it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26

DSC_2712_tn

піша чытач Віталь Каспяровіч

Прывітаньне Глеб.
Я таксама час ад часу сачу за таварамі з беларускамоўным апісаньнем.
Вось што я знайшоў у гіпермаркеце " Bigzz"
Расейскі кетчуп, дзе паверх беларускай мовай наляпілі этыкетку для Беларусі на
расейскай мове.
Рэспект татарскім вырабнікам і ганьба гэтаму гіперу.
Яшчэ вось вырабнікі кавы Jacobz & Nescafe якія вырашылі не
замарачвацца на переклад, альбо таксама троляць беларусаў: by = ru 🙁

Ў дадатак трошкі пазітыва. На вуліцы Маякоўскага ёсць вось такія
крамы, асабліва хацеў бы зьвярнуць увагу на "Адзенне", сукупнасць дызайну і
мовы робіць яго проста выбітнасцю, на мой погляд. Цісну руку
ўладальніку і дызайнерару.
А самыя вялікія ўражаньні я атрымаў ад кавярні Менск, якая знаходзіцца амаль
на плошчы "Незалежнасьці". Вельмі сьмела! 🙂

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

pivavar

даслаў чытач Юрась Ступакоў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 25

перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. І рушылі далей, у самае цмачынае месца Беларусі…

Лепель: першы помнік Цмоку ў Беларусі!

Дарога да Лепеля – маляўнічае замілаванне роднай зямлі. Недзе пад Лагойскам наступае фантастычны момант, калі вышморгваеш з-за гары – а наперадзе даліна з пагоркаў і лагчын, занесеных рознакаляровым лесам… Едзеш – і думаеш сабе, што аднойчы помнік Цмоку будзе стаяць у кожным беларускім горадзе. Натуральна, калі дагэтуль там з’явяцца помнікі Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Вітаўту,  Канстанціну Астрожскаму… А пакуль што мы кіруем у Лепель – горад, дзе вось-вось адкрыюць першы ў Беларусі помнік Цмоку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 24

а мы за цябе заўзелі, Дзіма. а ты во які!

Фото: Goals.by

- Начну с того, что с белорусским языком у меня связаны неприятные воспоминания из детства. В 1990-е годы, когда я учился в школе, все наше обучение шло на русском языке. Но после обретения Беларусью независимости, все обучение было переведено на "родную мову". Было очень сложно перестроиться: такие предметы, как физика, химия и математика и так давались далеко не всем, а тут еще их перевели на белорусский. Поэтому теперь у меня не очень приятные ассоциации с белорусским языком. В настоящее же время "мова" занимает 1% в моей жизни: где-то на новостных сайтах проскакивает, на том же TUT.BY часто вижу ее. Но уже даже далеко не все слова понимаю. Хотя раз мы отдельное и независимое государство, то надо и язык свой иметь. К сожалению, у нас часто кидаются в крайности: одно время его использовали везде, потом, наоборот, вообще не использовали. И это все привело к тому, что теперь белорусский в плачевном состоянии - в такой ситуации вряд ли есть будущее у "мовы". Надо как-то планомерно его вводить, причем не так резко, как было в моем детстве.

урывак з артыкула на TUT.BY

Тэгі:

Sep 24

2_5_ru

інфармацыя з афіцыйнага сайта амбасады Беларусі ў Японіі (такая самая ёсьць і на сайтах іншых амбасад).
хто патлумачыць фішку?
ну туркі -- ясна, едуць да танных прастытутак.
але Новая Зеландыя -- гэта ж чорт ведае дзе!..

Тэгі:

Sep 24

lyskava-zag
Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
закрыты маскалямі пасьля паўстаньня Каліноўскага.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 24

маркетолагі на маладэчанскай фабрыцы парфумы "Дыліс" -- што трэба. галоўнае -- напісаць вялікімі літарамі MADE IN FRANCE. хай людзі купяць, а ўжо дома разьбіраюцца, што з франсэ толькі кампаненты, а зроблены гэны дзікалон у Маладэчне ))
justplay

Тэгі:

Sep 24

abutak2

піша чытач Алесь Рубцоў

Пане Глебе, вітаю!
Шукаў, дзе абутак прыдбаць, і натыкнуўся на такі сайцік: inshoezz.by
і быў прыемна здзіўлены заманухай: "Для беларускамоўных кліентаў у крамах InShoeZZ дзейнічаюць зніжкі.", чым вырашыў падзяліцца з Вамі)

 

abutak1

Тэгі:

Sep 24

harchyca

даслаў чытач Алесь Чайчыц

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 24

ptushki1

гэтая арганізацыя пасьлядоўна трымаецца беларускай мовы -- як на сваім сайце ptushki.org, дзе беларуская мова галоўная, гэтак і ў рознай паліграфічнай прадукцыі. дзякуй ім за гэта!

Чытаць далей »

Тэгі: