it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

metro

даслала чытачка Ева Гілевіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 30

vanny

даслала чытачка Дар'я Спевак. рэкламная аб'ява ў газэце "Cветлагорскi бiзнэс". зьвярніце ўвагу і на колеры абвесткі )

Тэгі: ,

Oct 30

Гарадскі сімвал Гомеля – драўляны будынак па Валатаўской, 17 – пад знос! Такі прысуд неабыякавым гараджанам і дому вынесла марыянетачная ўстанова пад назвай Міністэрства “культуры” Рэспублікі Беларусь.

technology-of-career.narod.ru

 

фота: technology-of-career.narod.ru

Грамадскія арганізацыі амаль год грукаліся ў Міністэрства “культуры” РБ, каб драўляным будынкам па вул. Валатаўской надалі статус помнікаў. У адказ супрацоўнікі “культуры” часта крыўдавалі на правінцыйнасць гарадскіх уладаў Гомеля: “Дамы – помнікі, але ж вашыя ўлады не лічаць іх такімі. Нададзім статус – уступім у канфлікт з вашымі ўладамі. Не нададзім – вы ў СМІ падымеце шум”. На днях Міністэрства культуры нарэшце прыняла рашэнне: статус надалі 4 драўляным дамам на вул. Парыжскай Камуны, якім нічога не пагражае. А Валатаўскую, 17 – знакаміты “дом Ірыны Паскевіч”, што ўяўляе самую вялікую цікавасць сярод драўляных будынкаў Гомеля, пад знос! Абсурднае рашэнне, але цалкам тлумачальнае. Буйны бізнес вырашае ў гэтай сітуацыі ўсё: на месцы Валатаўской, 17 у цэнтры горада паўстанне яшчэ адзін узор безгустоўнай шматпавярховай забудовы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

val-zag
Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці.
капліца каталіцкая. дзейнічае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

Дырэктару Аўтобуснага парка №4 г. Маладзечна

Яўстаху Іванавічу Караваю

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Яўстах Іванавіч!

Днямі я ехаў у аўтобусе №7. Дзяржнумар аўтобуса – 7975-5

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Патрабую выправіць парушэнне і правесці дадатковае інструктаванне ўсіх кіроўцаў вашага парка для недапушчэння такіх парушэнняў у далейшым.

 

 

29.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Oct 29

вееельмі цікавая гутарка Сьвятланы Калінкінай
відэа Белсату

Тэгі: ,

Oct 29

даслана кампаніяй "Будзьма беларусамі" 

BudzmaKalendar1

 

Пакуль «кожны піша ўласны працяг» беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчынкамі і дзеяннямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. “Круглы год з беларускай гісторыяй” пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма. Кампанія “Будзьма беларусамі!” адмыслова абрала для стварэння календара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з беларускай гісторыяй як мага даўжэй.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

minjust-adkaz03

з пасады гэтага таварыша вынікае дзве рэчы
1. альбо Мінюст мае свой флот і начальніка суднавых органаў
2. альбо яны карыстаюцца гуглтранслэйтарам, які з рускай мовы  пераклаў як "суднавых органаў" ))

несалідна для міністэрства юстыцыі!..

Тэгі: ,

Oct 29

даслаў паэт Сяргей Панізьнік.

Olga Hrycuk

І ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ НА ЧУЖЫНЕ !

29 кастрычніка будзе адзначаць  сваё 90-годдзе  спадарыня Вольга Грыцук. Яна больш як паўвека жыве ў канадскім горадзе Кінгстан. А нарадзілася каля старажытнага беларускага горада Дзісна. І я нарадзіўся недалёка ад Дзісны ў 1942 годзе. Вольга, дачка Васіля Дуброўскага, назаўсёды пакінула руіны згарэлага ад бамбёжак дома ў 1944 годзе. Праз 60 гадоў пасля тых падзей пачалася наша перапіска і прадаўжаецца да гэтага часу. Лагоднай, чулай, зычлівай суайчынніцы прысвячаў вершы, дбаю, каб і на яе радзіме захаваліся добрыя згадкі пра зямлячку. Мы аднадумцы ў галоўным – у любові і павазе да свайго айчыннага мацерыка.
Невымерны патрыятызм Вольгі  -- гэтай прыўкраснай галінкі на радаводным дрэве Дуброўскіх – натхняе чытача яе кнігі “Мы стваралі сваю Беларусь (Жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука)”. Гэты зборнік  выдадзены ў  Мінску ў 2007 годзе. Такім чынам была ўзноўлена памяць аб адным з лідэраў пасляваеннай эміграцыі ў Канадзе Аляксею-Алесю Грыцуку (1910—1976)—таленавітым і мужным сыне беларускага народа, які пакінуў у памяці сучаснікаў, як пісала ў артыкуле “Ад укладальніцы” Вольга Іпатава, моцны духоўны імпульс.
Сваім уступным словам “Дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне” далучылася да гэтага выдання і Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

Дырэктару Аўтобуснага парка №6

Аляксандру Аляксандравічу Цішкевічу

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч!

Днямі я ехаў у аўтобусе №88С. Дзяржнумар аўтобуса – КА 8759-7.

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Гэта ўжо не першае падобнае парушэнне, здзейсненае кіроўцамі вашага парка. Раней я ўжо звяртаўся з аналагічнай заўвагай па аўтобусу №79, дзяржнумар АВ 1431-7.

Новы прыклад сведчыць, што гэта не адзінкавы выпадак, а тэндэнцыя – няведанне ці свядомае парушэнне кіроўцамі вашага парка правілаў экіпіроўкі рухомага складу.

Тым самым мне і іншым пасажырам пагражае небяспека ад няпоўнага агляду для кіроўцы.

Патрабую выправіць парушэнне і правесці дадатковае інструктаванне ўсіх кіроўцаў для недапушчэння такіх парушэнняў у далейшым.

 

29.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

Тэгі: