it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 09

Пахавалі былога кіраўніка Менгарвыканкама. Мне, як чалавеку, які нарадзіўся і 23 гады жыве ў Менску, Паўлаў запомніўся некалькімі рэчамі:
* зносам шапікаў, у выніку — каб купіць жуйку, трэба ісьці ў краму; 40 000 чалавек засталіся беспрацоўнымі. збольшага гэта — жанчыны (прадавачкі), якія часьцяком сваёй працай кармілі сям’ю. За знос кіёскаў Паўлава пракляў увесь горад. Зрэшты, неўзабаве ён і захварэў на гэты страшны рак…
* пабудовай Менскай ратушы. За гэта — паклон! Адбудова сымбалю самакіраваньня, зьнішчанага ўсходнімі суседзямі-азіятамі, была справай гонару для нашай сталіцы.
* абсалютна безгустоўным падсвятленнем горада: неэстэтычна і неэканомна.
* менавіта пры Паўлаве руйнаваньне помнікаў архітэктуры дасягнула апагею: “Мінская спадчына” атрымала поўны карт-бланш на зьнішчэньне старых будынкаў, якім карыстаюцца і па сёньня.

Зразумела, што было зроблена таксама шмат добрага для гораду, але найперш чамусьці згадваецца вось гэта. Але ацэньваць Паўлава ўжо ня нам.


3 Responses to “чым запомніўся мне Міхаіл Паўлаў”

  1. 1. annabrabus Says:

    А пра тое што ен лицэй сваим загадам закрыу забыуся?

  2. 2. labadzenka Says:

    ня блытай — фармальна Ліцэй зачыніў міністр Брыгадзін, а падпісаў загад увогуле нейкі зь ягоных намесьнікаў, здаецца, Жук. мяркую, што ў юрысдыкцыі Паўлава было перадаць будынак Ліцэю пад суд Цэнтральнага раёна. і калі гэта так, мой сьпіс папаўняецца.

  3. 3. sciolist Says:

    якая яшчэ прадавачка, пудзiла, можа, гандлярка?
    🙂

Leave a Reply