it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 31

n1
Стаўпецкі раён Менскай вобласьці

Уніяцкая царква часоў Пянятоўскага і Пане Каханку, часоў, калі нашая зямля яшчэ не была цалкам акупаваная мядзьведзем з усходу...

яшчэ пару гадоў таму вежа са старадаўнім крыжом стаяла...
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

даслаў Аляксандр Брундукоў з каментаром: "Упершыню праваслаўнае богаслужэнне архіерэйскім чынам было цалкам здзейснена на беларускай мове"

перадрук адсюль

24 жніўня ў дамовай царкве ў гонар прападобнага Фёдара Астрожскага дома “Кінанія” брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў адбылася святочная беларускамоўная Літургія, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі, пры ўдзеле клірыкаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора пратаіерэя Віталія Харытановіча ды іерэя Юрыя Залоскі. Упершыню праваслаўнае богаслужэнне архіерэйскім чынам было цалкам здзейснена на беларускай мове.

 Паколькі прападобны Фёдар, князь Астрожскі, глыбока ўшаноўваецца ва Украіне, асабліва на Ровеншчыне, то ў дзень яго памяці немагчыма было не ўзнесці сугубага малення за мірнае вырашэнне варожага супрацьстаяння ва Украіне.

Асаблівую атмасферу лучнасці з братнім украінскім народам стварылі спевы вядомага фальклорнага ансамбля “Калыханка” (з пасёлка Міханавічы Мінскага раёна), у выкананні якога прагучалі канты з рэпертуара браціі Пачаеўскага манастыра на ўкраінскай мове.

спевы вядомага фальклорнага ансамбля “Калыханка” (з пасёлка Міханавічы Мінскага раёна)

Удзел у богаслужэнні прынялі прадстаўнікі Польскай Праваслаўнай Царквы з Беласточчыны. Дырэктар фонда “Усход”, сябра праўлення фундацыі імя князя Канстанціна Астрожскага Міраслаў Матрэнчык у сваім прывітальным слове засведчыў важнасць актыўнасці міран і братчыкаў у справе адстойвання гістарычных і духоўных каштоўнасцяў Праваслаўнай Царквы ў жыцці грамадства. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 24

malitvaslou (1)
піша чытач Мікалай Савейка (Берасце):

Вось такая гiсторыя адбылася пры набыццi гэтага малiтваслову.

Мне сын паведамiў, што бачыў у адной сельскай царкве малiтваслоў
на беларускай мове. Я падумаў, што яго можна набыць у любой праваслаўнай царкве.
Пайшоў у царкву "па месцы жыхарства" i пытаюсь пра малiтваслоў на беларускай мове.
А мне жанчына за прылаўкам спытала:
"А зачем Вам на беларускай мове? Берите на церковно-славянском!"
Я кажу, что беларускую мову разумею лепш за царкоўна славянскую.
На што яна адказала: "Нечего по-белорусски молиться. Надо всем молиться на церковно-славянском, а то будет
как в Украине - русских обижают."
I перакрысцiлась.
Што называецца без каментараў.
PS
А малIтваслоў мне потым сын набыў у той царкве дзе бачыў.
I там анекдот.
Кажа дайце калI ласка малiтваслоў на беларускай мове.
А яму - А ў нас няма. А ён i паказвае дзе ён яго бачыць,
у адказ - Аааааа. А мы i не бачылi, што ён па-беларуску.
Тыраж усяго 1000 асобнiкаў i выдадзены ў Беластоку.
Але цiкава, што Фiларэт блаславiў.
🙂

Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 24

BelVEB-calendar-01_Studzen_litso
даслаў чытач Леанід Цюшкевіч

дарэчы, тэкст календара пісаў Уладзімер Арлоў!
усе старонкі можна пабачыць ТУТ
Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 24

pazyka

даслаў чытач Мікалай Савейка

Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ

Тэгі:

Aug 24

shproty
даслаў чытач Алесь Мазанік

Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ

Тэгі:

Aug 24

prigozha

даслаў чытач Зміцер Смаляроў

вытворца: кампанiя «Славфуд", выраблена на «Ошмянском сыродельном заводе» (http://slavfood.by/news/d117301d799467e5.html)

 

Тэгі:

Aug 24

kahanaja

Піша Алеся Клімовіч з Маладэчна:

"Дасылаю Вам новае для Белага сьпісу беларускай мовы. У Маладзечна ўжо шмат год працуе вясельны салон  з прыгожай назвай "КаханаЯ". Памяшканне салону месціцца па вуліцы Будаўнікоў, 15 "А" на 3 паверсе (жыхарам гэта пабудова вядома як "Дом быта"). Уладальніцай салона з'яўляецца мая маці - Клімовіч Зоя іванаўна. За 15 год працы маёй маці шмат дзяўчат з нашага рэгіёну  -  не толькі  з Маладзечна, але і з Вілейкі, Валожына, Смаргоні, Астраўца, і нават з Мінску - прыходзілі ці прыязджалі да яе па вясельныя сукенкі.   Нажаль рэклама, што на фота, зараз адсутнічае - месяц таму яе пашкодзіў моцны вецер.  Але салон "Каханая" працуе :)"

Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ

Тэгі:

Aug 24

razynki2
даслаў чытач Віталь Саболька
Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 24

bank02
даслаў чытач Зміцер Смаляроў
Белы спіс беларускай мовы глядзіце ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі: