it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

IMG_4141

піша настаўнік Сяргей Я.

Добры дзень!
У гэтым годзе пашчасціла выкладаць геаграфію і біялогію ў беларускамоўнай школе.
Узнікла шмат пытанняў, што датычацца мовы.
У падручніках шмат недарэчнасцяў, такіх як, напрыклад, “апаснасць”, а таксама як норма даюцца тэрміны “мінута, скорасць, граніца, сіла (не толькі як фізічная адзінка)”.
Не так даўно з вучнямі разглядалі табліцу з раслінамі “чай і кофе”.
Узніклі пытанні:
1) як правільна ўжываць вышэй азначаныя тэрміны? Ці правільна я замяняю іх словамі :хвіліна, хуткасць, мяжа, моц? Ці могуць быць ужыты “рускія аналагі”?
2) як па-беларуску правільна называць расліны (а не напоі) “чай, кофе”?
Дзякуй!

спадар Сяргей, вітаю!

па сутнасьці. савецкія рэформы мовы нанесьлі ёй, мове, непапраўную шкоду. пачынаючы ад 1930-х гадоў у слоўніках легалізоўваліся калькі з расейскай, а беларускія словы выцясьняліся, адсоўваліся на задні плян ці ўвогуле выкідаліся.

1. не зважайце на лухту. кажыце — хвіліна, хуткасьць, мяжа, моц. гэта абсалютныя сінонімы з прыведзенымі калькамі, гэта засьведчыць любы слоўнік. дзецям тлумачце, што падручнік узяў гэтую лексіку яшчэ з савецкага часу, і што па-беларуску будзе ня так.
2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002 год) дае нам пэўнасьць: “кофе” і “кава” — абсалютныя сінонімы (і як расьліна, і як напой). наконт гарбаты хітрэй. “гарбата” там тлумачыцца як чай з пазнакай у дужках “уст.” (устарэлае — нават тут яны не ўжываюць формы “састарэлае”!). аднак мы з вамі ведаем: ніякае яно не састарэлае, а аўтар — мудак. значыцца, усе значэньні слова “чай” пераносяцца на гарбату! выснова: ужывайце гарбата і кава, а не чай і кофе ))

посьпехаў!

ГЛ

Тэгі:


13 Responses to “чаму ў падручніку па-беларуску пішуць “чай”, “кофе”, “скорасць” і “мінута”?”

  1. 1. Igor Lisztwan Says:

    Добры дзень, спадар Глеб.
    Калі ўжо распачалося падобнага роду пытанне, то хочацца давесці яго да кропкі exhausted.
    У школе мы з настаўніцаю разважалі, ці ёсць у беларускай мове слова “чай” і што значыць “гарбата”. Мая выкладчыца казала, што гарбата – травяны напой, а чай – той напой, які мы штодзённа спажываем. Ці ёсць у гэтых словах кропля рацыі?
    Загадзя дзякую.

  2. 2. Gleb Labadzenka Says:

    слова “чай” у беларускай мове ёсьць. і той падзел, пра які Вы пішаце — адна з вэрсыяў. напрыклад, Янка Брыль у сваіх творах ужывае выключна чай. я раіўся адмыслова ў гэтай справе з шаноўным Рыгорам Барадуліным. дзядзька Рыгор сказаў, што ён усё называе гарбатай — і зёлкі, і чорную. гэта для мяне — істотны аргумэнт, большы чым прасавецкія слоўнікі.

  3. 3. Марыя Says:

    Дарэчы, толькі ў трох краінах выкарыстоўваюць гэтае слова: у Беларусі, Польшчы, Літве. Гарбата, harbata, arbata.

  4. 4. Renessaince Says:

    Чуў яшчэ адзін варыянт падзелу «чай — гарбата». Маўляў, «чай» — то расьліна, зь якой мы пасьля заварваем гарбату (любую, хоць белую, хоць чырвоную). Мы ў сям’і самі карыстаемся тэрмінам «гарбата» для азначэньня таго, што п’ем зь зёлак ці то кітайскіх, ці то лекавых і іншых.

  5. 5. Renessaince Says:

    Мдзя, аргумэнт «аўтар — мудак» можа быць прымяняльны да чаго заўгодна…

  6. 6. Gleb Labadzenka Says:

    вы таксама лічыце, што “гарбата” — састарэлае слова? .. )))

  7. 7. Renessaince Says:

    Я лічу, што запазычаньні ня вельмі літаратурнай лексыкі з расейскай мовы нанесьлі вашай гаворцы (пакуль што не непапраўную) шкоду.

  8. 8. Gleb Labadzenka Says:

    гэтае слова я запазычыў з Арфаграфічнага слоўніка Нашай Нівы ))

    http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%BC%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BA&x=-658&y=-122

  9. 9. Вася Says:

    Словы хвіліна й мінута раўнапраўныя ў нашай мове ў значэньні 60 часткі гадзіны – 60 сэкундаў. Мінута – назоўнік лацінскага паходжаньня, у даслоўным перакладзе – ‘маленькая, дробная’. У сярэднявечнай лаціне было спалучэньне pars minūta prima ‘першая малая частка (гадзіны)’. У старабеларускай мове минута ўжывалася ня толькі ў часавым сэнсе, але й на абазначэньне кароткай выпіскі, копіі. Да прыкладу, у тэксьце 1495 году чытаем: “минуту, выписаную съ тыхъ книгъ, передъ нами вказывали”. Для народнай беларускай мовы ХІХ – ХХ стст. мінута й яе фанэтычны варыянт мінюта характэрныя ўжо толькі ў часавым значэньні. “Сорак мінют прайшло, а яе няма”, – гэты зэльвенскі сказ з “Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”.

    Бачым, што слова мінута мае шматвяковую традыцыю ўжываньня ў нашай мове. У нас яно, дарэчы, зьявілася на пару стагодзьдзяў раней, чымся ў расійскай мове. Тым ня менш часта ў літаратурным маўленьні мы сьвядома дыстанцыюемся ад мінуты, аддаем перавагу слову, якога няма ў расійскім лексыконе, – назоўніку хвіліна. Яго вытокі – у старажытнаверхненямецкім слове hwīl (hwīla) – даслоўна ‘час, гадзiна, iмгненьне’.

    http://www.svaboda.org/content/transcript/787728.html

    http://www.svaboda.org/content/transcript/787728.html

  10. 10. Mash-by-mash Says:

    Зялёны чай (напой) у кiтаi — [ чаа]

  11. 11. Кастусь Сталярчук Says:

    Памятаю, калі я вучыўся ў школе, ды у нейкім падручніку (напэўна, 60-х гадоў выданньня) па хіміі было напісана “вешчаство” замест “рэчыва”…))

  12. 12. Wladislaw Czechowicz Says:

    Так, чай і кофе – культурныя расліны, гарбата і кава – напоі з іх, але выразнай мяжы няма. Мінута – жэсць, а астатнія ёсць у слоўніках і энцыклапедычных выданнях

  13. 13. Марыя Says:

    На маю думку, у падручніку відавочныя памылкі: па-беларуску трэба пісаць гарбата, кава. У нас апошнім часам усё так робіцца: напалову. Гэта вельмі мяне непакоіць, бо лічу, што гэта непавага да роднай мовы.

Leave a Reply