it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

больш за 20 гадзін я ня мог зайсьці на Блог — старонка проста не грузілася. і гэта — не ўпершыню. такі сэрвіс я схільны лічыць зьнявагай да карыстальнікаў. бо адначасова галоўная старонка тут.бай грузілася заўсёды (бо на ёй зарабляюцца грошы), а на блогах, відаць, вырашылі сэканоміць.

гэты фінт стаўся апошняй кропляй. Блог Глеба Лабадзенкі шукае новы адрас.

Тэгі:


8 Responses to “чарговы фінт тут.баю”

  1. 1. ByBlogger Says:

    як наконт labadzenka.com (org, net, info, by)? зраблю безкаштоўна, умовы праз емэйл.

  2. 2. labadzenka Says:

    дасылайце ўмовы. мэйл — у разьдзеле “пра аўтара”

  3. 3. Сяргей Says:

    З тых самых прычын я вырашаю, ці не аддаць перавагу перад тут-баем вордпрэсу-ком: там аналагічны дызайн, будзе прывычна. Зараз рэгулярна наведваю блогі ў той сістэме, каб пераканацца, што там заўсёды ўсё добра, няма таго самага, што і на тут-баі. Яшчэ добра працуюць блогі на мэйле-ру, але там на старонцы свеціцца шмат непатрэбшчыны – рэкламы і чужых тупых папсова-парнаграфічных блогаў.

  4. 4. Сяргей Says:

    Вордпрэс-ком працуе выдатна і пунктуальна. У раздзеле адміністравання нават папярэджваюць: “У цяперашні час мы праводзім замену хтмл-кода, таму на працягу бліжэйшых 7 гадзін вы, магчыма, будзеце выключаныя на 2-3 секунды. У такім выпадку вам спатрэбіцца проста яшчэ раз увайсці ў сістэму. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці”. І ніякіх завісанняў ці недаступнасцяў. Таму я нарабіў сабе блогаў на вордпрэсе, але паралельна працягваю папаўняць і тут-баеўскія – няхай будуць, пакуль ёсць: буду пладзіцца і размнажацца і засяляць сабой Інтэрнет.

  5. 5. Сяргей Says:

    blogi.by таксама добра працуе…

  6. 6. labadzenka Says:

    тут, Сяргею, узьнікае пытаньне, наколькі складана і прыгожа будзе пры гэтым выглядаць адрас блогу. я для сябе цьвёрда вырашыў, што буду рабіць, скажам, labadzenka.by ці labadzenka.org. так надзейней і людзям запамінаць прасьцей.

  7. 7. Стась Says:

    Сэканомiць цi зэканомiць?
    Чаму Labadzenka, а не, напрыклад, Labadzienka?

  8. 8. Dzjadulja Says:

    «Чаму Labadzenka, а не, напрыклад, Labadzienka»

    Як на мае глузды — то сама бліжэй адпавядае беларускаму гучаньню “Labadzjenka” (праз j ).

    Заўважу:
    1) я маю наўвеце напісаньне не ў ангельскамоўнае пісьмовае традыцыі, а ў лацінкавае беларускае.)
    2) напісаньне праз і ўласьцівае польскае пісьмовае традыцыі; ня бачу прычынаў яе запазычваць.

Leave a Reply