it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 21

Выпадкова, на лецішчы знайшоў леташнюю “Звязду”. А там — матэрыял да 90-годзьдзя Аляксандра Кузьміна, колішняга сакратара ЦК КПБ па ідэалёгіі.
Сярод астатняга, рэзануў мяне такі ўспамін пра паваенны Менск. Прывет тым, хто перакананы, што нашу сталіцу цалкам зьнішчылі фашысты.

00_ponomarenko_s_trubkoy“Потым ужо Панамарэнка мне расказваў: ад некаторых цагляных будынкаў засталіся сьцены, “каробкі”. Калі аднавіць іх, адновіцца старая планіроўка гораду. Ён дамовіўся з камандзірам сапёрнай дывізіі, каб за адну ноч ірвануць усе “каробкі”. Так і зрабілі (папярэдне з падвалаў выселілі ўсіх, хто там жыў). Ніводнай скаргі ў Маскву: бессэнсоўна. Перад архітэктарамі і будаўнікамі была пастаўленая задача: распрацаваць новы план гораду. Зараз мы маем прамыя вуліцы, прыгожыя дамы”.

Ведаеце, я чуў шмат добрага пра Аляксандра Кузьміна. Аднак гэтая цытата сьведчыць, што з эстэтыкай у гэтага чалавека былі пэўныя праблемы…

І пакідае нам успамін пра падонка-герастрата — Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнку, чыё імя носіць зараз адная з “прамых вуліц Менска з прыгожымі дамамі”…


3 Responses to “чалавек, які зьнішчыў Менск”

  1. 1. Kubl Says:

    На Нюрбергскім працэсе фашыкам выставілі 52% знішчэння Менску, занізілі канешне, не паглядзелі, што яны горад цалкам сцёрлі з зямлі )))

  2. 2. Elena Says:

    Глеб, восхищаюсь, как неустанно ты выдергиваешь белые нитки, которыми на протяжении столетий перешивали историю Беларуси. Спасибо тебе.

  3. 3. Петр Says:

    Да, в Минске мало чего осталось с довоенных времен. Привыкнув к архитектуре, просто диву даешься сколько всего сохранилось в Европе.

Leave a Reply