it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 23

даслана кампаніяй "Будзьма беларусамі"
mm21

Кожны горад мае сваю душу. І яе не пабачыш у рэкламных буклетах, даведніках ці постэрах. Душа горада – гэта мясціны з адмысловай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ўскрайках, у прамзонах, «спальных» кварталах, а калі і заўважныя, то «нераскрытыя», недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы ствараюць адметнасць горада і робяць жыхароў Мінска – мінчанамі, Гомеля – гамельчукамі, Барысава – барысаўцамі…

І каб раскрыць гэтыя таямніцы, кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае праект “Магічная Мапа”.

Па словах аўтара ідэі праекта, вядомага мастака Міхала Анемпадыстава: «Магічныя мясціны звычайна не маюць ніякіх ахоўных статусаў і няўхільна знікаюць з мапы горада і з нашага жыцця. У выніку, мы бяднеем — кожны паасобку і ўсе разам. Бяднее нашая культура і гісторыя. Горад і мы самі пакрысе губляем свой твар, сваю адметнасць, памяць».

Сутнасць праекта: з існуючых адасобленых “пазлаў”- мясцінаў беларускіх гарадоў  старыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  Горад – прастора супольная. І магічная мапа павінна стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

lazar_2

Пачынаецца праект з Мінска. У адмысловых інтэрв'ю асобы, вядомыя ў сваіх сферах, падзеляцца сваімі  “магічнымі” мясцінамі. Ілюструе магічную мапу - музыка і мастак Андрусь Такінданг. Неабыякавымі да ідэі праекта засталіся і дызайнеры: Анатоль Лазар (студыя “Адліга”) прыдумаў адмысловае лога, якое, спадзяемся, стане ў хуткасці заўважным і ў горадзе.

Мы чакаем Вашых допісаў! Дасылайце  на адрас кампаніі  razam@budzma.org (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю “гісторыю” і  патэнцыйна будуць цікавыя для іншых жыхароў горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для Вас дорагое, альбо чаму Вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі Вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Згадвайце магічныя мясціны і дасылайце іх нам! Першы матар’ял праекту – 23 кастрычніка на budzma.org.

Тэгі:

Oct 23

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

Ірына Сухій – былая старшыня рады грамадскага аб’яднання “Экадом”, адзін з ініцыятараў стварэння таварыства “Зялёная сетка”, якое аб’ядноўвае зарэгістраваныя экалагічныя арганізацыі, а таксама экспертаў і актывістаў экалагічнага руху. 25 кастрычніка спадарыня Ірына Прачытае публічную лекцыю “Райманд Курцвайль супраць Дэніса Медаўза альбо Бессмяротнасць ужо ў 2045 годзе ці крысіс цывілізацыі – новае сярэднявечча”. Пачатак 18.30, месца правядзення “Галерэя Ў” (Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Фото: Глеб Лободенко, TUT.BY

 

За гэтай мудрагелістай назвай лекцыі хаваецца цікавы лектар з цікавымі думкамі. Ці не разбурыць залішні прагрэс нашую цывілізацыю? Навошта Беларусі атамная станцыя? Хто зацікаўлены ў знішчэнні беларускіх балот? Ад чаго ўпадуць кошты на кватэры ў цэнтры Мінска? Як звычайнаму мінчаніну зрабіць сваё жыццё больш экалагічным? Пра гэта гутарым са спадарыняй Ірынай напярэдадні лекцыі.

 

“Ён сабе прывык чысціць зубы, калі вада цячэ – і што ты яму зробіш…”

 

Навуковец Курцвайль, як вядома, прыхільнік стварэння штучнага інтэлекта – у перспектыве гэта біяробаты. Навковец Медаўз, наадварот, мяркуе, што прагрэс трэба абмяжоўваць – іначай мы загубім самі сябе. Спадарыня Ірына, на якой пазіцыі Вы і ці настолькі актуальныя гэтыя пытанні цяпер для Беларусі?

 

Ірына Сухій: Цалкам верагодна, што яшчэ на нашай памяці чалавеку будуць усю інфармацыю запісваць у галаву на флэшку… Відавочна, што навука ідзе ў гэтым кірунку. Але пытанне: ці трэба нам гэта? Ці зможам мы кантраляваць тое, што будзе адбывацца?.. Ці разумеем мы вынікі, да якіх можа прывесці выкарыстанне такіх рэчаў? Я мяркую, што чалавецтву трэба больш узважана ставіцца да развіцця тэхналогій – і намагацца пралічваць рызыку, да чаго гэта можа прывесці. У мяне няма нарыхтаваных адказаў – і я хачу “падвесіць” гэтыя пытанні на лекцыі, каб разам пашукаць адказы на іх. Я не ведаю, добра гэта ці дрэнна. Добра ці дрэнна – аўтамабіль? Я карыстаюся аўтамабілем. Жахліва! Гэта ж выкіды СО2! Але хадзіць увесь час пехам?.. Пэўна, па горадзе можна. Але як трапіць на вялікія адлегласці?.. Тое самае самалёты – наносяць жахлівую шкоду навакольнаму асяроддзю! Не лётаць?.. Павінен быць збалансаваны падыход, здаровы сэнс. Для мяне была нечаканасцю такая думка. Ты сабе жывеш у Беларусі, незадаволены дыктатарскім рэжымам, спрабуеш развіваць грамадзянскую супольнасць… І раптам разумееш, што ўсё тое, што нас цяпер хвалюе – яшчэ пры нашым жыцці страціць сваё значэнне на тле іншых праблемаў! А ў нас і блізка няма разумення гэтага. Прычым – праз адукацыю – няма і ў моладзі. Я скончыла школу 30 гадоў таму – але з таго часу ў праграме мала што змянілася!

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 23

перадрук з Prastora.by

Шаноўныя сябры! Увага-увага-увага! Па шматлікіх просьбах мы… робім яшчэ раз тое, пра што нас гэтулькі разоў прасілі! :))

А менавіта вось што: ня так даўно праз нашую старонку ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук мы ладзілі такую акцыю, калі кожны ахвочы мог папрасіць аўтара кніг "Краіна Беларусь" (на ўсіх мовах) і "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае" пакінуць аўтографы для сябе або для сваіх сяброў, блізкіх — і нават далёкіх 🙂 — каму за акіян сваяку паслаць, а каму яшчэ кудысьці…

Тэгі:

Oct 22

Сяргей Шапран, Новы Час

Дабралюбаў ледзь не крычаў са старонак газет: «Некралога яшчэ не было. Я жывы!» Аднак і «Беларусьфільм», і афіцыйны беларускі кінематограф абыходзіліся без Майстра. У выніку Дабралюбаў перанёс чацвёрты інфаркт…

Ігар Дабралюбаў

Ігар Дабралюбаў

22 кастрычніка аднаму з самых знакамітых беларускіх кінарэжысёраў, народнаму артысту Беларусі Ігару Дабралюбаву споўнілася б 80. Вучань Міхаіла Рома, аўтар «Восеньскіх сноў», «Раскладу на паслязаўтра», «Плача перапёлкі», «Івана Макаравіча», нарэшце, народнай кінакамедыі «Белыя росы», у апошнія гады быў выкінуты з прафесіі, хаця хацеў вярнуцца ў кінематограф — ён імкнуўся дзяліцца досведам з маладымі і да таго ж жыў марай экранізаваць «Жоўты пясочак» Васіля Быкава. Але — не далі, не дазволілі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 21

аўтар -- найлепшы беларускі пекар зь Верхнядзьвінску Кастусь Ларкоў

Тэгі: , ,

Oct 20

sok2
піша чытач Васіль Усціновіч:

Паважаны Глеб,
дасылаю выявы пачку сока "2:0" расейсага вытворцы "Амтэл", які месціць на сабе беларускамоўную налепку (выява так сабе, але лепшай ня будзе).

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 18

zaradka1
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 18

sol

на цяперашнім этапе добра і гэта: тытул на 2 мовах.
хай сабе з тылу ўсё па-рюсскі.
дзвюхмоўе ў дзеяньні!

Тэгі:

Oct 18

logotip_full_color

Сёньня на блог прыйшоў такі прыемны камент:

Вялікі дзякуй за ўвагу да нашай прадукцыі! Спадзяемся, што акрамя камунікацыі на беларускай мове Вы змаглі ацаніць якасць і густ нашага кетчупа і маянэзу. Больш за тое, Ваш ліст наштурхнуў нас на думку падаць заяўку на конкурс "Энергія поспеху-2013" у намінацыі "Беларусь". http://www.eventgm.by/premium/...
З павагай, Даніленка Кацярына
маркетолаг ААТ "Гомельскі тлушчавы камбінат"

АДКАЗ

Кацярына, вялікі дзякуй і Вам!
Цяпер па-магчымасьці купляю толькі вашыя маянэзы і ўсім знаёмым раю.
Калі будзе зьяўляцца новая прадукцыя па-беларуску -- шліце, буду рэклямаваць!
Калі патрэбная нейкая дапамога ў перакладах -- таксама гатовы бясплатна памагчы!

нагадаю, маянэзы і кетчупы АКЦЫЯ аздобленыя па-беларуску

Тэгі:

Oct 17

1379207_606057399432794_1367788808_n

Дырэктару Аўтобуснага парка №2

Ігару Уладзіміравічу Журку

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Ігар Уладзіміравіч!

16.10.2013 я сеў у аўтобус №96 на прыпынку “Універсам Валгаград”. Наколькі мне ўдалося запомніць дзяржнумар аўтобуса – АВ 3884. Таксама спераду фарбай быў нанесены нумар, які пачынаўся на 031…

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Патрабую ліквідаваць парушэнне і паведаміць мне пра гэта ў тэрміны і на мове, прадугледжаныя Законам.

Ведаю з інтэрнэта, што ў Аўтобусным парку №2 гэта ўжо не першае такое парушэнне. Патрабую ўзмацніць кантроль за экіпіроўкай аўтобусаў і дадаткова інструктаваць кіроўцаў аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым. У выпадку паўтарэння падобных сітуацый буду вымушаны скласці скаргу на ваш аўтобусны парк у вышэйстаячыя інстанцыі.

У дадатку да ліста прыкладаю фотаздымак парушэння.

 

17.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

 

 

Тэгі: