Says:

    Мне очень нравились зайчики, но согласна с автором предыдущего коммента, это должны быть люди
    Например, Калиновский,Сапега, Короткевич… Орлов:) ( ну как не подурачиться) А там дальше смотришь – на купюрах Балахонов, Мартысевич, Лабадзенка)))))

  11. 11. Renessaince Says:

    Талеры чакаюць свайго часу 🙂

  12. 12. prosta_tak Says:

    Згодна з ідэяй пра знакамітасці – бо гэтых людзей усе павінны ведаць бо гэта гонар нацыі, а зверы гэта добра, але пра іх усе ведаюць бо вавёрка гэта вавёрка. Калі прызджаеш у іншую краіну і бачыш людзей на купюрах – запытваеш а хто гэта – больш такім чынам даведваешся пра гэтую культуры, гісторыю народа і інш.

Leave a Reply