it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 26

0019

На “Чарнобыльскі Шлях-2009” у Менску сабралася надзвычай мала людзей. Апроч анархістаў з барабанамі, былі нешматлікія прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў.

0027

Перад будынкам галоўнага корпусу Акадэміі Навук разгарнулі расьцяжкі.

0038

Выдатны паэт Уладзімер Някляеў прачытаў урывак з свае паэмы “Зона”

0047

Дзяўчына, якая насіла гэты плякат, знайшла яму добры фон-ілюстрацыю

0057

А вось некалькі герояў, якіх гэтая дзяўчына мужыкамі ня лічыць. Можа, хто суседа пазнае.

0065

0075

0084

85-гадовы дзядуля спрабаваў нешта патлумачыць гэтым інтэлектуалам.

0092

Ножкі і ногі Шляха.

0102

Сьмелыя героі.

0111

Дзеўкі фоткаліся зь імі, як з малпачкамі на курорце

0121

Аднаму чалавеку стала блага — эпілепсія. Я падскочыў да міліцыянта, папрасіў выклікаць “хуткую”. Той адразу ж перадаў па рацыі. 5,7,10 хвілін… Хуткай няма. Чалавек кукожыцца на зямлі, вочы закатваюцца. Я зноў да міліцыянта: дзе “хуткая”, яна ж павінна тут дзяжурыць, гэта ж дазволенае мерапрыемства! Ён кажа: я ўжо тры разы зьвязваўся. Дык кіроўца некуды пайшоў — ня могуць яго знайсьці.

0131

Хвілін праз 12 “хуткая” ўсё ж зьявілася.

014

Самаму разумнаму даішніку выдалі блютуз 🙂

015

Чарнобыльскі абраз каля Чарнобыльскай капліцы

016

Прамаўляе Павал Севярынец

017

Я рады, што гэтая бабуля ўсьміхаецца. Гэта значыцца, што чарнота на заднім плане будзе ня вечна.


3 Responses to “Чарнобыльскі шлях. Фотарэпартаж”

  1. 1. Лех Качинский Says:

    Ряженые.Еслиб в моем городе этот балаган проходил,специально пришел посмотреть.

  2. 2. 3HAXAPb Says:

    А почему на фото анархистов нету? Потому что смогли собрать людей больше чем “прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў” и смотрелись гораздо ярче, чем они?

  3. 3. labadzenka Says:

    іх і так усе надрукавалі. а ў мяне не атрымалася ярчэйшых, паказальных фотак. вось і ўся прычына. не шукайце тут нейкага палітычнага падтэксту. яго няма.

Leave a Reply