it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29

ТЭКСТ І ФОТА ДАСЛАЛА ЧЫТАЧКА ГАННА ЦУБЕР, студэнтка курсаў Мова Нанова

Гэтыя здымкі былі зроблены ўлетку 2013 года ў музеі “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў”. Здавалася б: палац, Сапегі… Гэта ж нашае, нацыянальнае, гісторыя, гонар, у рэшце рэшт! Дзе, як ня тут павінна ўжывацца родная мова? Але… Большасьць шыльдаў напісана па-расейску (выбачайце, на той момант я яшчэ не цікавілася моўным пытаннем, і не збірала такія “ляпы” мэтанакіравана, таму ў кадрах толькі некаторыя. …я і па-беларуску тады не размаўляла…).

Абсурд пачаўся, калі мы пачалі разглядаць экспанаты. Зразумела, што надпісы павінны быць напісаны па-беларуску і па-расейску. Напрыклад, “Пудзіла дзіка – Чучело дикого кабана” (зараз ужо сумняваюся, ці правільна тут ужыта слова “пудзіла”). І тут нашая кампанія трапіла да стэнду са зброяй. На шыльдачцы чорным па беламу “Сабля – Сабля”. Ня веру, падыходжу да наступнай – “Сабля з ножнамі (пра похвы, мабыць, ня ведаюць) – Сабля с ножнамі”. Падыходжу да супрацоўніцы, пры гэтым пераходжу на беларускую мову: “Прабачце, а чаму ў Вас экспанаты з памылкамі падпісаны?” – “С какими такими памылЬками?” – “У Вас у беларускім варыянце напісана “Сабля”.” – “И что?” – “Гэта памылка”. – “Правда? (шчырае здзіўленне). А как правильно?” – “Шабля.” – “Как?” – “Шабля. Як у песні: “Шаблі літы, злотам біты, ў яшчар скуру апавіты…” Супрацоўніца не можа пераварыць інфармацыю, я бачу, што яна мяне нават не зусім разумее. Потым з напругай выціскае: “Ну… Я скажу там…”

Ізноў мы ў Ружаны не траплялі, і я ня ведаю, ці сказала гэтая супрацоўніца тое што трэба, таму каму трэба. Можа што і змянілася.

Вось такая музейная гісторыя.

IMG_9293

IMG_9252

IMG_9268

IMG_9286

IMG_9291

IMG_9292

 

Тэгі:


Leave a Reply