it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 21

чытачка Марыся з Гомелю просіць дапамогі чытачоў Блогу:
“Шукаю рэцэптуру Традыцыйнай каляднай стравы – Куцця (галодная, багатая)…Як прыгатаваць калядную Куццю?…”

Рэцэпты пакідайце ў камэнтах!


5 Responses to “чытачка шукае рэцэпт Куцьці, дапамажыце”

  1. 1. Мiкалай Says:

    Марыся! а ты спрабавала спытаць у Гугла, цi Яндэкса?
    выдалi адразу: http://katecheta.narod.ru/kut.htm
    А яшчэ раю набыць кнiжку “Наша страва” Алеся Белага

  2. 2. Kupalina Says:

    Сапраўдная грэцкая “кукія” (сучасны варыянт)

    3/4 шклянкі (120 г.) манных крупаў 350 г. сыруРыкотта 2 ст. лыжкімёда 1 яйка

    Вымачыць манныя крупы ў цеплаватай вадзе 10-15 хвілін у вадзе, аб’ёмам дастатковым, каб пакрыць іх цалкам. Калі набрыняюць, адкінуць на друшлак, даць сцячы вадкасці, дадаць пакрышаны сыр, мёд і ўзбітае яйка. Нагрэць, але не даводзіць да кіпення.

    Куцця звычайная (традыцыйная)

    2 ш кля нкі я чных круп
    5 шклянак вады
    Масла паводле густу Соль
    Перабраць крупы, прамыць, адкінуць на друшлак, даць сцячы. Заліць вадой у вялікай місе і пакінуць на ноч. Зліць ваду. Укінуць у рондаль з кіпячай падсоленай вадой і варыць, пакуль крупы не набрыняюць. Зліць лішнюю ваду. Запячы ў духоўцы пры 160 С каля 40 хвілін. Падаваць з маслам, сытой і макавым малаком.
    (4-5 порцый)

  3. 3. Марыся Says:

    Дзякуй,Kupalina !
    Асобная падзяка Мікалаю за “карысныя” спасылкі і бясплатныя парады 🙂

  4. 4. Вадзім Says:

    Спасылка на кнігу А. Белы “Наша страва.Сапраўдная беларуская кухня” : http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=11188

  5. 5. Зёлка Says:

    Марыся, я таксама шукаю рэцэпт. І Яндэкс, дарэчы, мне выдаў што заўгоднае, але не рэцэпт. так што Вы дапамаглі мне. 🙂

Leave a Reply