it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08

shkarpetki

09.10.2013                                                                                                                                                                                   Кіраўніцтву ААТ

Брэсцкі панчошны камбінат

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва ААТ “Брэсцкі панчошны камбінат”!

 

Найперш хачу падзякаваць за высокую якасць вашай прадукцыі. Набываю вашыя шкарпэткі – цалкам імі задаволены: і коштам, і якасцю.

Аднак нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы! Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Брэсце, а ў Тамбове ці Ніжнім Тагіле. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна! Паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Апроч гэтага, мяне вельмі абражае і зневажае наступны малюнак на ўпакоўках вашых шкарпэтак:

shkarpetki2

Я нешта не зразумеў: а мы што, у Азіі жывем? То бок, з тэлевізара кожны дзень гавораць, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, а “Брэсцкі панчошны камбінат” прыраўноўвае мяне да азіятаў?

Такім чынам, прашу даць адказ на два пытанні:

  1. Чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?
  2. Чаму на малюнку, змешчаным на вашых шкарпэтках, Беларусь вынесеная па-за межы Еўропы? Да якой часткі свету, на вашую думку, адносіцца нашая краіна?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,                                                                            Глеб Лабадзенка

 

АДРАС КАМБІНАТА

Купалы, 3

224020 Брэст

Тэгі:


4 Responses to “Чаму “Брэсцкі панчошны камбінат” лічыць мяне азіятам? (фота)”

  1. 1. Dzmitry Kurzen Says:

    http://www.bchk.by/contacts/
    таксама сюды пісаць можна – акенца злева!

  2. 2. labadzenka Says:

    дык а вы самі напісалі? )

  3. 3. Dzmitry Kurzen Says:

    безумоўна!

  4. 4. nick Says:

    “Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.”

    Не жывеце, а жывяце́. Вы ж людзей мове навучаеце, самі дзіцячыя памылкі робіце.

Leave a Reply