it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 10

stanislau04

Тэгі:

Jul 10


няўжо гэтымі падонкамі захапляюцца дзеці, жонкі, мацяры?..

Тэгі:

Jul 10

vishou

Бялыніцкі раён. разбураная падонкамі-камуністамі ўжо пасьля вайны. цяперашнія ўлады вельмі арыгінальна "прыкрылі" яе дошкамі, каб не было відно з трасы. добра, што не зруйнавалі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча). Ужо разыйшлося больш за 1400 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

014-strava

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jul 09

grand kanjon1

адзін са славутых Краснасельскіх крэйдавых кар'ераў

СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 08

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

У першай частцы нашай вандроўкі па Гомельшчыне мы знайшлі ў веткаўскім музеі рукапіснае Евангелле XVII стагоддзя з выявай Цмока, агледзелі святую крыніцу ў Будзішчы, паганскія курганы пад Свяцілавічамі... Працяг вандроўкі прынёс не менш цікавыя адкрыцці...

 

Валосавічы: зуб Цмока знойдзены!

Каля хаты №77 нас чакае… акамянелы зуб Цмока!

Tarantino.by-2013-Cmok-II-9532

— Знайшлі падчас экспедыцыі некалькі гадоў таму, — тлумачыць Андрэй Скідан.

Пабачыўшы, як група дарослых мужыкоў з разумным выглядам разглядае камень, з хаты выходзяць гаспадыні.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 08

+001

сябры, каб падпісацца на кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна, засталося зусім мала часу!
гэта першая кніга народнага паэта, дзе няма ніводнай друкаванай літары!
будзеце потым дакараць сябе ды шукаць кнігу ў спекулянтаў!
гарантавана кніжку атрымаюць толькі тыя, хто падпішацца на яе загадзя!

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязней можна ТУТ.

Тэгі:

Jul 03

перадрук з сайта ICOMOS

Прапануем спіс валанцёрскіх летнікаў на сезон 2013 г.  Сёлета у асноўным гэта архелагаічныя раскопкі на любы густ. Але ёсць і іншыя прапановы.

Карыстайцеся магчымасцю добра адпачыць і плённа папрацаваць!

Спіс будзе ўдакладняцца!

 

 

Любча-2013”

Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.

Даты: жнівень

Тып работ: археалагічныя раскопкі і іншае.

Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.

Арганізатар: ДФ "Любчанскі замак".

Кантакты: дасылайце свае заяўкі і пытанні на e-mail: lz-2010 (смоўж) tut.by, http://lubcza.by/
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 02

IMG_2829

Тэгі: ,

Jul 02

Тэкст Глеб Лабадзенка, Cmok.budzma.org

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Пасля адведзін Наваградчыны і возера Свіцязь экспедыцыя “Будзьмы” скіравалася на поўдзень краіны — у Веткаўскі раён. У тым, што гэта — сапраўдны цмачыны край, мы пераканаліся яшчэ ў часе гутаркі з галоўным цмоказнаўцам Гомельшчыны Андрэем Скіданам. Спадар Андрэйапавядаў пра цмокаў так “смачна”, што мы захацелі пабачыць усё на ўласныя вочы…

 

Жлобін: два цмокі!

 

Як вядома, Жлобін — край памаранчавых кракадзілаў і фіялетавых папугаяў. Дзеля таго, каб іх пабачыць, не абавязкова прымаць па чарзе мёртвую і жывую ваду — дастаткова спыніцца ў прыдарожным шапіку з цацкамі, як гэта зрабіла нашая экспедыцыя. Як на замову, тут нас чакалі адразу два цмокі — старэйшыя браты нашага. Жыве вобраз у народзе!
Чытаць далей »

Тэгі: , ,