it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 07

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота забяспечана Дзмітрыем Івановым, TUT.BY

Фота забяспечана Дзмітрыем ІвановымДзмітрый Іваноў – доктар сацыялагічных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі сацыялогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спадар Дзмітрый прачытае ў Мінску публічную лекцыю “Час Чэ для глэм-капіталізму” з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”), які ладзіць “Лятучы Універсітэт”. Лекцыя адбудзецца 14 чэрвеня ў галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а), пачатак у 18.30, уваход вольны!

 

Напярэдадні лекцыі мы паразмаўлялі з Дзмітрыем Івановым пра тое, чаму людзі пераплочваюць у тры разы за модныя брэнды, калі прыйдзе наступны крызіс перавытворчасці і чаму антыкапіталіст Чэ Гевара такі папулярны між сённяшніх капіталістаў.

“У іх няма будучыні ў сацыялогіі не таму, што яны бесперспектыўныя, а таму, што яны перспектыву бачаць іначай”

 

Спадар Дзмітрый, ведаю, што яшчэ нядаўна Вы дакладна выкладалі ў ЕГУ. Ці выкладаеце цяпер?

 

Дзмітрый Іваноў: Я сапраўды выкладаў там у 2009-2012 гадах, мы сумесна з Андрэем Ралёнкам вялі курс па сацыяльнай тэорыі. Гэта быў цікавы досвед і добрыя студэнты ў добрым прыемным горадзе. Але цяпер ужо не выкладаю.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 06

sta2

днямі ля аўтакрамы прытармазіла машына і кіроўца спытаў:
-- а дзе ва такую налепку ўзялі? (маючы на ўвазе бчб і Пагоню)
я адказаў, дзе набыць.
дзядзька кажа:
-- а гляньце, якая ў мяне!
у яго -- прыгожая Пагоня.
-- а візытоўка якая, гляньце!
і працягвае візытоўку.
-- прыязджайце да мяне, у мяне ёсьць бел-чырвона-белыя рамкі пад нумары -- падару!

паўсюль ёсьць свае людзі!

ps каб не падстаўляць чалавека, назву ста, імя і кантакты выціраю

sta

Тэгі:

Jun 06

kruchok

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jun 06

Тэгі: ,

Jun 05

Тэгі: ,

Jun 05

b4
Юрася ня стала ўчора ўвечары. ён змагаўся з падступнай хваробай некалькі год -- у Менску, Празе, Ерусаліме, Мюнхене... 18 траўня, калі дактары наўпрост сказалі, што засталося мала часу, ён неадкладна вярнуўся на Радзіму.

23 траўня мы бачыліся апошні раз -- наведалі яго з жонкай і сынам. жонка сьпякла ўлюбёны Юрасёў торт, якім мы яго частавалі ўзімку ў нас у гасьцях. Юрась пасядзеў з намі з гадзінку, жартаваў, гутарыў.
а літаральна праз чатыры дні ягоны стан пагоршыўся і стаў крытычны.

ня буду тут пісаць тое, што звычайна кажуць, калі чалавек памірае. дзякаваць Богу, я пасьпеў шмат-шмат разоў сказаць гэта Юрасю асабіста -- што люблю, шаную і дзякую яму.

і я рады, што адна з такіх падзякаў у студзені моцна падтрымала яго.
бывай, дружа!

b5

Тэгі: ,

Jun 04

krama01
даслаў чытач Аляксей Кульбіцкі
дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !

krama02

Тэгі:

Jun 02

02.06.2013

СПАМПАВАЦЬ ГУК

Тэгі: ,

Jun 01

rdz 179 13
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 01

Oldtaymer-mashini-v-Minske-1-iynya-11

фота Антона Сурапіна, BNP.BY

Тэгі: