it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 27

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Аляксандр Чубрык – эканаміст, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ. 30 траўня (чацвер) у межах цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”) Лятучага Універсітэта спадар Чубрык прачытае публічную лекцыю “Беларускія пошукі росту, альбо Эканоміка паводле Эклезіясту”. Пачатак ў 18.30, месца правядзення – канферэнц-зала гатэля “Еўропа” (Інтэрнацыянальная, 28). Уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы паразмаўлялі проста пра складанае.

chubryk2

“Мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці”

Спадар Аляксандр, ёсць распаўсюджаны стэрэатып, што беларускамоўныя людзі – гэта гуманітарыі: філолагі, пісьменнікі і г.д. Вы, эканаміст, свой блог на сайце адной папулярнай расейскамоўнай газеты вядзеце мала таго што па-беларуску, дык яшчэ і “тарашкевіцай”! Чаму так сталася, што для эканаміста пытанне мовы настолькі важнае?
Аляксандр Чубрык: Эканаміст – гэта прафесія. А чалавек – хто ты ёсць. Для мяне мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці. Як эканаміст я шмат больш расейскамоўны. Але калі трэба напісаць калонку для шырокага чытача, то свае думкі мне прасцей выказаць па-беларуску. Бо так я адчуваю. Калі нараджалася дачка, а потым сын – я вырашыў, што буду размаўляць з імі выключна па-беларуску. Матывацыя простая: адкуль дзеці яшчэ вывучаць родную мову? Хоць у іншых кантактах я дзвюхмоўны чалавек. Мая маці –  настаўніца, тата – былы чыноўнік, збольшага расейскамоўныя людзі. Памятаю, як у вёсцы брат казаў: “Пайшлі агрэста надзярэм”. А я папраўляў яго: “Гэта не агрэст, гэта “крыжовник”! Але ж пасля стаў усведамляць, што да чаго. Пачытаў Караткевіча, Ермаловіча... І мова сталася для мяне гарманічнай, сталася часткай мяне.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 25

koniki

нагадваю, што падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна МОЖНА ТУТ

Тэгі:

траўня 25

johurt

савушкін прадукт -- беларуская канторка, якая месьціцца ў Берасьці.
на бутэльках зь ёгуртам два надпісы -- па-расейску (з расейскім сьцягам) і па-украінску (з украінскіх).
а мы -- дзе? а мы -- хто?

чо, галоўнае -- для экспарта пастарацца, сваё быдла і так праглыне.

ганьба савушкінаму прадукту!

Тэгі:

траўня 25

bulbash

Кіраўніцтву “ПравітБел”
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Кіраўніцтва “ПравітБел”!

Набыў у краме вашыя пельмені “Вкус от Бульбаша” (адразу назву не заўважыў – так бы ніколі не ўзяў).
Мяне шчыра абразіла гэтая назва. Ці можаце вы сабе ўявіць у Расіі пельмені “Вкус от москаля”, у Польшчы – “Вкус от пшека”, ва Украіне – “Вкус от хохла”, у Ізраілі – “Вкус от жида”?..
Чаму ж вы дазваляеце сабе зневажаць нашу нацыю, наш народ, нашую краіну? Бульбаш – абразлівая мянушка, хамства, знявага.
А вашыя пельмені ідуць на экспарт у Расію ды іншыя краіны. Атрымліваецца, вашая фірма свядома абражае беларусаў як у самой Беларусі, гэтак і за мяжой.
Прашу патлумачыць, чаму.

25.05.2013                                               /Г.П. Лабадзенка/

 

адрас бульбашоў:

Міцкевіча, 57а

231400 Наваградак

Гарадзенская вобласьць

Тэгі:

траўня 25

bur3

bur1

bur2

Тэгі: , ,

траўня 24

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

вось такую прыгажосьць спадар Сяргей зваяў мне на кухні ўсяго за пару дзён.
каму трэба -- падкажу кантакты, лістуйце labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 24

sajt_postcrossing2
памылачкі ёсьць, але ж стараліся -- нават на нашай лацінцы!..

даслала чытачка Ганна Шакель

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 24

larok

даслаў чытач Андрэй Саўчанка з камэнтаром:

фота Вольхі Савіч (здымак 2009, красавік)
На шляху ад вёскі Забор'е да вёскі Шарстова - Расонскі район - Віцебская вобласць (хутчэй за ўсё вёска Мамолі)

Тэгі:

траўня 24

raskosha1

даслаў чытач Павел Шут

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 24

viktaryna

этат дзень пабеды!

даслаў чытач Ілья Лапато

Тэгі: