it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 08

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

Untitled-1

малюнак: 34mag.net

Днямі я зайшоў у Фрунзенскі РУУС, каб пакінуць там у кнізе заўвагаў і прапановаў допіс. Як кажуць, каму што баліць. Допіс тычыўся непісьменства. На будынку ДАІ Фрунзенскага раёна ўжо колькі часу вісіць шыльда, дзе гэты самы Фрунзенскі раён напісаны з малой літары: “фрунзенскі раён”. Я ня маю сімпатыяў ані да ДАІ, ані да асобы першага начальніка менскай міліцыі, бальшавіцкага галаварэза Мішы Фрунзэ. Але як чалавек, які штодня працуе са словам, непісьменства бачыць не магу.

Два дасланыя лісты яны, думаю, проста выкінулі. Альбо “не атрымалі”. Прычым адзін з іх быў заказны (хоць і без пацьверджаньня). Таму, праходзячы міма РУУС, я вырашыў спэцкаць лішнюю старонку іх фаліянта.

Пакінуўшы допіс, я скарыстаўся момантам і перагартаў папярэднія запісы.

Гэта – кніга плачу, кніга болю, кніга зла і беспакаранасьці. Прывяду па памяці адзін з апошніх запісаў. Бацькі апісваюць сітуацыю, якая здарылася з іх сынам. Пры канцы ліпеня ён увечары аднаго дня знаходзіўся ў раёне мэтро “Пушкінская”. Дзе ў яго скралі сумачку з дакумэнтамі, грашыма й нейкімі прыборамі па працы. Як пішуць бацькі, самастойна затрымаць крадуна сын ня здолеў. Пасьля чаго зьвярнуўся ў міліцыю.

Далей, паводле апісаньня бацькоў, прыехаў нарад міліцыі, які адвёз іх сына на мэдычную экспертызу, а потым – у кутузку. Ніякай заявы наконт скрадзенай сумачкі прымаць і ня думалі, а калі хлопец пачаў абурацца – зьбілі і пакінулі ночыць на каменнай лаве ў камэры. Назаўтра напісалі, што ён быў п’яны, сумачку згубіў сам і яшчэ аказваў супраціў работнікам міліцыі. Ня ведаю, можа, і штраф уляпілі.

Бацькі падрабязна, на трох старонках апісваюць, як цэлую ноч абзвоньвалі лякарні, трупярні ды міліцыю, шукаючы свайго сына…

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

papirosy2

даслаў чытач Алесь Чайчыц з камэнтаром:
цыгарэты Davidoff (вырабленыя ў Расеі для беларускага рынку)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

vokl2
даслаў чытач Яўген Жукаў

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

ceplapunkt

даслаў чытач Siaržuk Holik
зьнята на пр. Незалежнасьці 168/2

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Aug 06

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1500 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

018zaplechnik-800x545

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Aug 06

bahushevichy (14)
Бярэзінскі раён Менскай вобласьці

Некалі будаваўся як пахавальня Сьвентаржэцкіх, да 1863 году ўваходзіў у склад сядзібы.

Сядзіба была спаленая на загад падонка Мураўёва як уласнасьць кіраўніка паўстаньня на Ігуменшчыне.

Касьцёл стаў ісьціна праваслаўным:

 

1863_img_8

"Храм в честь святого пророка Даниила, переделанный и освященный в 1869 г. из католического костела (фото XIX в.)" Фота: zapadrus.su  

У 1989 годзе касьцёл гарэў. Дагэтуль не адноўлены цалкам, аднак цяпер храм дзяйнічае. Вельмі раю пабачыць яго на свае вочы!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

фільм Белсата

Тэгі: , ,

Aug 01

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для Naviny.by

rubel

Часам даводзіцца чуць: “Я душою й сэрцам за Беларушчыну! Толькі вось, бяда, ня ведаю, як і што зрабіць…”

Парада тут вельмі простая. Калі ня ведаеце, як галасаваць за Беларушчыну, – галасуйце рублём.

Набудзьце беларускамоўную кніжку, дыск са сьпевамі па-беларуску, схадзіце на канцэрт беларускамоўнага гурта ці выпішыце газэту на беларускай мове. Падкрэсьлю, што адрозненне між “беларускай кнігай” і “беларускамоўнай кнігай” – у дадзеным выпадку ключавое.

На гэтым этапе звычайна нявечыцца міф пра нашую памяркоўнасьць, бо “кніжка лажовая”, “дыск фуфло”, “гурт адстойны”, а “газэта – жоўтая”.

Часта так і здараецца. А вы вазьміце й набудзьце.

Плюнь – ды пацалуй.

Сітуацыя на беларускім культурным рынку падобная да сітуацыі з прыдарожным сэрвісам. Прыдарожных кавярняў і матэляў мала, бо ніхто да нас ня едзе, а ніхто ня едзе – бо няма кавярняў і гатэляў. (Ці ўсё ж таму, што візы да глупага дарагія?..)

Дык вось. Беларушчына ў задніцы таму, што мы, беларусы, не галасуем за яе рублём. Сёньняшні стан культуры вымагае мецэнацтва – як з боку фундатараў, гэтак і з боку кожнага спажыўца. Бо гэта сорам, калі кніжкі выходзяць накладам 300-500 асобнікаў і ляжаць на паліцах кнігарняў. Калі гурт гадамі не запісвае дыск, бо ведае: укінеш грошы – а набываць ня будуць, сьцягнуць з торэнтаў. Калі газэты маюць наклады ў межах астранамічнай хібнасьці... Ды што казаць – калі самыя папулярныя белмоўныя сайты наведвае меней за 1% беларусаў штодня.

Вядома, тут можна ў няведаньні гаварыць: дык пішуць абы-што, таму й не купляюць тыя кніжкі. Але ці хочаце вы такімі развагамі прыпадабніцца чалавеку, якому ніяк не кладуць на стол “Вайну і мір”?..

Дый каб так сказаць, трэба скупіць усю сучасную літаратуру ды перачытаць. А калі кожны скупіць – глядзіш, і працэс пойдзе. Тым больш, што пісьменнікі стараюцца спадабацца самым шырокім масам як толькі могуць: і класікаў бэсцяць, і па фене батаюць, і пра рэаліі ўскраінаў горада-героя пішуць з палохаючай рэалістычнасьцю…

Тэму галасаваньня рублём, прычым неабавязкова з шасьцю нулямі, можна разьвіваць. Як пісала адна газэта ў сваёй рэкламцы: “прачытаў – укінь у скрыню суседу”. Гэтаксама можна заўжды мець пры сабе якую беларускую кніжачку ці дыск – і пры нагодзе прэзэнтаваць сустрэчнаму. Майстру на шынамантажы, прыўкраснай цырульніцы, сакратарцы ў офісе, даішніку ўрэшце (толькі акуратна, каб не ўважылі за хабар!).

Хто ведае, можа, гэты ваш сімвалічны прэзэнт нагадае чалавеку ўрокі белліту ў школе ці “Александрыну” “Песьняроў”, рэкляму на бігбордзе ці які артыкул у інтэрнэце. І чалавек прыдзе на вечарыну Ўладзімера Арлова, выпіша абедзьве беларускія газэты, набудзе дыск Вайцюшкевіча й нацягне на сябе саколку з партрэтам Кастуся...

Рамантыка? Бздура?

А вы набудзьце беларускую кніжку.

Вам жа ня цяжка, праўда?

Тэгі: ,

Jul 31

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: "Сынок..."
Ускрыкнуць радаснае: "Тата!"
Бацькоўскім быў мне кожны крок…
Усё ішлі, ішлі салдаты...

Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае: "Прыедзе..."

Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.

Не плакаў я - усім на злосць.
Бо ў хаце быў адзін - мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.

І зараз еду я здалёк,
Чакаю ўсё - зайду, а маці
Мне кажа: "Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце..."

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

1958

Тэгі:

Jul 31

statut

паэт Сяргей панізьнік падзяліўся пээрліінамі са свайго  архіва. вось, што піша спадар Сяргей:

 

Дасылаю мае адкрыццці ў Львове ў 1966 г. на стале ва ўдавы Іларыёна Свянціцкага.
А для  Наталлі Арсенневай сёння--Дзень памяці (25.07.1997 г.) Знойдзены ў архівах Львова  здымак падарыў ёй у верасні 1990 г.

 

arsenneva

Тэгі: